пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:41

Культура

“Моладзь БНФ” прапануе міністру культуры слуханьні

Лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка зьвярнуўся зь лістом да міністра культуры Паўла Латушкі.

Андрусь Крэчка
x
Андрусь Крэчка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Я зьвязваю добрыя надзеі з пераменамі, якія зазначаюцца ў Міністэрстве і сфэры культуры пасьля Вашага прыходу на пасаду. Вы – першы міністар, які штодзённа карыстаецца беларускай мовай, а гэта дае спадзяваньні, што наша мова хаця б часткова пачне выходзіць з рэзэрвацыі” – піша ў лісьце да міністра Паўла Латушкі старшыня "Моладзі БНФ" Андрусь Крэчка   і прапануе правесьці адкрытыя грамадзкія слуханьні “Беларуская культура: праблемы і пэрспэктывы”.

Сярод тэмаў для абмеркаваньня моладзевы лідэр прапануе вылучае “шляхі пашырэньня ўжываньня беларускай мовы, сучасны стан беларускай масавай культуры, ролю праўдзівай гістарычнай памяці ў выхаваньні беларускага патрыятызму і пераадоленьне каляніяльнай і таталітарнай спадчыны ў культуры, у тым ліку ў мэмарыялізацыі і тапаніміцы. канфліктныя сытуацыі вакол помнікаў гісторыі і культуры”.

На думку Крэчкі, “удзельнічаць у слуханьнях мелі б прадстаўнікі як дзяржаўных структураў (Міністэрства, тэатры, музэі і дамы культуры, інстытуты Акадэміі навук, профільныя ВНУ, Кінавідэацэнтар, дзяржаўныя мэдыі), гэтак і грамадзкіх аб’яднаньняў ды ініцыятываў (творчыя саюзы і мастацкія суполкі, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Таварыства беларускай школы, БАЖ, ГА БНФ “Адраджэньне”, “Моладзь БНФ”, ГА ЗБС “Бацькаўшчына”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Асамблея няўрадавых арганізацыяў, гістарычныя клюбы і г.д. – паводле заяўнага прынцыпу”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сямён
04.11.2009 11:42
Хай Крэчка яшчэ Лукашэнку прапануе грамадскія слуханні... )))

Імя:: Ананім
04.11.2009 11:54
Попытка сесть в уходящий поезд?

Імя:: Микалай Петрушэнка Горад:: Коханава
04.11.2009 13:09
Здаецца мне што грып перашкодзиць сабрацца радком ды пагутарыць ладком