Слухаць

Цяпер у эфіры

Падарожжы Свабоды

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Алесь Ліпай у адказ намесьніцы міністра: “Рэпрэсіяў не баімся”

Алесь Ліпай

03.11.2009 18:52

Першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, заявіла, што міністэрства будзе спыняць “спробы дэзінфармацыі у справе захворваньня грыпам.


“Што датычна дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі, мы ўважліва аналізуем і ў адпаведнасьці з заканадаўствам будзем спыняць якія заўгодна спробы дэзінфармаваць насельніцтва нашай краіны. Дзеля гэтага сёньня дастаткова паглядзець ня толькі друкаваныя выданьні і электронныя СМІ, але мы зьвернем увагу і на інтэрнэт-вэрсі зарэгістраваных СМІ” – цытуе Лілію Ананіч БЕЛТА.

Сёньня, на на сайце “Беларускіх навінаў” кампаніі БелаПАН былі апублікаваныя дакумэнты (гл. ніжэй), якія пацьвярджаюць, што ў тканках двух памерлых людзей выяўленыя рыбануклеінавыя кіслоты грыпу А(Н1N1)swine.

“Правільна, спробы дэзінфармацыі трэба абавязкова спыняць, - лічыць генэральны дырэктар кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай. – Але я лічу, што толькі гэтага недастаткова. Дэзінфармацыя магчымая там, дзе існуе дэфіцыт інфармацыі. Ад імя БелаПАНу прашу міністэрства інфармацыі дапамагчы СМІ атрымліваць ад урадавых структур апэратыўную і аб'ектыўную інфармацыю аб небясьпечных захворваньнях у Беларусі і аб тым, што робіцца дзеля абароны людзей”.

Ці чакаюць у БелаПАНе перасьледу пасьля сёньняшняй публікацыі дакумэнтаў ў Інтэрнэце заявы намесьніцы міністра?

Ліпай: “А рэпрэсіяў нам няма чаго баяцца, бо мы ж не займаліся дэзінфармацыяй, а проста паведамілі факты. Няўжо вы лічыце, што наша міністэрства інфармацыі здольнае помсьціць за праўду?”

Камэнтуючы заяву Ліліі Ананіч, галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч сказаў:

“Я думаю, што такую заяву можа зрабіць толькі такая чыноўніца, як спадарыня Ананіч. Яна не разумее, што такія заявы яна ня ў стане наогул рабіць. Гэта не яе справа. Ёсьць для гэтага іншыя ворганы, якія павінны кантраляваць аб'ектыўнасьць падачы матэрыялаў і гэтак далей. Няхай яна займаецца сваёй справай і не палохае прафэсійных журналістаў”.

На пытаньне, у якой ступені журналісты “Народнай волі” маюць інфармацыю па рэальнае становішча з захворваньнямі на грып, Іосіф Сярэдзіч адказаў:

“Ніякага доступу на сёньняшні дзень да аб'ектыўнай інфармацыі няма. Таму выкарыстоўваем розныя крыніцы, у тым ліку і недзяржаўныя. Калі б дзяржава была зацікаўленая ў аб'ектыўнай інфармацыі, дык праз кожныя дзьве гадзіны ладзіліся б сур'ёзныя прэсавыя канфэрэнцыі. А сёньня журналісту трэба ганяцца за чыноўнікам два дні, каб недзе ў падваротні атрымаць нейкую больш-менш аб'ектыўную інфармацыю”.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Димыч
03.11.2009 19:09
Согласен. “Рэпрэсіяў не баімся”

Пускай лучше Ананич тогда побеспокоится о своей голове. Начнут массово умирать люди- будет штурм и минздрава и резиденции Лукашенко.

Достали !!!! Нам тогда уже ничего не страшно.
Адказаць

Імя:: lga
03.11.2009 20:38
a Petkevich -- podpis --svayak Natalli Petkevich?
Адказаць

Імя:: Ананім
04.11.2009 07:07
Кто это? Димыч?
О революции?
В Беларуси?
Что случилось, Димыч?
Откуда такой радикализм?
Может в ПССМВААКССГММПААсс" Молодой Боец" вступил?
Кстати, Димыч, какая это будет революция?
Гриппозная? Поросячая?
Вполне возможно что недавно созданная наполовину революционная- наполовину контреволюционная организация БНБ и является носителем идей этой революции?
И кто бы мог подумать.
Недаром все девушки говорят что Милинкевич очень умный.

Імя:: Уражаны
03.11.2009 20:04
Утойванне інфармацыі, якая датычыцца пагрозаў жыццям людзей - гэта цяжкае злачынства.
У заканадаўстве большасці краін свету забаронена засакрэчваць такія звесткі.

Можна канешне звальваць усю віну на журналістаў, але гэта з'яўляецца відавочным абсурдам.

А ўвогуле сітуацыя моцна нагадвае падзеі пасля Чарнобыльскай катастрофы: татальная хлусня афіцыйных структур. Хаця чаго жадаць ад тых людзей (нелюдзяў?), якія селяць беларусаў у забруджаных радыяцыяй раёнах, а астатніх кормяць радыёнуклідамі.

Імя:: Микалай Петрушэнка Горад:: Коханава
03.11.2009 20:24
Вось малайцы! Так и патрэбна.
Але ж патрэбна быць больш паслядовными - кали Гэта не справа Ананич, я згодзен з таким пасылам, то чыя?
Той хто адказвае за инфармацыйную бяспеку дзяржавы. Ведаеце хто?
Адкрываю книгу министра абароны Л Мальцава "Вооружённые Силы Республики Беларусь" История и и современность" год издания 2003 на старонцы 103 чытаю: Задачи Вооружённых сил в мирное время. пункт 2. Обеспечение информационной безопасности.
Вось зараз спадарыня Ананич можа спаць спакойна. Генералы з сяржантами винаватыя цалкам.
Хто з нас дурак зразумела?
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile