Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія “За беларускую мову” пашыраецца


Актывісты “Маладога фронту” сабралі больш за 15 тысяч подпісаў у падтрымку беларускай мовы ў сыстэме адукацыі.

Маладафронтаўцы распачалі кампанію беларусізацыі 20 верасьня.

У рамках кампаніі яны зьбіраюць беларускія кнігі, каб перадаць іх у бібліятэчкі школаў-інтэрнатаў. Акцыю падтрымалі беларускія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы. Перадача кніг і падарунка для дзяцей адбудзецца на Каляды.

У рамках кампаніі пачаў працаваць сайт mova.mfront.net. Маладыя людзі прапануюць наведвальнікам сайту фота і відэаматэрыялы, а таксама інфармацыю для тых, хто хоча далучыцца да кампаніі збору подпісаў за роўны статус беларускай мовы з расейскай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG