пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:24

Грамадзтва

Драсюс Кядзіс: роспач і кроў

У мінулы панядзелак у Коўне былі забітыя акруговы судзьдзя і 30-гадовая жанчына. Падазраваны ў гэтых забойствах Драсюс Кядзіс за тыдзень стаў народным героем.

Драсюс Кядзіс, фота: M.Patašius, www.lrytas.lt
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Абвешчаны ў міжнародны росшук 37-гадовы Драсюс Кядзіс дагэтуль ня знойдзены. Літоўскія праваахоўныя органы ў гэтых пошуках ня маюць амаль ніякай падтрымкі грамадзкасьці, у вулічных апытаньнях людзі кажуць: калі б я пабачыў Кядзіса – ня “здаў” бы яго паліцыі. Чаму?

АДЗІН СУПРАЦЬ СЫСТЭМЫ


Пачаткі гэтай гісторыі сягаюць мінулай позьняй восені. 29 лістапада Д.Кядзіс - бізнэсовец, які займаецца гандлем футранымі вырабамі - зьвярнуўся ў паліцыю з заявай аб сэксуальных злоўжываньнях у дачыненьні да ягонай 4-гадовай дачкі з боку трох асобаў – судзьдзі Ковенскага акруговага суду Ёнаса Фурманавічуса, палітыка і бізнэсоўца Андруса Усаса і яшчэ аднаго неназванага.

Апрача таго, Д.Кядзіс зьвінаваціў у саўдзеле са згаданымі асобамі сваю былую сужыцельку, маці дзяўчынкі – Лаймуце Станкунайце, зь якой ён судзіўся за права апекі над дачкой. Паводле Кядзіса, тая за грошы здавала дзяўчынку ў “арэнду” пэдафілам. У гэтым ёй дапамагала яе сястра Віялета Нарушэвічэне, якая, паводле Кядзіса, прадастаўляла для падобных “забаваў” і сваю 8-гадовую дачку.

РОСПАЧ


Шлі месяцы, справа зь месца не краналася. Страціўшы надзею і цярпеньне, зьнявераны бацька ахвяры, парушаючы ўсе юрыдычныя правілы, зьняў паказаньні дачкі на відэастужку, дзе яна падрабязна пераказвае, што рабілі зь ёй дарослыя “дзядзі”. Каля 200 лістоў з далучаным DVD-дыскам былі разасланыя дэпутатам Сойму, эўрапарлямэнтарам, усім палітычным партыям, сродкам масавай інфармацыі, розным урадоўцам. Відэастужка імгненна трапіла на відэапартал youtube.com.

Скрыншот узяты зь відэастужкі, узятай на сайце www.pedofilai.com. У стужцы Д.Кядзіс распытвае сваю дачку – яе твар схаваны – і просіць яе апісаць, што зь ёй рабілі “дзядзі”, якіх абвінавачвае Кядзіс. Дзяўчынка распавядае падрабязнасьці, які могуць шакаваць гледача.

Тады ў паветры запахла скандалам. Абвінавачаныя заявілі, што ня маюць уяўленьне, пра што гаворка. А.Усас заявіў, што абвінавачаньні Кядзіса – спроба адпомсьціць яму за дапамогу, якую ён аказаў Л.Станкунайце ў справе апекі над дачкой. Тым часам у грамадзтве пачала разгортвацца дыскусія пра пэдафілію і пра “непадсуднасьць” некаторых колаў грамадзтва.

Яшчэ ад ліпеня Драсюс Кядзіс, страціўшы надзею на ўвішнасьць сьледчых, пачаў пісаць афіцыйныя лісты “народнаму прэзыдэнту” Далі Грыбаўскайце, аднак не дамогся ніякага выніку апрача асьцярожнага адказу, што прэзыдэнт ня мае паўнамоцтваў умешвацца ў дзеяньні праваахоўных органаў. Усяго афіцыйных зваротаў было сем. Апошні зь іх быў высланы 5 кастрычніка. У гэты дзень у справе адбыўся новы паварот.

КРОЎ НА КОВЕНСКІМ БРУКУ


5 кастрычніка ў 8.30 у цэнтры Коўна быў застрэлены адзін з тых трох, каго Д.Кядзіс вінаваціў у пэдафіліі – судзьдзя Ёнас Фурманавічус. Яшчэ праз пару гадзінаў паліцыя знаходзіць цела застрэленай Віялеты Нарушэвічэне, побач зь ім – зарэгістраваны на імя Кядзіса пісталет “Бэрэта”. Мікрааўтобус, на якім двое чалавек пад'ехалі раніцай да судзьдзі – страляў кіроўца – быў знойдзены пазьней у той самы дзень. Драсюс Кядзіс прапаў бязь сьледу. У яго ў руках застаецца яшчэ адна адзінка афіцыйна зарэгістраванай на яго імя зброі – вінтоўка “Вінчэстэр”.

На мінулым тыдні каля офісу, дзе працуе яшчэ адзін названы Кядзісом удзельнік справы – Андрус Усас – знойдзены жалобны вянок са сьвечкамі – недвухсэнсоўнае папярэджаньне аб няўхільным пакараньні. Сам Усас тым часам пакінуў сваю Партыю грамадзянскай дэмакратыі, дзе ён быў сябрам прэзыдыюму, і хаваецца ў невядомым месцы.

НАЎЗДАГОН ПАДЗЕЯМ


Пошукі Драсюса Кядзіса дагэтуль застаюцца бясплённымі. За гэты час у літоўскім грамадзтве адбыліся працэсы, якія, магчыма, будуць мець далёкасяжныя наступствы. Прамаўчаўшы цэлы тыдзень, прэзыдэнт Д.Грыбаўскайце нарэшце “пашырыла” свае паўнамоцтвы і дала “разгон” генэральнаму пракурору Альгімантасу Валанцінасу – як найхутчэй ва ўсім разазбрацца.

Літоўскі Сойм узяўся правесьці ў гэтай справе адмысловае парлямэнцкае расьсьледаваньне.

У Коўні і Вільні пракацілася хваля пратэстаў супраць пэдафілаў і тых, хто іх “крышуе”, дэманстрацыі падтрымкі і салідарнасьці з бацькам. У сацыяльнай сетцы Facebook разгарнулася небывалых памераў кампанія, выказваюцца нават прапановы самому Кядзісу балятавацца на наступных выбарах на пасаду прэзыдэнта Літвы.

З прысьвечанай Кядзісу старонкі ў сетцы Facebook: “За сьлёзы дзіцяці яны заплацілі сваёй крывёй”

ЗЛАЧЫНЦА ЦІ ГЕРОЙ?


Усе камэнтатары аднагалосна адзначаюць нараджэньне новага нацыянальнага героя, новага Тадаса Блінды, Робіна Гуда, народнага заступніка за праўду і справядлівасьць, які паўстаў супраць шматгаловай пачвары – скарумпаванай і некампэтэнтнай дзяржаўнай улады, праваахоўных інстытуцыяў, дэпутатаў, урадоўцаў, палітыкаў. Галасы тых, хто папераджае аб небясьпецы ўсенароднай падтрымкі мэтадаў самасуду або наагул сумняваецца ў адназначнай яснасьці справы, патанаюць у буры народнага гневу.

У гэтай сытуацыі літоўскае правасудзьдзе можа атрымацца ў вельмі складанай сытуацыі. Ну, магчыма, падазраванага ў забойстве прыхільніка самасуду так і ня ўдасца знайсьці. А што калі ўдасца? Як захаваць свой твар і не ўзьняць супраць сябе трохмільённы народ?
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Беларус
13.10.2009 17:41
мужык.

Імя:: Мікола
13.10.2009 17:46
Грыбаўскайце ў адстаўку!

Імя:: Валдас
13.10.2009 17:54
респект

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
13.10.2009 18:04
Хто растраляў педафіла суддзю і зводніцу невядома, двух педафілаў яшчэ шукаюць, каб застрэліці як сабак. Гэта поўны крах праваахоўчай сістэмы Летувы, нават сама прэзыдэнтка Летувы 7 разоў не зрэагавала на звароты бацькі дзяўчынкі, на працягу году не зрабілі ідэнтыфікацыі трох педафілаў пракуроры. Цяпер бацька дзяўчынкі нацыянальны герой Летувы. Суйм Летувы сьпешна прыймае закон аб кастрацыі педалаў...

Імя:: Андрэй
13.10.2009 19:06
+1.
Будзе новы фільм!

Імя:: алег Горад:: менск
13.10.2009 19:30
нешта ня верыцца, што літоўская пракуратура зусім ніяк не рэагавала на заяву бацькі. Дык была праверка, хаця б простая, ці не? Другое пытаньне: мусілі ж неяк раней абвяргаць абвінавачваньні тыя, каго забіў Кядзіс. Няўжо яны зусім маўчалі? Трэцяе, у выніку зараз ужо ніколі не дакапаесься да праўды, бо паказаньняў аднаго дзіцяці недастаткова. Юрыдычна яны увогуле хісткія, бо гэта ж дзіцяці. Пакуль не зусім зразумелая сытуацыя, відаць, трэба дадаць ўсебаковай інфармацыі .

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
13.10.2009 19:35
У Коўні і Вільні пракацілася хваля пратэстаў супраць пэдафілаў і тых, хто іх “крышуе”, дэманстрацыі падтрымкі і салідарнасьці з бацькам
Вось што для мяне галоўнае ў грамацтве літувісаў. Супольна процістаяць злу, у параўнаньні з салідарнасьцю беларусаў.

Імя:: С.Шупа
13.10.2009 20:31
Толькі што тэлеканал LNK паведаміў: літоўская пракуратура афіцыйна абвясьціла, што Андрус Усас (адзін з “дзядзяў”) падазраецца ў згвалтаваньні дачкі Д.Кядзіса.

Імя:: Чытач Горад:: Жодзіна
13.10.2009 20:43
Малайчына мужык! Шкада што у нас ніяк ня знойдзецца свой Кядзіс.

Імя:: Димыч
13.10.2009 20:48
Еще аргумент в пользу того, что смертная казнь должна быть. Ее нету в Литве, члене ЕС? Так ее ввел своими действиями литовец Кядзис.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
13.10.2009 20:53
Сітуацыя даволі складаная, ад таго што клан педафілаў забіў
самога Д. Кадзіса, суддзю педафіла, і зводніцу, каб адсячы працэс раскрыцьця ўсёй сеткі педалаў да крайняга варыянта помсты і лінчу педалаў рукамі сяброў бацькі дзяўчынкі. У руках паліцыі пакуль адзін удзельнік шайкі педалаў. У палітычным плане чакаюць зняцьця галоў ген.пракурора, драбнейшых удзельнікаў дасьледваньня і зняцьця галоў абаронцаў правоў дзяцей па усяму ланцугу ад Каўнаса да Вільнюса. Таксама не спрацавала і прэзыдэнтка Летувы - не зрэагавала аж на 7 пісьмовых зваротаў бацькі дзяўчынкі, а гэта скандал, які можа каштаваці ёй крэсла прэзыдэнткі за гульню ў камандзе педалаў....

Імя:: vilenchanka
13.10.2009 21:01
Prygozhaje imia --Drasius -- smely.
Pamiatajece, byu u Litvy piarski slogan -- "Litva -- smelaja kraina"? Smelaja, kaneshne. Vybuhi, samasud. Ale, prygadajce, chym skonchylasia abyrennie viaskoucau, kali miascovyja p'janyja palicyjanty zabili chatyroh dziacej? Nichym. Toje zh samaje praciagvajecca. Toj, hto maje ulady i groshy, mozha usio. A shto na prezydenta gliadzec -- u Litve zh ne dyktatura, a parliamenckaja respublika. Parliament kiruje! Kudy gramadziane demakratychnym shliaham abirajuc pedafilau.

Імя:: Зьміцер
13.10.2009 21:13
Малайчына, мужык. Гэта падзея паказвае, што нават у эўрапейскіх краінах вельмі цяжка асудзіць людзей, якія маюць шмат улады.
Што ж тут казаць пра краіны трэцяга сьвету? Шмат злачынцаў у іх так і застануцца непакаранымі.

Імя:: Ганна
13.10.2009 22:35
Лукашэнка памілаваў самасуднікаў з пухавічаў. Вы што чакаеце ад літо?скай прэзыдэнткі таго ж самага? Яшчэ пытаньне -- судзьдзя вырашаў права на апеку, выглядае., што дачку аддалі маці. ці не за гэта была помста,

Імя:: С.Шупа
13.10.2009 22:35
Не, там была даўгая гісторыя. Калі яны разьехаліся, маці забрала дачку сабе, але празь нейкі час здала яе ў кругласутачны садок, дзе дзяцей пакідалі на тыдзень. Бацька даведаўся і забраў дзіця. Пасьля быў суд, які вырашыў на карысьць бацькі, бо маці вяла даволі беспарадачны вобраз жызьні. Тая падала апэляцыю, суд яе адхіліў. Тады на сцэне зьяўляецца А.Усас, які праз сваіх знаёмых адвакатаў дапамагае маці адваяваць дачку. Бацька спрабаваў ваяваць, але ўрэшце пайшоў на мірнае пагадненьне. Калі складалі яго тэкст, месцам пражываньня дзіцяці было вызначана “у бацькі”. Маці, не паглыбляючыся ў тэкст, падпісала. Так апека канчаткова перайшла да Драсюса К., маці толькі на нейкі час забірала дачку. І тады дачка неяк прагаварылася бабулі, чым займаўся зь ёй Андрус Усас. І тады ўсё закруцілася...

Імя:: Сяржук Аржанцаў Горад:: Клімавічы
13.10.2009 22:43
Учынак сапраўднага мужчыны і бацькі свайго дзіцяці. Ніякай ягонай віны ня бачу. Фактычна праваахоўнікі вінаваты, бо не выканалі свае функцыі. А педафілаў трэба на кастрацыю, гэта ня лечыцца.

Імя:: яшчэ адзін Беларус
14.10.2009 00:51
Божачкі! Яшчэ нічога не даказана, нічога дакладна ня спраўджана, а вы ўжо столькі паскудзтваў панапісалі! Адкуль столькі ненавісьці, браты? Езус гаварыў: Якім судом судзіце...

Імя:: антон
14.10.2009 01:38
нужно искать не кядиса, а усаса, которого каждый уважающий себя человек сдаст кядису.

Імя:: антон
14.10.2009 02:52
собакам собачья смерть.

Імя:: Алесь
14.10.2009 09:24
Кядзіс малойца! Цалкам верагодна, што і я б так зрабіў!!!
Камэнтары. Старонка з 2