Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штодзённае сьвята стварэньня будучыні


Юры Зісер
Юры Зісер

“…А как первая война — да ничья вина.
А вторая война — чья-нибудь вина.
А как третья война — лишь моя вина,
А моя вина — она всем видна.
А как третья война — лишь моя вина,
А моя вина — она всем видна”.
(Булат Акуджава)

Будучыня — гэта тое, што я ўвасабляю ў жыцьцё, дзякуючы сваёй волі і волі маіх аднадумцаў, падтрымка адных людзей і супраціўленьне іншым. З аднаго боку, чалавек — пясчынка. Адзін чалавек нічога ня можа зьмяніць у сьвеце. Нібыта. З майго пункту гледжаньня, гэта цудоўная мажлівасьць самаапраўданьня сваёй пасіўнасьці. Зь іншага боку, варта толькі вельмі захацець — і ад цябе пачне залежаць шмат што ў гэтым сьвеце.

Варта захацець — і твая праца ператворыцца ў штодзённае сьвята па стварэньні будучыні.

Варта толькі захацець — і ты будзеш любіць сваіх блізкіх, а яны — цябе. І жыцьцё зь імі напоўніцца сэнсам.

Варта захацець — і твой дом, твая вёска, твой горад, твая краіна, а можа, і ўся плянэта стануць лепшымі.

Варта нарэшце зразумець, што ад тваіх намаганьняў і твайго жаданьня ўдасканаліць рэчаіснасьць залежыць шмат чаго. Уласна, менавіта ад тваіх намаганьняў залежыць будучыня. Толькі ад іх. Ані ад чаго яшчэ.

Я веру, што будучыня залежыць ад кожнага чалавека ў большай меры, чым ён пра гэта думае. Варта толькі захацець…

Юры Зісер

Юры Зісер
zisser.blog.tut.by

1. Навошта я пішу блог

Спадзяюся зрабіць сьвет лепшым. Таму, можна сказаць, што ўвогуле я ня блогер.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Калі блог вымушае думаць, а ў яго аўтара можна нечаму навучыцца. Непасрэднасьць і шчырасьць, калі чалавек піша тое, што думае і як дыхае, і па мінімуме думае пра тое, што людзі яго чытаюць.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Самарэкляму і занадта сур’ёзнае да сябе стаўленьне. Выкарыстаньне мату, хамства, падонкаўскай мовы безь неабходнасьці. Занадта прымітыўны лытдыбр (галава баліць, бадун, заснуў у мэтро) — любаваньне ўласнай фізіялёгіяй нікому не цікава.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць


vicmartinovich.blog.tut.by, yvch.blog.tut.by, tut.blog.tut.by, help.blog.tut.by, romanchuk-jaroslav.blog.tut.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG