Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Марцаў: Праца Рады не прыпыненая

12.11.2009 18:16
Алена Радкевіч

Заяву Ўладзімера Макея аб прыпыненьні працы Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнце Беларусі камэнтуе сябра Рады, галоўны рэдактар «БДГ-онлайн» Пётра Марцаў.

Марцаў: Тут трэба ўдакладніць. Праца Грамадзка-кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта не прыпыненая. Сябры Рады, і ў прыватнасьці я, атрымалі гэткі ліст ад сакратара Рады Шпакоўскага: “У сувязі са зьяўленьнем у друку заяваў асобных сяброў Рады пра тое, што заплянаванае на 13 лістапада чарговае паседжаньне рады зьяўляецца пустой фармальнасьцю, а дзейнасьць Рады ў цэлым носіць чыста дэклярацыйны характар, прынята рашэньне адмяніць правядзеньне згаданага паседжаньня. Бліжэйшым часам плянуецца правядзеньне пэрсанальных кансультацыяў зь сябрамі Рады аб магчымасьці і парадку будучай працы Рады”.

Так што, калі быць максымальна дакладным, адмененае толькі заўтрашняе паседжаньне.

Радкевіч: А як па-вашаму — праца Рады сапраўды не была канструктыўнай?

Марцаў: Давайце вернемся да гісторыі. Усе прапановы Грамадзка-кансультацыйнай рады носяць рэкамэндацыйны характар. Яны могуць быць прынятыя або не прынятыя. Што да канструкцыйнасьці абмеркаваньня на самой Радзе — яно нармальнае, выказваюцца абсалютна розныя пункты гледжаньня, кожны можа выказаць свой любы пункт гледжаньня, што і робіць фактычна кожны ўдзельнік Рады, часам безь ніякай на тое патрэбы. Усе нешта заяўляюць. Я не магу сказаць, што абмеркаваньні бессэнсоўныя — яны асэнсаваныя. І атмасфэра цалкам працоўная. Іншая справа, што па выніках усяго таго абмеркаваньня ўсе тыя прапановы, якія выносяцца абсалютна рознымі сябрамі Рады — якія зь іх улічваюцца, якія будуць улічаныя і ці будуць улічаныя наагул — вядома ж, сябры Рады ня ведаюць.

Радкевіч: А якой Вам бачыцца пэрспэктыва дзейнасьці Рады?

Марцаў: Калі абвешчаная мэта — гэта стварэньне пляцоўкі для грамадзкага дыялёгу, абмеркаваньня шляхоў разьвіцьця краіны, прыняцьця канкрэтных рашэньняў — дык ідэя нармальная, нічога дрэннага ў ёй няма. Усім зразумела, што гэта не палітычная структура, ня нейкі орган, які сфармулюе і сфармуе рашэньне палітычнага характару. Магчыма, яна недастаткова ўплывовая ў нашай палітычнай мадэлі, але тое, што такія дыскусіі павінны быць і такіх пляцовак павінна быць значна больш — для мяне відавочны факт.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Вальжына
12.11.2009 18:42
"...Што да канструкцыйнасьці (канструктыўнасьці?) абмеркаваньня на самой Радзе - яно нармальнае, выказваюцца абсалютна розныя пункты гледжаньня, кожны можа выказаць свой любы пункт гледжаньня, што і робіць фактычна кожны ўдзельнік Рады, часам безь ніякай на тое патрэбы. Усе нешта заяўляюць. Я не магу сказаць, што абмеркаваньні бессэнсоўныя - яны асэнсаваныя. І атмасфэра цалкам працоўная".
Ну Марцаў! Першым-такі пасьпеў лізнуць і вільнуць. І дзе? На "Свабодзе".
"Кто канфрантацыи не ищет,
Тем канструктивный дам ответ..."
Зьбіралася гэтая створаная для зьнешняга паказу Рада ажно тры разы за ўвесь год. Выпрацоўвалі рэглямант і да таго. А паслухаць Марцава - дык там віравала жыцьцё, вяліся працяглыя дэбаты, актуальнасьць і канструктыўнасьць часам біла фантанам. Ну проста Гайд-парк у прэзідэнцыі.
Марцаў дакаціўся. Поўная страта твару. А такі быў мэн.

Імя:: Алекс
12.11.2009 18:52
Марцев, да хватит уже отмывать режим. Всем всё давно ясно.

Імя:: Фрабел.
12.11.2009 19:46
Гэтая Рада пры Луке была і ёсць Нуль !!! Для Беларусі і Беларуса там не зроблены НІЧОГА !!! І гэта ў прынцыпе немагчыма там нешта карыснае рабіць ці ствараць !!! Піяр і паказуха !!!
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile