Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Першая ахвяра перапісу

13.10.2009 17:44

Падчас перапісу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не рэкамэндуе грамадзянам расчыняць дзьверы перад чалавекам, які ня мае абавязковых атрыбутаў перапісчыка — пасьведчаньня, зялёнага партфэля з сымболікай, значыка.

Перапіс пройдзе ў Беларусі 14—24 кастрычніка.

Перапісчыкі, знаходзячыся ў жыльлі, не павінныя патрабаваць дакумэнты, каштоўныя паперы, абходзіць, аглядаць пакоі. Аб гэтым паведамілі БелаПАН ў праваахоўных органах.

Калі падазроныя асобы паспрабуюць пранікнуць у жыльлё пад выглядам перапісчыкаў, пра гэта неабходна апэратыўна паведаміць у міліцыю. Прадугледжана магчымасьць суправаджэньня перапісчыкаў супрацоўнікамі міліцыі.

Тэрытарыяльным органам унутраных справаў пастаўлена задача арганізаваць цеснае ўзаемадзеяньне з кіраўніцтвам раённых перапісных аддзелаў. Асноўная ўвага будзе надавацца асабістай бясьпецы перапісчыкаў і захаванасьці перапісной дакумэнтацыі.

У розных рэгіёнах на час правядзеньня перапісу прадугледжана магчымасьць арганізацыі ўзмоцненых і дадатковых сьледча-апэратыўных групаў.



Першай ахвярай махляроў, якія дзейнічаюць пад выглядам перапісчыкаў, стаў 85-гадовы пэнсіянэр, жыхар вёскі Дарлівае

Крычаўскага раёна. Невядомая жанчына, зайшоўшы ў дом да пэнсіянэра, назвалася работнікам райвыканкаму, якая займаецца перапісам насельніцтва. Яна папрасіла пашпарт для запаўненьня анкеты. Запоўніўшы нейкія паперы, жанчына зьнікла.

Пасьля гэтага пэнсіянэр выявіў прапажу 5 мільёнаў 280 тысяч рублёў, якія ён захоўваў у пакеце пад абрусам на стале.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile