пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:05

Палітыка

Брусэль і Менск пачынаюць перамовы па коштах візаў

16—17 лістапада Рада Эўразьвязу мае намер яшчэ на адзін год працягнуць візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў. Але дзеяньне гэтых абмежаваньняў будзе прыпыненае на паўгода. Што тычыцца звычайных беларускіх грамадзянаў, то кошт шэнгенскай візы для іх можа быць зьменшаны да 35 эўра. Пра гэтыя намеры сёньня публічна аб’явіў госьць Беларускага эўрапейскага форуму — кіраўнік групы ў дачыненьнях зь Беларусьсю Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Пратасевіч.

Беларускі Эўрапейскі форум. Яцэк Пратасевіч.
x
Беларускі Эўрапейскі форум. Яцэк Пратасевіч.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Яцэк Пратасевіч паказаў праект рашэньня адносна візавых абмежаваньняў беларускіх чыноўнікаў. Ён сказаў, што міністры замежных спраў 27 краін Эўразьвязу папярэдне прыйшлі да наступнага варыянту:

“Гэта выглядае так. Візавыя абмежаваньні будуць падоўжаныя яшчэ на адзін год — да кастрычніка 2010 году. Але ў той жа час дзеяньне гэтага рашэньня будзе прыпыненае на больш кароткі пэрыяд — на 6 месяцаў. Гэта зроблена для таго, каб адчыніць вакно беларускім уладам, паглядзець, наколькі яны скарыстаюцца гэтымі магчымасьцямі для дэмакратызацыі краіны.

І для Эўразьвязу адным з галоўнейшых крытэраў зьменаў у Беларусі стануць зьмены ў выбарчым заканадаўстве”.

Яцэк Пратасевіч падкрэсьліў: заяваў і зьнешніх жэстаў для Брусэлю мала:

“Гэта недастаткова, калі Лукашэнка кажа
Тое, чаго мы чакаем, гэта рэальныя зьмены і ўжываньне іх падчас мясцовых выбараў.
Ярмошынай зьмяніць выбарчае заканадаўства адпаведна з рэкамэндацыямі АБСЭ. І недастаткова, калі Ярмошына дашле законапраект у парлямэнт. Тое, чаго мы чакаем, гэта рэальныя зьмены і ўжываньне іх падчас мясцовых выбараў”.

Кіраўнік групы ў дачыненьнях з Беларусьсю Эўрапейскага парлямэнту таксама сказаў, што ў праекце рашэньня Рады Эўразьвязу ёсьць і запрашэньне да Эўракамісіі, каб тая пачала дыялёг з беларускімі ўладамі аб спрашчэньні візавага рэжыму. Паводле Яцэка Пратасевіча, перамовы зь беларускімі ўладамі па візавых пытаньнях могуць пачацца ўжо на наступным тыдні. Кошт шэнгенскай візы для беларусаў можа быць такі самы, як для расейцаў і ўкраінцаў,- 35 эўра. Цяпер віза для беларусаў каштуе 60 эўра.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер
15.11.2009 10:48
Зьніжэньне кошту візаў будзе разглядацца татамколі, як новая перамога над ліберальнай Эўропай.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
16.11.2009 11:35
"На зло маці адмарожу вушы!"
Жалезная візавая заслона паміж намі й нашымі бліжэйшымі суседзямі лепей за бэрлінскі мур стаіць на шляху зьменаў у галовах беларусаў. Пакуль беларусы бачаць адно такую ж збочаную Расею, яны застаюцца абсалютна дэзарыентаваныя, і ва ўмовах суцэльнай прапаганды ў "СМІ" пачынаюць болей, чым за часамі саўка нават, верыць, што так і трэба жыць.
35 эўра - гэта першы крок толькі - павінны быць як мага шырэй адчыненыя дзьверы ў цывілізаваны сьвет. Магчымасьць для шэраговага беларуса пабачыць на ўласныя вочы людзкае жыцьцё не павінна ніяк залежыць ад тыпу рэжыму, нават наадварот - чым горшы рэжым, тым болей патрэбна грамадзтву аб'ектыўная інфармацыя, а як няма СМІ, дык хоць на ўласныя вочы - адзін пабачыць, дзесяці распавядзе!
Бязь зьмены сьветапогляду, мянтальнасьці, думак паспалітага чалавека, ня будзе зьмены ўлады. У Празе, нават калі танкі стаялі ў горадзе, людзі адкрыта выказвалі сваё стаўленьне, у тым ліку танкістам. У Будапэшце'56 людзі са зброяй ў рукох выходзілі супраць камуністычнай навалачы, а ў нас БТР мянтоўскі апошні раз на вуліцах бачылі 5 гадоў бадай таму, дый той на паркоўцы, а ўсе сядзяць па хатах - значыцца ўлада абапіраецца на народ. Не на добрую волю, дык на страх ды брак ёду. Павінны быць разбураны падмурак улады, народ павінен паўстаць са свайго аморфнага стану.
Пра гэта трэба думаць, а не пра тое, як на кожны рух паглядзіць ці не паглядзіць узурпатар! Ды прыбяры яго Бог заўтра, пасьлязаўтра, магчыма, такога ж выберуць!

Імя:: Машуня Горад:: Минск
15.11.2009 16:39
И Европе, и спадарству Беларуси выгодно, когда упростится визовый режим, снизится цена на визы в Еврозону. Так и должно быть.