Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Прэзыдэнцкія выбары пройдуць на пачатку 2011

20.10.2009 15:29

Выбары прэзыдэнта Беларусі пройдуць на пачатку 2011 года, а ў мясцовыя Саветы дэпутатаў - у другой палове вясны 2010 года, меркавана ў красавіку.

Такія тэрміны вызначаны сёньня падчас сустрэчы кіраўніка Беларусі А.Лукашэнкі са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

На пачатку 2011 года канчаецца тэрмін паўнамоцтваў дзейнага прэзыдэнта, таму не пазьней за 7 лютага 2011 года павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары. І не пазьней за 13 сьнежня 2010 года - у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Таксама А.Лукашэнка прыняў сёньня рашэньне пра тое, што выбарчае заканадаўства Беларусі будзе лібэралізавана. ЦВК унясе шэраг прапановаў, накіраваных на ўвасабленьне некаторых прапаноў АБСЭ і беларускіх палітычных партый. Яны тычацца спрашчэньня парадку вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты, мераў па дадатковай ахове скрыняў для галасаваньня, забесьпячэньню надзейнасьці датэрміновага галасаваньня і іншых тэхнічных момантаў.

Усім кандыдатам на выбарах прэзыдэнта і дэпутатаў мясцовых Саветаў будуць створаны роўныя ўмовы, заявіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка

“Я прыхільнік правядзеньня чэсных, справядлівых і, самае галоўнае, адкрытых палітычных кампаній — як у Саветы дэпутатаў, так і прэзыдэнцкай. Я маю на ўвазе, што трэба даць усім роўныя магчымасьці для падрыхтоўкі і ўдзелу ў гэтых кампаніях. Асабліва ў прэзыдэнцкай кампаніі.

Хачу адразу сказаць: мы заўсёды, як бы нас ні абвінавачвалі, вялі сябе сумленна і прыстойна. Хацелася б, каб і гэтыя кампаніі, а гэта будуць незвычайныя кампаніі, яны нічым ня будуць падобныя да папярэдніх, хоць і папярэднія для нас не былі лёгкімі, але ў сілу многіх абставінаў гэта будуць асаблівыя кампаніі, асабліва прэзыдэнцкая. Таму, я думаю, нам адыходзіць ад гэтага крытэру чэснасьці і прыстойнасьці ў правядзеньні падобных мерапрыемстваў нельга”, — заявіў А.Лукашэнка.

Нагадаем, што 24 верасьня прадстаўнікі аб’яднаных дэмсілаў перадалі ў генпракуратуру Беларусі зварот 50-ці па факце фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Аўтары звароту патрабуюць пачаць крымінальную справу па факце заявы Аляксандра Лукашэнкі пра фальшаваньне вынікаў выбараў.

Нагадаем, 26 жніўня ў інтэрвію газэце “Известия” кіраўнік Беларусі заявіў, што за яго прагаласавала на апошніх выбарах 93%. Але потым, калі на яго пачалі ціснуць, выбары былі сфальшаваныя: А.Лукашэнка аддаў каманду, каб не было 93%, а недзе каля 80-ці. Маўляў, больш за 90 псыхалягічна не ўспрымаецца. Пад зваротам у пракуратуру падпісаліся 50 вядомых асобаў — палітыкаў, грамадзкіх і культурных дзеячаў. Сярод іх Аляксандар Казулін, Анатоль Лябедзька, Мечыслаў Грыб, Віктар Дашук, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксандар Бухвостаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Коля Горад:: Драздроўск-Шклоўск
20.10.2009 17:30
Байкот,байкот,байкот і схавайце пашпарт Мілінкевіча!!!!!!!

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Long Island, NY, USA
20.10.2009 17:57
Goodby, Lidia, goodby!

Імя:: Беларус
20.10.2009 18:54
Такiм чынам, галоўная нашая беларуская задача - правалiць тыя выбары узурпатару i парушальнiку Канстытуцыi. Не iсьцi на iх увогуле, байкатаваць. Зрабiць iм пустыя выбарчыя ўчасткi, чым пазбавiць магчымасьцi ашукаць, прыкрыўшыся народам.

Імя:: Фрабел.
20.10.2009 18:56
Пакуль Лукашэнка жывы, ён ніколі не дасьць беларусам выбраць сабе
ўладу. І на выбары, ў сэнсе выбіраць іншага Прэзідэнта, разлічваць не
прыходзіцца. Кроў і забойствы беларусаў, не кажучы пра іншыя цяжкія злачынствы, не дазволяць НАМ свабодна і дэмакратычна выбраць іншага. Сам добраахвотна Лукашэнка за краты пойдзе ? А ??? Падумайце. Трэба разумець псіхалогію чалавека, на руках якога кроў.
Беларусы могуць толькі самі сабе дапамагчы вызваліцца.

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск
20.10.2009 19:30
Вельмi цikaва атрымлiваецца. Калi я на самай справе прыхiльнik правядзення чэсных, справядлiвых, адкрытых выбарау, чаму ж тады няма нiчога гэтага на практыцы? Як быць з Аляксандрам Казулiным? Ён спрабавау скарыстацца сваiм канстытуцыйным правам: правесцi прэсканферэнцыю для журналiстау i прысутнiчаць на 3-м Усебеларускiм народным сходзе. Замест гэтага ён быу асуджаны на 5,5 год. А як зразумець словы, што "...нам адыходзiць ад гэтага крытэру чэснасцi i прыстойнасцi...нельга". А што такое чэснасць i прыстойнасць, глядзiце прыклад з Казулiным. Таму я так думаю, што нiчога значнага у Выбарчы Кодэкс унесена не будзе, так, касметычныя папраукi. Галоунае у выбарах - гэта кантроль за галасаваннем i падлiк галасоу. Гэта ёсць i застанецца у руках улады. Таму як заусёды мае рацыю Зянон Пазьняк. Грамадскi рэдактар Iльля Копыл.

Імя:: Ананім
20.10.2009 21:16
При чем тут Козулин, он еще за свои художества на госслужбе не отсидел.

Імя:: Ананім
20.10.2009 21:24
Таму як заусёды мае рацыю Зянон Пазьняк.
----------------
Правильно. Диктатор, да пара клоунов, для декора. Придет народ на выборы, не придет - выборы состояться. Это обеспечит Позняку безбедную старость, за океаном. Лучше придти и проголосовать за кандидата "Против всех". Как известно тайна вкладов т.е организации гарантируется. Кто-то лепил БНФ по образу "Союза меча и орала". Только цели преследовал другие.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
20.10.2009 19:42
І што з таго, што Лукавы заявіў Захаду пра нейкую лібэралізацыю "выбараў"? Напрыклад, у нас запісана, што ў "судзе" грамадзянін Беларусі мае права на адваката, што ў рэйтынгу не дае Беларусі апусьціцца ў првах падданых ніжэй правоў у якойсьці паўднёва Карэі. Дык што з таго? Суддзі плявалі на тых адвакатаў і сьведкаў і выконваюць тое, што ім прыпісана тым жа Лукавым, прымаючы да "справы" хлусьню мярзотных апрычнікаў таго ж Лукавага. Тое самае бедзе і з гэтай "лібэрызацыяй" для луканізаваных эўрапейцаў,

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Long Island, NY, USA
20.10.2009 20:44
jany, apazytsyja, kali pamjataete, ne byli gatovyja da vystupu moladzi u sakaviku 2006
jany, jak bachym, ne gatovy da demakratychnyx padvizak, da demakratychnyx vybarau u 2010-11
jany, jak tyja pijanery VSEGDA GOTOVY! tolki da tago, kab jasche 15 god pinat' Lu za toe, shto en taki dy sjaki

Sluxaite use!
Luka zyxodit', kali vy ne zrazumeli
Vybary, shmatveragodna, adbudutstsa ranei 2011.
Xto zaxocha kab Lu zastausja - shumite, grymite, a ne ryxtuitesja da novai staronki u nashae gistoryi.
Ale,
na maiu dumku, natsyki usix masteu - nashu i ruskija - praljatjat jak fanera nad Paryzam.

Ai dy Bats'ka, ai dy maladtsa! Usix razveu i raseitsau, i Zaxad, nu i svaix, zrazulela, kudysh vas, apazytsyja, z vashymi pazauchorashnimi ravaliutsyinymi idejalogijami det'.

Kali ne zrazumeli, to skazu karotka
treba pachynat dumat n ab Lu, a ab belaruskim narode i ab Belarusi

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
20.10.2009 20:59
Adazvausia dyrnien'ki "bielarus" na forumie! Pajdzi dai paskachy, tumanie!

Імя:: Ліс
22.10.2009 07:37
Чарговая дэза пра прэзідэнскую кампанію. Кажуць пра пачатак 2011 года, але назначаць на снежань 2010 г. Амаль на год зменшылі наўнамоцтвы мясцовых прызначаных дэпутатаў, але дзеля таго каб улагодзіць захад фапрмальнымі зменамі ВК. У краіне галоўнае выкананне закона, а не яго існаванне. І існуючы ВК дазваляе праводзіцьдэмакратычна выбары, але улада гэтага не жадае і праводзіць кампаніі па сваіх паняццях. Змены у ВК не дададуць ёй жадання імі карыстацца.. Казуісты Ярмо і К будуць і далей казаць пра белае, што гэта чорнае..

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Long Island, NY, USA
22.10.2009 15:48
"Пакуль Лукашэнка жывы, ён ніколі не дасьць беларусам выбраць сабе
ўладу." "І што з таго, што Лукавы заявіў Захаду пра нейкую лібэралізацыю". "Чарговая дэза..."

Казуісты будуць і далей 15 god казаць пра белае, што гэта чорнае. Pajdzite dai paskachyte, tumanie!

P.S.
Dynazaury prachynalisja aposnimi. Tamu chas ix nja vybrau. Tamu vymerli.
Bo vjadoma z - xto pershy vstal - tomu i zautra, prabachte, tomu i zavtrak.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile