серада, 08 лютага 2012, Менск 09:18

Культура

Партрэты Радзівілаў вернуцца ў Беларусь

20 кастрычніка прадстаўнікі роду Радзівілаў перададуць Беларусі арыгіналы і копіі партрэтаў сваіх продкаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Намесьнік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш паведаміў, што цырымонія адбудзецца ў Нясьвіжы.

Перадача карцінаў пройдзе ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні. Вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцыяў", паведамляе Інтэрфакс.

Сёлета ў траўні княгіня Альжбэта Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясьвіскага замка Альбрэхта Радзівіла, яе сын Аба, двое ўнукаў і яшчэ шасьцёра нашчадкаў знакамітага роду наведалі Беларусь.

Радзівілы—княскі род, прадстаўнікі якога займалі самыя значныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім цягам 16-18 стагодзьдзяў. Адзін з самых уплывовых магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай. Герб Радзівілаў — Трубы, дэвіз: “Бог нам раіць!”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
19.10.2009 13:02
Вельмі прыемная вестка.

Мару, каб Рада БНР таксама па іншым зірнула на сённяшнюю Беларусь і вярнула беларускаму народа архівы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Імя:: Тодар
20.10.2009 03:29
Anatol Starkou,

Дык дзеля гэтага трэба марыць, каб Рэспубліка Беларусь прызнала сябе пераемніцай БНР хоць у якім сэнсе. Упэўнены, што пытаньне архіваў не затрымаецца. Але згаданае ў сучаснай РБ - толькі летуценныя мары, таго гатунку, пра які кажуць "марыць не шкодна". На фоне гэтага, архівы БНР - найменшая з магчымых праблемаў!