пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:28

Палітыка

Да Леніна – са Сталіным і Лукашэнкам

Прадстаўнікі камуністычных партый Віцебску ўсклалі вянкі да помніка Леніну. Іншых мерапрыемстваў улады не дазволілі.

Адзіная на ўвесь горад расьцяжка, 7 лістапада
x
Адзіная на ўвесь горад расьцяжка, 7 лістапада
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На віцебскай плошчы Леніна каля 11-й раніцы сабралася некалькі дзесяткаў людзей, пераважна пажылога веку. У асноўным гэта былі прадстаўнікі КПБ і ПКБ.

Каля трох дзесяткаў жахароў Віцебску сабраліся на плошчы Леніна

Сьцягоў, як бывала раней у дзень 7-га лістапада, прысутныя не ўздымалі. Як распавёў старшыня абласной арганізацыі ПКБ Мікалай Селівашка, гарвыканкам забараніў партыйцам сёньня праводзіць мітынг – дазволіў толькі ускласьці кветкі да помніка.

Мікалай Селівашка
Спадар Селівашка працытаваў адмову, атрыманую з ідэалягічнага аддзелу віцебскага гарвыканкаму, дзе напісана, што мітынг на плошчы Леніна ў плян сьвяточных мерапрыемстваў ня ўключаны. Між там на штогадовы гарадзкі ўрачысты сход прадстаўнікоў “апазыцыйныз камуністаў” гарадзкія ўлады не запрасілі таксама.

Не было сёньня і традыцыйнага канцэрту на плошчы Свабоды – там працаваў выяздны кірмаш, які адбываецца ў Віцебску штосуботы. Пра тое, што 7-га лістапада -- усё-ткі не звычайная для пэўнай катэгорыі грамадзян дата, сьведчыла адзіная на ўвесь горад расьцяжка на вуліцы Леніна, і вывешаныя паўсюль дзяржаўныя сьцягі.


Паколькі наяўнасьць сьцягоў у прысутных на плошчы леніна была б кваліфікаваная міліцыянтамі як недазволены мітынг, яны абмежаваліся партрэтамі выбітных, на іхны погляд, дзеячоў. Такіх партрэтаў было два: вялікі каляровы партрэт Сталіна і драбнейшы ў разы партэрэт Аляксандра Лукашэнкі. Партрэты прысутныя перадавалі з рук у рукі ды ахвотна зь імі фотаграфаваліся.

7-га лістапада – з Лукашэнкам

… і са Сталіным

Пакуль сябры КПБ пазіравалі фатографам, прадстаўнікі ПКБ раздавалі ахвотным газэту “Товарищ” і бюлетэнь “Свабодная думка”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: ЭЗ
07.11.2009 14:05
Мала ўжо засталося ідэйных мутантаў беларускага народу, як гэтая жменя бальшавікоў паканае можа народ дыхне свабодней...

Імя:: Микалай Петрушэнка Горад:: Коханава
07.11.2009 14:16

Спасибо за предоставление информации о существовании в Беларуси широкой палитры поличских сил. Но только -
Осторожно!
ПКБ пока не перименована, а за действия от имени не перегистироованой организации сами знаете ст. 193
Кстати "Свабодная думка" - это издание ОГП, так что дух Ольги Карач тоже присутствовал в Витебске около памятника Ленину.
Лебедько на ее персональное дело не зваедёт?

Імя:: Фрабел.
07.11.2009 15:01
Вось такіх, якія трымаюцца за прошлае і якія не ўстане разгледзець вялікае зло ў таго, каму пакланяюцца да гэтуль, трэба пашкадаваць, бо ў іх не толькі слабае месца дзе павінна быць сумленьне, але і прамое адкланеньне ў псіхіке, гэта як хвароба, тыя доказы злачынстваў камуністычнага панаваньня, міліёны ахвяр на іх не дзейнічаюць, думаю, што гэта на генным узроўні адбылася мутацыя чалавечнасьці і іх маралі, паўнацэннымі людзьмі іх назваць нельга. І Слава Богу, што такая хвароба паступова знікае, бо знікаюць іх насіцелі...