Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Хворыя паміраюць. Лекары маўчаць

02.11.2009 17:16

Дактары і Міністэрства аховы здароўя ўхіляюцца ад камэнтароў наконт таго, што азначае ўспышка пнэўманіяў у Беларусі.

Крыніца ў адным са шпіталёў Менску, якая прасіла не называць яе імя, распавяла Радыё Свабода:

“За выходныя дні 150 чалавек з пнэўманіяй у наш шпіталь паступіла. Наша аддзяленьне і дзьве пульманалёгіі цалкам забітыя. Гэта ўскладненьні грыпу. А ў хворых, якія памерлі, пацьвердзіўся сьвіны грып, нам так абвясьцілі”.

Карэспандэнтка: “А шмат памерла?”

“Чалавек дзевяць. У нас памерла тры альбо чатыры. А астатнія — у пятым шпіталі. Там жа
З усіх мэдработнікаў узялі падпіску аб неразгалошваньні.
усе падпісаліся”.

Мы спрабавалі праверыць гэтую інфармацыю ў прыёмным пакоі шпіталя. На пытаньне, ці праўда, што за выходныя ў шпіталь паступіла каля 150 хворых з дыягназам “пнэўманія”, супрацоўніца адказала:

“Праўда. Шмат паступіла. Але я не на такой пасадзе, каб адказваць на такія пытаньні”.

І паабяцала злучыць з галоўным лекарам шпіталя. Цягам дня ён слухаўку так і ня ўзяў, а 16-й гадзіне ў яго скончыўся працоўны дзень. Лекарка-тэрапэўт, якая заступіла на дзяжурства ад 16-й гадзіны, сказала, што пакуль не валодае сытуацыяй, і параіла зьвязацца ў аўторак з галоўным лекарам.

Супрацоўніца прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя Раіса Чудук паведаміла Радыё Свабода:

“Вы можаце зьвярнуцца да нас зь пісьмовым запытам, такіх дадзеных у мяне пакуль няма”.

Карэспандэнтка: “Што два аддзяленьні пульманалёгіі і нават рэўматалёгія запоўненая хворымі...”

“Я таксама адсочваю навіны, а нешта падобнае дзесьці бачыла. Да нас у прэс-службу дадзеных такога кшталту яшчэ не паступала. Я думаю, што мы падрыхтуем прэс-рэліз, вывесім яго на сайце, бо запытаў вельмі шмат”.
Маскамі не забясьпечваюць. Лекаў не хапае

Карэспандэнтка: “А як хутка?”

“Я спадзяюся, што сёньня цягам дня”.

Мэдык, якая працуе ў шпіталі, распавяла і пра іншыя праблемы, зь якімі сутыкаюцца лекары:

“Нас маскамі не забясьпечваюць. Лекаў не хапае”.

Карэспандэнтка: “А чым вы лечыце?”

“У нас ідзе ўжо ўскладненая пнэўманія, таму выкарыстоўваем антыбіётыкі: цэптрыаксон, цэптрафасфат (цэфаласпарыннага шэрагу, гэта ўсё беларускія прэпараты). А імпартныя прэпараты вельмі дорага каштуюць, іх няма. Хворым два разы на суткі даем вельмі вялікія дозы антыбіётыкаў”.

У аптэках сталіцы няма масак і назіраюцца перабоі зь недарагімі супрацьвіруснымі сродкамі беларускай вытворчасьці, кшталту арпітолу.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Коля Горад:: Стеклов
02.11.2009 18:05
Жах.Рэжым паказвае свой драпежны аскал.Але ня ўсе дактары прадажныя.Праўду не схаваеш.

Імя:: Пятрусь
02.11.2009 19:34
Ну што, беларусы, паміраць будзеце моўчкі, каб статыстыку дыктатару-вар'яту не псаваць?
Адказаць

Імя:: malec
02.11.2009 22:16
Не твае справы эмігрнат-змагар?
Адказаць

Імя:: 2 malec
03.11.2009 20:02
а цi твае справы лукападпявала?
Адказаць

Імя:: malec
04.11.2009 00:53
Цябе б зараз да сваякоў хворых адвесьці. Гэта табе не ліпавыя даведкі рабіць дзеля "палітпрытулку". Паглядзеў бы я, як бы ты там сьпяваў бы свае змаграскія пасты.

Імя:: Мiкола Горад:: Менск
02.11.2009 21:30
У краiне здзейсняецца генацыд супраць насельнiцтва.Так,мною пры наведаннi аптэкi №28 (Пр-т Незалежнасцi 48)г.Менска 2.11.09 каля 18 гадзiн бала убачана наступная карцiна. Дзве вялiкiя чэргi ( стаяць прыйшлося 48 хвiлiн), людзi набывалi "Арпiтол" па 3-4 упакоукi, якi хутка
скончыуся. "Iмунал адсутнiчау. Не было у наяунасцi нашага,вытворчасцi
"Белмедпрэпараты" "Эхiнгiна",няма павязак. Акрамя гэтага, ампулы уколау "Цэфтрыаксону",якi ужываецца для лекавання пнеуманii,выдаюцца пакупнiкам без састауляючых для гатавання уколау :
без "Лiдакаiну" i вады для разбаулення. Фактычна цяжкахвораму нельга хутка дапамагчы.

Імя:: Інфекцыяніст
02.11.2009 21:41
Напэўна, вы мелі на ўвазе антыбіетыкі цэфтрыяксон і цэфатаксім?
Дарэчы, эффектыўнасць арпетола не даследавана. Найбольш эффектыўныя сродкі супраць грыпу - рэмантадын ды азельтамавір (Таміфлю).

Імя:: Васіль Горад:: Менск
02.11.2009 22:32
У суседняй Украіне на вышэйшым узроўні зроблены заявы аб эпідэміі, а таксама аб колькасці хворых і памерлых. У Аэрапорт пад Кіевам са Швейцарыі была дастаўлена першая буйная партыя замоўленага ўрадам па спецыяльным кошце прэпарата "Таміфлю", які лічыцца эфектыўным сродкам супраць A/H1N1. Самалёт з лекамі асабіста сустракалі прэм'ер міністр, міністр замежных спраў і кіраўнік прэзідэнцкага сакратарыяту.

А што робіцца на Беларусі?
"Всё хорошо, прекрасная маркіза".

Імя:: Михась Горад:: Менск
02.11.2009 22:41
Імя:: Пятрусь 02.11.2009 19:34
Ну што, беларусы, паміраць будзеце моўчкі, каб статыстыку дыктатару-вар'яту не псаваць?

Так это ты,Пятрусек, называешь нашего правителя диктатором.А вот евролицемеры уже называют его бывшим диктатором и папа римский его принял!.Сами,конечно,виноваты,но не в вакуеме живем.Трудно не молчать, если на поддержку режима то Москва, то Брюссель миллиарды выделяют!

Імя:: KACTYCb Горад:: Минск
02.11.2009 23:29
а почему врачи, которые якобы "не молчат", боятся назвать свои фамилии? Если все то, что они говорят - правда, чего им боятся? Если все они дали подписку о не разглашении, то где распоряжение об этом? Или компетенции журналистов не хватает чтобы найти его? Или его нет на самом деле?
Вот когда будет что либо конкретное - тогда и пишите.
Адказаць

Імя:: таццяна Горад:: смаляаічы
03.11.2009 09:41
Імя:: KACTYCb Горад:: Минск Адказаць 02.11.2009 23:29 а почему врачи, которые якобы "не молчат", боятся назвать свои фамилии? Если все то, что они говорят - правда, чего им боятся? Если все они дали подписку о не разглашении, то где распоряжение об этом? Или компетенции журналистов не хватает чтобы найти его? Или его нет на самом деле?
Вот когда будет что либо конкретное - тогда и пишите.


Баяцца згубіць працу.У канцы жніўня ,калі з Англіі прыехалі хворыя асіповічскія дзеці.Іх аналізы прывезлі ў інстытут мікробіалогіі і эпідземіалогіі на даследванне.Аналізы паказалі ,што дзеці хворыя на "свіны "грып. І супрацоўнікі інстытут у аб гэтым далажылі .А ўжо ў пачатку верасня дырэктара і нстытута Цітова звольнілі з занімаемай пасады.


Імя:: Васіль
03.11.2009 00:44
Пра недастатковую даследаванасць арпетолу (арбідолу) не так даўно быў артыкул у "Новай газеце" пад назвай "Арбидол сопротивляется, но проигрывает"
(http://www.novayagazeta.ru/data/2009/111/23.html)

Імя:: Микола Петрушэнка Горад:: Коханава
03.11.2009 13:04
Як грамадски рэдактар на гэтым тыдни на "Свабодзе" личу нагадаць - лепшым сродкам ад инфекцыи - витамин С - аскарбинавая кислата.
У аптэцы Коханава ён ёсць - 15 шт. Засталося.
Кали ласка, падкажыце рэдакции: як справа у региёнах з гэтым пытаннем?
Усим - дзякую!
polk.by@list.ru

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
03.11.2009 19:54
1. На моей памяти были эпидемии гриппа и ОРЗ, когда в школьные классы приходили по 3-4 человека, когда из-за массовых больничных останавливались предприятия! Эпидемия охватывала большие регионы СССР. И что! А ничего! Умирало от осложнений несколько десятков или сотен человек на миллионы заболевших, эпидемия затихала и жизнь текла дальше!
Но сейчас не СССР, сейчас много политических партий, много всяких проходимцев, которых могут опубликовать в газете, предоставить слово на радио и на телевидении. Про интернет и разгова нет!
Короче, то, что раньше было обычным делом, сейчас можно использовать в политике! И пошло - поехало! На Украине Ющенко вешает всех собак на Тимошенко, оппозиция на правящую партию, правящая партия на оппозицию. Уже и не до эпидемии! Успевай только отмазаться!
2. У нас, слава Богу, в Правительстве такого раздрая нет! Но публики, желающей погреть руки, на эпидемии хватает. И вот уже заголосили КЛИКУШИ! Так и хочется спросить: " не вы ли в январе кричали на всех углах о неминуемой деноминации, объявляли дату и даже минуты отмены старых денег, рассказывали как собственными руками разгружали фуры с новыми деньгами?" И где вы все? Вы сели в ЛУЖУ, из которой сейчас поднимаете очередную волну слухов, сплетен и прочей дури.
3. Хочется посоветовать некоторым гражданам - засаливайте закупленные вами ВПРОК маски и лекарства в бочках на манер капусты. Тогда они сохранятся до следующей эпидемии в пригодном состоянии.
Адказаць

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
04.11.2009 05:51
Как засаливать, уважаемый PanSportsmen, на манер капусты?
С манерами также как с повязками и витамином С.
Тоже плохо. В аптеке на Коханава уже распродали.
Интересно что не только Ющенко несёт на Тимошенко, а Тимошенко на Ющенко, Лукашенко на оппозицию,а оппозиция на Лукашенко.
Но и БНБ на ОДС, а ОДС на БНБ.
Согласен с вами ,что у нас культурное, воспитанное, нескандальное правителство.
И Сидорский не несёт на Лукашенко.
Но, будьте объективны, PanSportsmen.
Что бы с ним стало если бы он начал нести?
На Лукашенко!
Даже представить страшно!
Бедный Сидорский!
H1N1 был бы неминуем.
Что касается Лукашенко на Сидорского, то следите за информационными выпусками. А также включите ваш телевизор.
Возможно будет побит рекорд Фиделя Кастро по продолжительности выступления одного человека. Без перерыва.
Откройте также the New York Times, Le Figaro the Guardian.
Там такая же антисоветчина. Пресса на правительство, а правительство на, естественно, прессу.
Когда вы , PanSportsmen, последний раз видели Обаму?
Похудел бедный. Все шишки на него.
У них один несознательный стал нести на инопланетян. Вежливый ответ инопланетян пока неизвестен. Но предсказуем.
Прошло также сообщение что малолетние дети заразили поросят.
О реакции поросят лучше в порядочном средстве массовой информации не упоминать.
"Pig Flu". Да и только.
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
04.11.2009 18:01
Я никогда не видел Обаму. Но для того, что бы рассуждать об украинских и белорусских экономико-политических делах, мне совершенно не нужно включать телевизор.

Імя:: беларус
03.11.2009 20:04
Дзе набыць хаця б маску, аскарбiнавую кiслату, лекi???????????????????

Імя:: Vicien Горад:: Смілавічы
04.11.2009 14:35
Гляджу навіны па тэлебачанню, а там нічога пра грып не гавораць... Не магу слухаць і глядзець тупое быдла, якое прадстаўлена афіцыйнымі СМІ, чыноўнікамі, "Чорным шлемам"

Імя:: Алеся Горад:: Лясны
04.11.2009 18:16
Маску можна сшыць са звычайнай марлi, лепш за усё некалькi масак, якiя трэба мeняць кожныя 2 гадзiны, пасля чаго iх мыюць, сушаць i абавязкова прасуюць. З дому выходзьце толькi у выпадку крайняй неабходнасцi.

Імя:: сяржук
04.11.2009 21:15
Хворыя паміраюць. Лекары маўчаць......

Ну i што? Па-сьвінячы сёньня пішчыць увесь сьвет. (с) Лукашэнка 04.11.2009 21:05
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile