пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:16

Грамадзтва

Грып у Беларусі

Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада. Аднак Менгарвыканкам вырашыў, што вакацыі ў школах Менску падоўжаныя ня будуць.У Менску памерла расейская кінарэжысэрка. У шпіталь яна паступіла з сымптомамі грыпу.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Ад пнэўманіі паміраюць маладыя


Лекар-рэаніматоляг: "Асаблівасьць эпідэміі ў тым, што ў асноўным хварэюць на пнэўманію і паміраюць ад пнэўманіі людзі маладыя, у веку 25—35 гадоў безь цяжкіх спадарожных хвароб. І гэтая зьява характэрная для вірусу A(H1N1). І таму выказваньні чыноўнікаў міністэрства пра тое, што, маўляў, пнэўманія — гэта такая распаўсюджаная хвароба... Так, сапраўды, хвароба нярэдкая, але сьпісваць на тое, што гэта людзі сталыя, з кепскім здароўем, — няправільна гэта і няпраўда”.



Вакацыі менскім школьнікам не падоўжылі


“Вакацыі ў школах Менску падоўжаныя ня будуць. Школьнікі пойдуць у школы 12 лістапада”, — паведаміла намесьніца старшыні камітэту ў справах адукацыі Тацьцяна Злобіна.

Раней галоўны лекар Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Фёдар Германовіч казаў, што эпідэміёлягі прапанавалі прадоўжыць канікулы ў менскіх школах да 16 лістапада.


Дыягназ хваробы расейскай кінарэжысэркі засакрэцілі


Аднак галоўны лекар 3-га гарадзкога клінічнага шпіталя Ўладзімір Комар адмовіўся камэнтаваць сьмерць жанчыны на той падставе, што ня мае на гэта дазволу ад Камітэту ў справе аховы здароўя Менгарвыканкаму.



Карантын, магчыма, працягнуць


Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада.

Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Мінскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка.


У Менску памерла расейская кінарэжысэрка


44-гадовая Марыя Салаўцова паступіла ў 3-і гарадзкі клінічны шпіталь Менска з сымптомамі грыпу, яе стан імкліва пагаршаўся і жанчыну тэрмінова перавялі ў рэанімацыю. Нягледзячы на высілкі лекараў, 10 лістапада Марыя Салаўцова памерла. Расейскія калегі рэжысэркі не выключаюць, што яна памерла ад “сьвінога грыпу”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: проста маці
11.11.2009 18:24
“Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада. Аднак Менгарвыканкам вырашыў, што вакацыі ў школах Менску падоўжаныя ня будуць”. Дзеці чыноўнікаў дакладна маюць уее неабходныя прышчэпкі ад сьвінога грыпу. А з нашымі дзецьмі можна экспэрымэнтаваць. Не пушчу дзіцяці ў школу!

Імя:: Belarus Горад:: Mensk
11.11.2009 22:57
Ну што, абярэм Лукашэнку на чацьверты тэрмiн ?

Імя:: АНДРЭЙ Горад:: ПИНСК
12.11.2009 04:26
ЧЫНОУНИКАМ НАПЛЯВАЦЬ НА ДЗЯЦЕЙ. ГЭТА БОЛЬШ ЗА УСЁ ТУРБУЕ! . ТАКОЕ АФИЦЫЙНАЕ СТАУЛЯННЕ ДА ХВАРОБЫ - АДНА З ПРЫЧЫН ЯЕ РАСПАУСЮДЖАУНЯ! ТАМУ ЭПИДЭМИЯ БУДЗЕ РАСЦИ, А БАЦЬКАМ ПРЫДЗЕЦЦА "ВАЯВАЦЬ" З ЭПИДЭМИЯЙ.

Імя:: антон
12.11.2009 05:48
что-то как то странно. лекарств в стране нет, повязок тоже, хотя уже прошло порядком, объявлена эпидемия, а власть отправляет детей в школу. что за болезнь непонятно. сказали грипп, а легкие у скончавшихся как после лёгочной чумы. люди, шейте себе марлевые повязки, сами, потому что нас решили похоже угробить. и кого поразит этот "грипп" неизвестно. любого.