пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:52

Грамадзтва

Анкеты на беларускай мове патрабуюць адзінкі

Пра гэта распавёў “Свабодзе” перапісчык, які ад сёньняшняга дня разам са сваімі аднакурсьнікамі абыходзіць кватэры менчукоў на тэрыторыі Савецкага раёну сталіцы.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Хлопец апавёў, што самі перапісчыкі, калі папярэдне абыходзілі кватэры, каб дамовіцца на час прыходу падчас перапісу, не казалі людзям, што існуюць два варыянты анкеты: па-расейску і па-беларуску. Але некалькі чалавек пацікавіліся гэтым пытаньнем і запатрабавалі, каб да іх прыходзілі з беларускамоўнай анкетай.

Перапісчык апавёў, што ягоныя аднакурсьнікі таксама абыходзяць кватэры з блянкамі перапісу. У ягонай групе на перапіс накіравалі 9 чалавек. На некаторых факультэтах зьнялі з заняткаў цэлыя групы студэнтаў.

Высьветлілася, што зялёныя партфэлі, асадкі – усё, што было выдана для ўдзелу ў перапісной кампаніі, трэба будзе пасьля заканчэньня перапісу вярнуць.

Студэнты лічаць, што іх праца павінна каштаваць большых грошай.

Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва, які пачаўся сёньня, будзе доўжыцца 10 дзён – да 24 кастрычніка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяргей Горад:: Мінск
14.10.2009 10:57
Не разумею логікі. "Высьветлілася, што зялёныя партфэлі, асадкі – усё, што было выдана для ўдзелу ў перапісной кампаніі, трэба будзе пасьля заканчэньня перапісу вярнуць"... А перад гэтым "Свабода" пісала, што "Беларускі перапіс – самы танны". Ну і што вы хацелі?

Імя:: Сямён Горад:: Менск
14.10.2009 12:28
Пра гэта распавёў “Свабодзе” перапісчык, які ад сёньняшняга дня разам са сваімі аднакурсьнікамі абыходзіць кватэры менчукоў на тэрыторыі Савецкага раёну сталіцы - супераўтарытэтная крыніца!

Люблю яшчэ спасылкі, кашталту, як распавёў РС чалавек, што ляжаў пад кустом...

Імя:: Алесь
14.10.2009 13:37
Не разумею ў чым сэнс паведамленьня. А па-расейску нехта патрабуе?