27 лістапада
Паводле афіцыйнай інфармацыі за дваццаць дзён сёлетняга лістападу пнэўманію
выявілі ў 1885 жыхароў Магілёўшчыны. Летась жа за 10 месяцаў такі дыягназ быў пастаўлены 4777 хворым.
Прастуднымі захворваньнямі
перахварэлі ўжо 1,5 мільёна беларусаў.
25 лістапада
Гомельшчына: на грып хварэў альбо хварэе
кожны дзясяты.
У Беларусі колькасьць пацьверджаных выпадкаў захворваньня на грып A/H1N1 цяпер складае 179,
гэта на 14 больш, чым тыдзень таму. З прычыны эпідэміі грыпу застаюцца закрытымі 238 школаў. Сярод хворых амаль 60% дарослых і 40% — дзеці.
23 лістапада
Вядучы спэцыяліст НДІ пульманалёгіі і фтызіятрыі, які непасрэдна займаецца кансультаваньнем цяжкіх выпадкаў запаленьняў лёгкіх,
распавёў Радыё Свабода, у чым асаблівасьці пнэўманіі, якая выклікаецца вірусам сьвінога грыпу.
20 лістапада
Вірус пандэмічнага грыпу А/H1N1 лябараторна
падцьвердзілі ў 206 краінах сьвету, усяго памерлі 6750 хворых,
19 лістапада
У Бабруйску
лябараторна пацьверджаны адзін выпадак захворваньня на грып (A/H1N1). На Магілёўшчыне ўжо
25 выяўленых выпадкаў хваробы на выяўлены высокапатагенны грып (A/H1N1). За пятнаццаць дзён лістапада (з 2 па 17) на Гомельшчыне захварэлі на грып і вострыя вірусныя інфэкцыі звыш 129 тысяч чалавек, альбо
блізу 9 адсоткаў усяго насельніцтва.
У аптэках кажуць, што пакупніцкі ажыятаж крыху пайшоў на спад. Арпетол, па які тыднямі стаялі чэргі, у аптэках зьяўляецца, ёсьць рэмантадын і маскі.
Але цяпер мэтазгоднасьць іх ужываньня ставіць пад пытаньне ўжо Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя. Атрымаць кваліфікаваную медычную дапамогу і
знайсьці патрэбныя лекі ад грыпу ў рэгіёнах значна больш складана, чым у Менску.
Чыноўнікі ад мэдыцыны па-ранейшаму сьцьвярджаюць, што
захворвальнасьць на вірусныя інфэкцыі ў Беларусі пайшла на спад. Але пульманалягічныя аддзяленьні запоўненыя хворымі на пнэўманію. А Міністэрства аховы здароўя дае рэкамэндацыі па лячэньні. За подпісам першага намесьніка міністра аховы здароўя Роберта Часнойця ва ўстановы разасланы ліст, у якім паведамляецца, што вірус A/H1N1 “адчувальны да таміфлю і рэзыстэнтны (то бок не адчувальны — рэд.) да рэмантадыну”.
На афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя зьявіўся чарговы прэс-рэліз, у якім фігуруе лічба, што “за пэрыяд маніторынгу, з траўня 2009 году, у Беларусі зарэгістравана 165 выпадкаў захворваньня на пандэмічны грып A/H1N1”. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло рашэньне перанесьці на вясну 2010 году рэспубліканскі зьезд фармацэўтаў, які меўся адбыцца 23-24 лістапада ў Віцебску
У Берасьці ад пнэўманіі памерла 21-гадовая жанчына. У вёсцы Хатынічы ад раптоўнай пнэўманіі памерлі дзьве жанчыны. У вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёну ахвярай грыпу стаў мужчына.
Дадзеныя за апошні тыдзень паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя\Эўропа 12 лістапада
Вакцыны супраць грыпу й ВРВІ ў Менску больш няма. Бацькі забараняюць сваім дзецям наведваць школы і іншыя дзіцячыя ўстановы. Тым часам колькасьць хворых на вірус грыпу A (H1N1) у краіне павялічылася да 165 чалавек.
У Менску памерла расейская кінарэжысэрка, якая хварэла на грып. Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада. Лекар-рэаніматоляг: "Асаблівасьць эпідэміі ў тым, што ў асноўным хварэюць на пнэўманію і паміраюць ад пнэўманіі людзі маладыя, у веку 25—35 гадоў безь цяжкіх спадарожных хвароб. І гэтая зьява характэрная для вірусу A(H1N1).
9 лістапада
Першая сьмерць ад грыпу на Магілёўшчыне. Эпідэмія грыпу пашыраецца ў рэгіёнах Беларусі. Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, на карантын ужо зачыненыя школы ды іншыя навучальныя ўстановы ў Віцебску, Берасьці, Гомелі, Магілёве, а таксама ў райцэнтрах гэтых абласьцей.
Зарэгістравана 102 выпадкі захворваньня на сьвіны грып.У Менску абвешчаная эпідэмія грыпу і ВРВІ. У Магілёве й Бабруйску дзеці ня будуць хадзіць у школу яшчэ тыдзень. “Арпетол” будуць выпускаць кругласутачна.
Спынены заняткі ў 6 школах Гомельскага, Добрускага (3), Акцябрскага й Калінкавіцкага раёнаў. Недахоп марлевых павязак у рэгіёне кампэнсуе абласны псыханэўралягічны шпіталь.
У Беларусі 85 выпадкаў сьвінога грыпу, 19 памерлых ад пнэўманіі. У сталічных аптэках па-ранейшаму перабоі з процівіруснымі сродкамі і маскамі.
Першая афіцыйна пацьверджаная сьмерць ад сьвінога грыпу ў Беларусі. У менскія шпіталі не пускаюць журналістаў – нават тых, якія працуюць у дзяржаўных медыях. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з мэдработнікаў узялі падпіску аб неразгалошваньні інфармацыі, якая тычыцца захворваньняў на грып.