пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:45

Дзень блогера

Падставы рацыянальнага аптымізму

Севярын Квяткоўскі (abrykos)
x
Севярын Квяткоўскі (abrykos)
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Беларускае грамадзтва будзе структурызавацца. Яно і цяпер паціху зьмяняецца, ствараючы новыя нішы, але зьмяняецца павольна і нябачна няўзброеным вокам. Формулы посьпеху ў грамадзтве, прафэсійныя, культурныя прыярытэты, нацыянальная самаідэнтыфікацыя… У БССР усё было вельмі проста — школа, камсамол, партыя, добрая праца пад крылом дзяржавы (іншых крылаў не было). Большасьць сучасных беларусаў мысьляць па старым шаблёне: школа, ВНУ, добрая пасада ў дзяржструктуры. Альбо бізнэсе, які “крышуе” дзяржава. Як і ў БССР для людзей у асабістай кар’еры найкаштоўнейшымі зьяўляюцца асабістыя сувязі, а ня ўласныя прафэсійныя якасьці.

Тым ня менш, нябачнае праз ТВ і газэты, у краіне існуе іншае грамадзтва, якое не залежыць ад напрацаваных за часы БССР схемаў. З дапамогай інтэрнэту актыўныя ў розных галінах людзі самастойна знаходзяць самарэалізацыю, заробак. Тэндэнцыя будзе працягвацца. Пад дзяржавай будуць заставацца адно вядомыя, але не вядоўцы.

Раней ці пазьней у Беларусі адбудзецца падзел на беларускіх беларусаў і небеларускіх беларусаў. Самыя розныя сацыялягічныя дасьледаваньні сьведчаць, што непрыязна да беларускай мовы і ідэі беларушчыны настроеныя 30-40% насельніцтва. “Нашых” болей, але і “іхных” шмат. Я мяркую, што не ў малую чаргу непрыяцелі беларушчыны — ахвяры афіцыйнай прапаганды ад часоў позьняй БССР, калі ішла татальная русіфікацыя. Спадкаемцы падобнай ідэалёгіі кіруюць ў краіне дагэтуль на розных пасадах. Маю надзею, што сярод “нашых” больш актыўных грамадзянаў, а сярод “іхных” — пасіўных у соцыюме грамадзянаў. А таму крышталізацыя беларушчыны адбудзецца адносна бяз болі.

Што да самай бліжэйшай будучыні, у эканоміцы “адліга” мусіць перайсьці ў “перабудову”, то бок дробны прыватнік ізноў атрымае магчымасьць спакойна “круціцца”. Што да беларушчыны, якімі б не былі вынікі перапісу, ягоныя лічбы дадуць падставы патрабаваць ад Канстутыцыйнага суду ўводу квотаў што да мовы навучаньня і працы СМІ. Напрыклад, калі ў Ленінскім раёне Меснку, дзе я жыву, усяго 10% назавуць беларускую мову роднай, будзьце ласкавыя, прапарцыйна стварайце колькасьць садкоў і школ з адпаведнай мовай навучаньня. Па закону. Але, калі меркаваць, што ў нас у выбарчай акрузе за БНФ заўжды галасавала каля паловы выбарцаў, вынікі мусяць быць большымі :)

А наагул, Беларусь рана ці позна пяройдзе на эўрапейскія стандарты ва ўсіх сфэрах жыцьцядзейнасьці. Нават у аўтакратычнай краіне паволі эўрапейскія стандарты заваёўваюць папулярнасьць: ці то ў будове працы ў гіпэрмаркеце, ці то на прыватным падворку. І чым раней на падобныя стандарты пяройдзе канкрэтны чалавек, тым больш у яго шанцаў ня стаць аўтсайдэрам, але стаць фаварытам жыцьця ў Беларусі.
Севярын Квяткоўскі, abrykos.livejournal.com/profile
Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 году. Творчую дзейнасьць як літаратар пачаў у газэце “Наша Ніва” ў 1992 годзе. Як журналіст дэбютаваў на “Radio 101,2 FM” у 1995, потым працаваў у газэце “Имя”, у беларускай рэдакцыі “Польскага радыё”, “Радыё Рацыя”, “Радыё Свабода”, ад 2008 — кіраўнік грамадзкага блогу budzma.org

1. Навошта я пішу блог


Для мяне блог — мой асабісты міні-СМІ. У мяне ёсьць публіцыстыка, навіны, камэнтары, рэпартажы, абвесткі, дайджэст цікавых мне інфармацый. Гэта мая прыватная інфармацыйная тэрыторыя. Мой блог/дзёньнік амаль ня мае падзамочных (бачных вузкаму колу людзей) запісаў — я пішу для чытачоў.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Аўтарская грамадзкая журналістыка, дзе факт падаецца з аўтарскай пазыцыі таго, хто публікуе. Люблю апэратыўнасьць рэфлексіі блогераў, люблю назіраць як грамада выбірае самае важнае на сёньня.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Фрэнд-стужка — гэта вінігрэт, дзе пра якую-кольвек гармонію, ладную канцэпцыю, фармат ня можа быць гаворкі. Фрэнд-стужка на 100% непрадказальная. Ты можаш з добрым настроем пачаць чытаць і не заўважыць, як ужо гадзіну ваюеш з кімсьці, адстойваючы сваю пазыцыю. Зрэшты, з часам вучысься правілам навігацыі ў блогасфэры :)

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

a-tatarintsev.livejournal.com — бізнэсмэн Аляксандар Татарынцаў, сядзіць у турме (былы галава Джэм-банку). Ня ведаю, як ён посьціць свае допісы — праз інтэрнэт з камэры ці перадае праз адваката. Татарынцаў разважае на дзьве тэмы: беларуская эканоміка і чалавек за кратамі — захапляльна і павучальна.

poczobut.livejournal.com — гарадзенскі журналіст і гісторык Андрэй Пачобут змагаецца з савецкімі дэманамі часоў Сталіна і сёньняшнімі. Прынцыпова, бескампрамісна выкрывае НКВД, КГБ і КДБ ды спадарожныя ім ўтварэньні, агулам і па пэрсаналіях.

bacharevic.livejournal.com — Празаік Альгерд Бахарэвіч публікуе ў сваім дзёньніку не мастацкую літаратуру, а цудоўную эсэістыку і публіцыстыку. Для ўсіх, каго цікавіць сучасная літаратура.

kilgor-trautt.livejournal.com — блог Мікалая Халезіна, стваральніка і кіраўніка менскага "Свабоднага тэатру". Апроч навінаў (посьпехаў) тэатру, Мікалай дзеліцца ўражаньнямі ад падарожжаў і ад падзеяў у Беларусі. Шчыра, кропкавымі ўдарамі раскрывае той ці іншы востры сабж.

vadim-i-z.livejournal.com — выкладчык адной з дакладных навук у менскім ВНУ. Вялікі аматар Меснку: гісторыі сучаснасьці гораду. Вялікі энтузіяст папулярызацыі ведаў пра Меснк. Калі чытаеш ягоны блог, складаецца ўражаньне, што Вадзім ведае горад ледзь не да кожнай цаглінкі, але кожны раз адкрываеш штосьці новае ў ягоным блогу.
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: America needs you
16.10.2009 22:03
асабістай кар’еры найкаштоўнейшымі зьяўляюцца асабістыя сувязі, а ня ўласныя прафэсійныя якасьці.

величайшее заблуждение, что где-то в мире большинство делает карьеру на основе профессиональных качеств. связи, коррупция, клановость, трайбализм и т.д. - явление, распространенное во всем мире, и на западе в т.ч. достаточно посмотреть на "чрезвычайно талантливые" кланы Кеннеди и Бушей, да и Клинтонов, окупировавших значительный процент мест в американской властно и бизнес системе.
везде одно и тоже: либо ты на голову, а то и две выше и умнее всех, либо умеешь найти нужные контакты.
на каждое место врача, юриста, чиновника существует как минимум несколько примерно одного уровня претендентов, у нас шепхут на ухо "я от Ивана Ивановича", на западе приносят рекомендации. и как вы думаете, кого из 10 кандидатов возьмут в ту же адвокатскую контору? в 90% случаев хлопчыка с рекомендацией от сенатора, потому что этот сенатор может когда-нибудь той же фирме понадобиться.
могу просветить про английских медиков: чтобы стать хирургом, недостаточно закончить университет, нужно пройти практику. так вот, выпускников много, а мест на практику мало. практику ищешь сам, или помогают родители. поэтому дети хирургов становятся хирургами, а талантлвые дети плотников зачастую пролетают и идут в преподы или какие-нибудь медфирмы с сэлэри в разы меньше, чем у любого хирурга.

Імя:: America needs you
17.10.2009 00:04
http://www.timesonline.co.uk/tol/news/politics/article6721824.ece

это вдогонку, про "закрытую лавочку" топовых профессий в обществе, где по мнению некоторых "всё определяют личные качества и профессионализм"

Імя:: bon70
17.10.2009 19:14
America Need You - что вы хотели сообщить? Что получать жизненный старт в образованной семье с высоким доходом лучше, чем в необразованной и бедной? Браво, вам почти это удалось!

Імя:: bon70
17.10.2009 19:19
Svaboda.org, форма отсылки комментария - неюзабильная. Измените, плиз.

Імя:: america needs you
18.10.2009 00:55
2 bon70
я всего лишь хотел сказать, что связи есть ни что иное, как социальный капитал(или как говорят на зоне: "знакомства - это связи, связи - это деньги"). соответственно наивно ждать наступления социального! строя, при котором обесценится социальный!!! капитал. в этом плане РБ уже даже не в Европе, а в Северной Америке. всё у нас уже давным давно как у нормальных цивилизованных людей, за исключенем мелких национальных ритуалов. говорю это как человек, проживший на западе 9 лет на разных позициях, начиная от грузчика и заканчивая менеджером ветки с 8-значным годовым оборотом. большинство "змагароу" представляют западную демократическую жизнь в виде своеобразной "монополии", где всем раздали фишки и купоны - и вали дальше на все 4 стороны в зависимости от своих талантов. не всё так примитивно.

Імя:: bon70
18.10.2009 14:52
ANY, с вашего позволения я пропущу несколько кругов и сразу предположу, что основной смысл вашего комментария таков: "на Западе рождение в правильном окружении ставит тебя в исключительные условия перед законом, устанавливающим правила игры". Не так ли? А неких "змагароу", якобы недооценивающих роль социальных связей, вы придумали для того, чтобы придать своему комментарию более конструктивный и благообразный вид.

Разумеется, это не так.

Истина же состоит в том, что по мере перехода от архаичных обществ в современным роль "сословности" стремится к нулю (Обама), а роль, напр., собственного образования и профессионализма существенно повышается. Это -- совершенно очевидный тренд. Неужели вы берётесь с этим спорить?

Так же со временем будет и в Беларуси, если мы отцепимся от российского локомотива, направляющегося в пропасть. Возможно, на месте авторитаризма на какое-то время возникнет клановость и кумовство (см. совр. Украину), но, опять же, в соответствии с трендом, всё это в конце концов отомрёт. Вы хотите с этим поспорить?

Наконец, ваш комментарий едва ли релевантен теме статьи. Зато он один из многих на тему "Везде такое же болото и беззаконие, как у нас". Кого вы хотите ввести в заблуждение такой очевидной нелепостью?

Імя:: Ананім
18.10.2009 15:11
ANY - я явно подозреваю вас в неискренности (извините, если не так) ибо не верю, что кто-то способен добровольно жить с таким в голове:

"величайшее заблуждение, что где-то в мире большинство делает карьеру на основе профессиональных качеств".

Даже к сегодняшней Беларуси это едва ли применимо, а вы ухитряетесь Запад этим пенять.