аўторак, 07 лютага 2012, Менск 08:54

Палітыка

Апазыцыйныя камуністы зьмянілі назву

Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет” – так надалей будзе называцца апазыцыйная Партыя камуністаў Беларуская. Рашэньне пра перайменаваньне прынялі ў Менску дэлегаты пазачарговага зьезду партыі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Рашэньне аб зьмене назвы партыі прымалася цяжка. Некаторыя дэлегаты, асабліва сталага ўзросту, казалі, што ім вельмі балюча разьвітвацца са словам “камуністычная”. А некалькі дэлегатаў на знак пратэсту нават пакінулі зьезд.

Аднак бальшыня выступіла за тое, што партыя павінна стаць на шлях мадэрнізацыі. Падчас дэбатаў прыводзілі шмат прыкладаў таго, што менавіта трыманьне за камуністычнае мінулае адштурхоўвае патэнцыйных сябраў партыі.

Для зьмены назвы патрэбна было набраць як найменей 82 галасы дэлегатаў. І вось старшыня мандатнай камісіі Зьміцер Яненка аб’яўляе:

“Колькасьць галасоў, якія падалі за новую назву партыі – “Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет” – 89.”

Што зьменіцца цяпер у дзейнасьці партыі? На гэтае пытаньне адказвае лідэр Сяргей Калякін:

“Партыя павінна працаваць. І сёньня пра гэта шмат казалася. Партыя павінна працаваць зь людзьмі, гаварыць зь імі пра тыя праблемы, якія турбуюць гэтых людзей. Не пра нейкія голыя абстракцыі, а пра крызіс, пра матэрыяльнае становішча людзей, пра наяўнасьць альбо адсутнасьць працы, пра магчымасьць вучыцца і г.д. Вось з гэтым і трэба ісьці да людзей. Трэба пераканаць іх у тым, што, калі яны самі ня будуць абараняць свае правы, то нічога ня будзе. Ніякая партыя, ні зь якой назвай, правы людзей не абароніць. Яна можа іх неяк артыкуляваць, яна можа даць магчымасьць арганізавацца людзям. Аднак наша істотная задача ў тым, каб мы паднялі людзей на абарону сваіх уласных правоў”.

Партыя камуністаў Беларуская (а гэта назва захаваецца за ёй афіцыйна, пакуль Міністэрства юстыцыі не прызнае зьмены ў статут партыі) фактычна захавае сваю сымболіку. Партыйным застанецца чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам, а таксама зоркай. Толькі замест ПКБ зьявіцца назва “Справядлівы сьвет”.

Журналісты, якія асьвятлялі сёньняшні форум, найперш зьвярнулі ўвагу на тое, што ў новай назьве фігуруюць словы “аб’яднаныя левыя”. З гэтай нагоды я спытаў Аляксандра Бухвостава – старшыню аргкамітэту ў стварэньні Беларускай партыі працоўных, ці не зьбірацца ягоная партыя аб’яднацца з калякінцамі. У адказ прагучала:

“Мы ня кажам, што адбудзецца мэханічнае аб’яднаньне. Пытаньне стаць пра тое, каб мы працягвалі збліжэньне нашых партыяў і працягвалі ўзаемную падтрымку. То бок адзінства ў дзеяньнях. І, зразумела, ідэалягічная сумяшчальнасьць. Бо мы сябе пазыцыянуем як арганізацыя рабочага руху. А вось ці будзе сябе “Справядлівы сьвет” прадстаўляць як партыя рабочага руху? На гэта яшчэ трэба паглядзець”.












Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Фрабел.
25.10.2009 17:36
Новая назва нічога не вырашыць для камуністаў у лепшы бок, бо сутнасьць і мэты антыбеларускія, і людзі разбяруцца яшчэ трохі пазней, успомняць іх сапраўдную назву і што за гэтым было. Так што " як вы не садзіцесь, а ў народныя ізбраннікі вы не годіцесь".

Імя:: Димыч
25.10.2009 18:54
Не каждый день коммунистическая партия отказывается от своей утопической идеологии марксизма-ленинизма и постепенно превращается в типичную социал-демократическую партию западно-буржуазного типа. В Беларуси это происходит. Тем это и интересно. Обратите внимание! Калякин нигде не говорит ни о верности марксизму-ленинизму, ни об отказе от этой идеологии. Вместо этого он пытается плавно и незаметно подменить одну политическую идеологию другой. Вот и для "Свабоды" Калякин акцентировал внимание на том, что:

"Партыя павінна працаваць. І сёньня пра гэта шмат казалася. Партыя павінна працаваць зь людзьмі, гаварыць зь імі пра тыя праблемы, якія турбуюць гэтых людзей. Не пра нейкія голыя абстракцыі, а пра крызіс, пра матэрыяльнае становішча людзей, пра наяўнасьць альбо адсутнасьць працы, пра магчымасьць вучыцца і г.д. Вось з гэтым і трэба ісьці да людзей".

О том, что до сего времени белорусская коммунистическая партия со знаменем Ленина по своей программе ставила конечной целью построение коммунизма уже ни слова. О том, что политические идеи Ленина и его предшественников о бесклассовом обществе, об уничтожении эксплуатации человека человеком через всеобщую национализацию собственности, отрицание рынка ни ползвука. А как же иначе? Стыдно Калякину признать, что политическая доктрина Ленина потерпела исторический крах. Вот и несет всякую чепуху для отвлечения местного обывателя.:)Таким образом, с точки зрения коммунистических ортодоксов прошлого и нынешнего времени Калякин есть предатель и буржуазный перерожденец. С точки же зрения западной модели демократии Калякин есть прозревший реформист бернштейнианского типа. Вот только прозрел он поздновато. С момента краха коммунизма в СССР прошло 18 лет. 18 лет понадобилось Калякину и его сторонникам, чтобы признать факт политической смерти идей коммунизма. М-да, медленно "запрягают" товарищи.:)) А на левом фланге белорусской политики Калякинцев особо никто не ждет. Социал-демократов в Беларуси де-юре как вшивых собак: от Шушкевича, Статкевича до Левковича с Новосядом и бывшим парторгом Гомсельмаша Бухвостовым. И все хотят окучивать ниву социал-демократии. Так что легкой жизни у Калякина в левом спектре социалистов не будет.

Імя:: Зьміцер
25.10.2009 20:13
Левыя вясёлкаўцы без чырвоных колераў!

Імя:: Хведар Парсянскі. Горад:: Вялейка
25.10.2009 22:47
Ці не зашмат гаманы вакол адной з найменш папулярных і нешматлікіх партый? Хіба памыляюся?
З павагай
Хведзя з Порсы з-пад Вялейкі.

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск
26.10.2009 00:44
"Справядлiвы свет". Цikaва, што Касякiн падразумевае пад "Светам"? Няужо зноу камунicты рыхтуюцца да сусветнай рэвалюцыi? У камунicтау, i у тых, якiя быццам бы знаходзяцца у апазiцыi да улады i у тых , якiя падтрымлiваюць рэжым, было 75 гадоу, каб штосцi зрабiць. Замест гэтага партыйная вярхушка набiвала свае кiшэнi, а ня згодных знiшчала. Уся тэрыторыя былой савецкай iмперыi пакрыта незлiчонымi Курапатамi. Можа хопiць дурыць людзей? Лепш бы рыхтавалicя да Нюрнбергскага працэсу над камунicтычнай iдэялогiяй.

Імя:: Korj Горад:: Менск
26.10.2009 10:04
Усё добра. Сабралася пяць з паловай чалавек, сярэдні ўзрост - 70 гадоў. А хто б 20 гадоў таму мог падумаць!
Будзем мець надзею, што праз 20 гадоў ня болей будзе й на сходзе апошніх лукашыстаў. Канечне, хацелася б хутчэй, але нават Маісей пад Божым кіраўніцтвам хутчэй ня змог.

Імя:: Мікіта
26.10.2009 10:34
Слава Богу! Цяпер ужо нават слова "каумніст" зьнікае з ужытку ў Беларусі! Напэўна, Беларусь адзіная краіна ў Эўропе, дзе няма камуністычнай партыі. Нават Калякіну стала сорамна называацца гэтым агідным словам "камуніст". Ура беларусам!

Імя:: INK Горад:: МИНСК
26.10.2009 12:01
Сегодня в 7-00 утра услышал как бы главную новость эфира "Свабоды". Коммунисты переименовались. Возник закономерный вопрос. Ну и что? У меня в сорок два года хроническая аллергия на левых и коммунистов. И это новость лично мне безразлична. В отличие от таких деятелей как Е. Крыжановский - плохой комик и "сябра" ЛДПБ мне не нужна партия, чтобы существовать в этои мире и при случае иметь выгоду от членства. В Беларуси нет нормальных политических партий, которую ставят реальной целью уничтожение антинародного и антидемократического режима воруженным путем. А иначе не получится. И эти откормленные левые клоуны с довольными физиономиями ничего не значат в жизни Беларуси. Может и сурово, но реально.