субота, 04 лютага 2012, Менск 12:58

Палітыка

Мілінкевіч: Мы хочам, каб пасьля форуму пачалася праца

14 лістапада ў Менску ў палацы культуры аўтазаводу адбыўся Беларускі эўрапейскі форум. У ім узялі ўдзел 809 дэлегатаў з вылучаных 1087-мі. Арганізатары назвалі форум найбольш маштабным і прадстаўнічым мерапрыемствам ад кангрэсу дэмсілаў у 2005 годзе.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На форуме прынятая праграма дзеяньняў, якая павінна спрыяць набліжэньню Беларусі да Эўрапейскага зьвязу. Яна будзе ажыцьцяўляцца ў двух кірунках: унутраным і замежным. Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды адзначыў, што далучыцца да яе выкананьня прапануецца ўсім прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці.

Аляксандар Мілінкевіч на Эўрапейскім форуме.

“Мы хочам, каб гэты форум быў такім імпульсам, інфармацыйнай хваляй па краіне. І каб пасьля яго насамрэч пачалася праца грамадзянскай супольнасьці па актывізацыі, самаарганізацыі і самаабароне насельніцтва. У нас няма яшчэ сапраўднай грамадзянскай супольнасьці, безь якой ў Эўропе няма чаго рабіць. Таму, я маю спадзяваньне, што якраз умацаваньне праэўрапейскай грамадзянскай супольнасьці будзе вынікам форуму”.

Спадар Мілінкевіч патлумачыў, чаму на гэтым форуме ён не вылучаўся патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта:

“Я не прыхільнік таго, каб пракрычаць, што вось, я хачу быць кандыдатам, і я пайшоў. Я хацеў бы, каб гэта было рашэньне вялікай колькасьці актыўных людзей, лідэраў. Тады толькі можна спадзявацца на посьпех. Кааліцыя ствараецца, ёсьць Беларускі незалежніцкі блёк. І я вельмі спадзяюся, што ён вылучыць свайго кандыдата. І несумненна, я адзін з прэтэндэнтаў, каб прадстаўляць гэты прабеларускі блёк”.

Віктар Карняенка, які выступіў на адкрыцьці форуму, адзначыў, што адна з важных яго задачаў — спрыяць кансалідацыі сілаў, якія бачаць Беларусь у эўрапейскай сям’і.

“У рамках прапанаванай Беларусі праграмы добрасуседзтва, “Усходняга партнэрства” трэба ствараць прадугледжаныя гэтымі дакумэнтамі інстытуцыі. Мы мусім уплываць і на гэты працэс. Ні ў якім выпадку мы ня можам дапусьціць, каб стасункі з Эўропай былі манапалізаваныя толькі нашай уладай. І таму мы лічым вельмі важным удзел у гэтым і беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці”.

Паводле спадара Карняенкі, арганізатары форуму ня ставілі на мэце “некага перамагчы ці зьдзівіць, паставіць на месца ці канкураваць”. Ён заклікаў далучацца да агульнай справы.

“Эўропа для нас ня сэрвіс, не абслугоўваючая арганізацыя для беларускай дэмакратыі. Гэта суб’ект, які мае свае праблемы і патрэбы. Мы гатовы быць не нахлебнікамі, а партнэрамі, і гэта больш плённая дзейнасьць, чым проста скардзіцца, што нас не заўважылі, пакрыўдзілі, не зрабілі дэмакратыю. І з гэтай папяровай палітыкай — прымаць заявы, крыўды — трэба заканчваць”.

Да ўдзельнікаў форуму зьвярнуўся Вацлаў Гавэл і амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, прадстаўнікі парлямэнтаў шэрагу эўрапейскіх краінаў. Кіраўніку дэлегацыі Літвы ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Эмануэлісу Зінгэрысу беларускія ўлады не далі візы. Пасол Літвы Эдмінас Багдонас сказаў карэспандэнту Свабоды:

“Я зь вялікім шкадаваньнем павінен гэта канстатаваць. Ёсьць на гэты конт заява нашага МЗС. Будзем, відаць, прасіць МЗС патлумачыць прычыну. Якія мы можам будаваць стратэгічныя сумесныя пляны, калі выбіраюць, хто дрэнны, хто добры, каму даваць, а каму не даваць”.

На форме выступіў кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч. Ён абверг цьверджаньні пра тое, што Эўразьвяз дыктуе ці вылучае вельмі вялікія патрабаваньні да Беларусі.

Яцэк Пратасевіч на Эўрапейскім форуме.

“Гэта няпраўда, мы нічога не дыктуем. Але мы чакаем, што для беларускага народу будзе больш свабоды, будзе больш павагі да правоў чалавека ў вашай краіне. Мы спрабуем дбаць пра вас у ЭЗ і Эўрапарлямэнце. Бо беларускія ўлады ня дбаюць”.

Паводле спадара Пратасевіча, эўрапейцы хочуць, каб у Беларусі былі надзейныя партнэры, абраныя ў выніку свабодных выбараў.

“Гэта таксама тычыцца беларускіх парлямэнтароў, якія могуць браць удзел у асамблеі ў рамках Усходняга партнэрства толькі пры ўмове, калі яны маюць дэмакратычна абраны мандат. І пакуль у Беларусі не адбудуцца свабодныя выбары, мы будзем працягваць супрацоўнічаць з вашымі лідэрамі і людзьмі, якія змагаюцца за свабоды”.

Таксама падчас форуму выступілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч, лідэр “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў, лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч, лідэр “Маладых дэмакратаў” Аляксандар Шумкевіч, старшыня стваранай Беларускай партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд.

Сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец адзначыў:

Павал Севярынец на Эўрапейскім форуме.

“Перад форумам мне давялося пачуць, што ў гэтай залі зьбяруцца тыя, хто ўжо даўно пра ўсё дамовіўся з рэжымам. Давайце зараз усе разам адкажам, ці верыце вы ў тое, што сёньняшняя ўлада можа збудаваць эўрапейскую Беларусь?

Заля: ”Не!”

Севярынец: “Ці лічыце вы, што будаваць незалежную, дэмакратычную, эўрапейскую Беларусь, на грунце хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, мусім мы самі?

Заля: ”Так!”

Севярынец: “Гэта адказ і тым хто сумняваецца, і сёньняшняму рэжыму, і Крамлю, і Брусэлю, і, самае галоўнае, 10-ці мільёнам беларусаў. Мы гатовыя узяць адказнасьць за гэтую краіну. Сэрца Беларусі б’ецца зараз у гэтай залі”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Pawel Горад:: Wielun
14.11.2009 18:03
Nu dyk i pracuj u Belarusi za belaruskija rubli, chago zh Ty leziesh, jak zhabrak da Panou?? Svaje groshy nie padabajucca?

Імя:: Фрабел.
14.11.2009 18:53
Мілінкевіч: Мы хочам, каб пасьля форуму пачалася праца…
______________________________________
Ні праца, а БАРАДЗЬБА - гэта дакладнае слова ! Барадзьба з рэжымам, які не мае легітымнасьці, які па сутнасьці сваёй з'яўляецца злачынным
у адносінах да беларускага народу, да яго будучыні. Спачатку барадзьба,
ПЕРАМОГА, а потым ужо праца. Мілінкевіч баіцца сапраўднага слова і яго сэнса, ён не можа быць Лідэрам. ГЭТА эмітацыя і палітычны бізнес на грантах ад Еўропы. Ганьба !
Адказаць

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
14.11.2009 19:07
...i paishlo i pajehala, a bolsh cyvilizavanaj movaj, ni kali laska, shanouny spadar? To prauda, shto Europa ni maje dobraj perspektyvy!
Адказаць

Імя:: pan
14.11.2009 19:32
не забягайце наперад.Пакуль яшчэ сказаць такое цяжка и няварта.Трэба даць шанец
Адказаць

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
15.11.2009 13:43
Shaniec treba davac' tamu, hto u siabie veryc'. EZ - geta kopia neudalaga Saveckaga Zviazu. Ni paspiela dobra pachacca, jak pierazhyvae kryzis. Kamu tut davac' shansy? To gedak, jak jak obdaravac' bac'kauskimi i matchynymi pravami dwuh homaseksualistau.

Імя:: Ананім
14.11.2009 19:06
Мілінкевіч: Мы хочам, каб пасьля форуму пачалася праца…
----------------------
Несите ваши денежки,
иначе быть беде...

Імя:: Ананім
14.11.2009 19:26
"Кааліцыя ствараецца, ёсьць Беларускі незалежніцкі блёк. І я вельмі спадзяюся, што ён вылучыць свайго кандыдата. І несумненна, я адзін з прэтэндэнтаў, каб прадстаўляць гэты прабеларускі блёк"

Каго прадстаўляць? БаНаБоўцаў? Яны нікому не патрэбныя
Адказаць

Імя:: антон
14.11.2009 19:42
каму не патрэбныя?А каму патрэбнае АДС з Каялкиным и Лябедзькам?Тады наогул трэба скласци руки и здацца.Навошта усё?Давайце не будзем катэгарычными у ацэнках
Адказаць

Імя:: Пятрусь
15.11.2009 22:12
А яны і тыя і другія нікому непатрэбныя. Я дык і вогуле "не атлічяю"

Імя:: минак
14.11.2009 19:26
мерапрыемства было даволи сумным.Ну навошта было стольки уваги надаваць усяляким виншаваньням и зваротам. Трэба было працаваць хутчэй. А так палову фрорума усё вингшавали и закликали весци Беларусь у Эуропу. Дык сабралися ж аднадумцы. Хто ж супраць?!Каго вы закликали?

Імя:: Стас
14.11.2009 19:28
кали личыць Юрася Хадыку прадстауником АДС, то больш никога ад АДС на форуме не было - ни Лябедзьки, ни Калякина, ни Бухвостава, и здаецца, не было Ляуковича, Казулина, ну Шушкевич захварэу, не прыйшоу. Што гэта азначае товарищи?
Адказаць

Імя:: коля
14.11.2009 19:44
трэба прызнаць,што АДС завалила усю працу,таму и атрымауся форум на чале з Милинкевимчам
Адказаць

Імя:: Пятрусь
15.11.2009 22:13
Мілінкевіч жа адзіны кандыдат ад АДС. Нешта вы блытаеце.

Імя:: антон
14.11.2009 19:30
натуральна, што падчас форуму некаторыя асобы тыпу Янукевича неяк паблёкли на фоне гэтага мерапрыемства, Милинкевича з Карняенкам

Імя:: антон
14.11.2009 19:30
затое як кинулися на бясплатныя абеды.Гэта было жахлива!

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск
14.11.2009 19:31
Ал. Мiлiнкевiч кар.Свабоды сказау: "Мы хочам, каб гэты форум быу такiм iмпульсам, iнфармацыйнай хваляй па краiне..." i г. д. Але ж адкуль возьмецца тая iнфармацыйная хваля, калi нiводная партыя не мае сваix СМI, не мае доступу i у дзяржауныя СМI. 25 сакавika 2006г. у скверу Я. Купалы Мiлiнкевiч сказау: "Мы завалiм краiну праудзiвай iнфармацыяй. I "завалiу". На працягу 3,5 гадоу ад структуры Мiлiнкевiча паступiла ноль iнфармацыi. Аб тым, што адбыуся БЭФ, ведаюць толькi яго удзельнiki i cлухачы i наведвальнiki сайта Свабоды. Чытачы Народнай Волi атрымаюць газету толькi у ауторак. Прычым, Мiлiнкевiч спынiу супрацоунiцтва з НВ.
Адказаць

Імя:: чытач
14.11.2009 21:26
што называецца -- сам дурак. Так не пойдзе.давайце не будзем тольки винавациць Милинкевича ва усим.што ён мог ды не зрабиу. Проста заусёды были нейкия здрадники

Імя:: Сергей
14.11.2009 19:38
вярд ли Милинкевичу и его команде удастся собрать всех под свое крыло. Но это ,конечно,очень бо-о-ольшой удар по ОДС, от которого могут остаться рожки да ножки - Калякин да Лебедько. Потэму тем еще хуже будет.Так что сдавайтесь товарищи из ОДС. Но тот же Лебедько непоколебим - цьвёрда трымауся юнак на дапросе - и со своми амбициями непонтными
Адказаць

Імя:: дзед
14.11.2009 19:46
яшчэ невядома, што будзе з Милинкеам, яки сёння пабаяуся вылучыцца кандыдатам. Значыць там у гэтым БНБ не так усё проста. И невядома хто яшчэ падседжвае Милинкевича

Імя:: Я мужык-беларус
14.11.2009 19:57
Асцярожны сівы ліс....І правільна: бо няма тых, хто бы за яго сення галасаваў і тым больш агітаваў. НЯма дурняў, на якіх лічуць памагатыя....Нават калі я быў у камандзе Мілінкевіча, дык цяпер на парог не пушчу нават за подпісамі.. Скажу болей-вылучыцца атрымае вялікую плюху у нос, хоць бы і ад мяне: бо нарвецца на антыагітацыю...

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск
14.11.2009 20:28
На сайце у гэтым матэрыяле дэманструецца вельмi удачны здымак Паула Севярынца на форуме. Ён стаiць на трыбуне з выцягнутай наперад рукой. Не хапае толькi keпкi. "Вернай дарогай..." Павел вельмi хутка бранзавее i гэта калi партыя яшчэ не зарэгicтравана. З гэтай трыбуны, такое уражанне, яму прамая дарога на пастамент на плошчы Незалежнасцi.
Адказаць

Імя:: Дима
14.11.2009 21:22
просто Павлу пришлось всколыхнуть сонный зал - хоть речевкой

Імя:: лера
14.11.2009 21:24
усё ж таки наперадзе яшчэ нейкия сюрпрызы и неспадзяванки.

Імя:: кот
14.11.2009 21:31
а то не ясно было ,что работать пора?

Імя:: Димыч
14.11.2009 22:00
Мілінкевіч: Мы хочам, каб пасьля форуму пачалася праца…

Ряд вопросов к спадару, который хочет стать президентом:

1. О какой праце речь? Конкретно?
2. Почему только после форума? А что Вы делали до этого, какую працу?
3. Где итоги, результаты этой работы помимо заклинаний: хачу у Эуропу, хачу у Эуропу?:)) Чем Вам так в ЕС намазано, господин Милинкевич, что вы так рветесь в ЕС?

Імя:: Мікола Горад:: Масква
15.11.2009 12:04
Вялікая колькасьць дэмакратычна-незалежніцкі настроеных маскоускіх беларусау поунасьцю падтрымлівае ідэі і рашэньні "Эурапейскага форуму". З гэтай нагоды мы будзем і далей спрыяць у працы ды падтрымліваць спадара Мілінкевіча. Жыве Беларусь! Беларусь перад усім! Беларусь у Эуропу, а "Дімычей" в дупу...
Адказаць

Імя:: Димыч
15.11.2009 16:27
Господа, белорусские западники! К сожалению, вынужден отметить, что очень многих из Вас в полемике с оппонентами отличает непревзойденное хамство. Отсюда ряд вопросов:

1. Как с таким хамством и низкой общей культурой и низкой политической культурой Вы собираетесь вести белорусов в ЕС?

2. Чем в своем хамстве Вы принципиально отличаетесь от известного белорусского руководителя?

3. Чем принципиально вступление в евросоюз отличается от сдачи национального суверенитета и с какой стати Вы при этом называете себя белорусскими патриотами?

Спасибо за внимание.:))

Імя:: Дзядзька А.
15.11.2009 20:57
Мілінкевіч выглядае стамлёны. Але што зробіш, трэба яму ісці ў гэтую палітыку, бо жонка да хаты не пусціць.

Імя:: антон
15.11.2009 23:06
уже сейчас понятно, что миля обеспечит лую победу. И пусть охотливые на гранты мальчики с его офиса людям не вешают тут лапшу на уши.

Імя:: Дзик Горад:: Минск
16.11.2009 09:41
Згодны з Копылам. У Мілінкевіча (як і ў іншых) няма сродкаў інфармацыі. Гэта ці наўмысна, ці не па жаданню, але гонару палітыкам не робіць. Выглядае ў адносінах да народа, як жаніх у сваты да нявесты: я прыду і цябе забяру, хочаш ты ці не. Звонку - гэта пралёт над гняздом зязюлі... На што разлічвае Міля - невядома. Калі ён у добрых адносінах з Лукой, то перашкаджае зарэгістраваць газету? Не дае? Тады падпольную. Так жа ўсе робяць.

Імя:: Сяржук Горад:: Вiцебск
16.11.2009 15:19
На самой справе пасля форуму мы ад Эуропы аказалiся далей! I гэта страшна! Мiлiнкевiч па дамоуленнасцi з уладамi працягвае драбiць апазыцыю! Гэта ж бачна без акулярау! На выбарах ен зноу як "адзiны" вылучыцца, тым самым адцягне галасы и прайграе нават без падтасоукi... Што рэжыму и патрабуецца.
Адказаць

Імя:: Юрась
16.11.2009 16:59
Нягледзячы на гэты форум, апазыцыя ў Беларусі пакуль прайграе
Адказаць

Імя:: Димыч
17.11.2009 18:42
А что нужно на ваш взгляд чтобы оппозиция выиграла?

Кстати, вы не скажете сколько "дивизий" сторонников за вместе взятыми милинкевичами, статкевичами, калякиными, левковичами, лебедьками? Почему за 15-17 лет они так никого толком и не собрали, не объединили? В чем дело?
Камэнтары. Старонка з 2