аўторак, 07 лютага 2012, Менск 10:21

Грамадзтва

Ці родная мова - тая, што вы засвоілі першай?

14 кастрычніка 2009 году пачынаецца ўсебеларускі перапіс. Адносна мовы ўлады падрыхтавалі наступнае пытаньне “Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)”. Ці згодныя вы з тым, што родная мова – гэта тая, якую вы засвоілі ў дзяцінстве першай? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
***
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Ганна
12.10.2009 11:49
Я лічу сваёй роднай мовай беларускую, але ў раньнім дзяцінстве на ёй не гаварыла. Лічу такую фармулёўку пытаньня для перапісу некарэктнай

Імя:: Сяргей
12.10.2009 12:23
Гэта, канечне, некарэктна і несправядліва з увагі на беларускую гісторыю апошніх стагодзьдзяў спасылацца на нейкія рэкамэндацыі ААН. Прычым тут ААН? Я нарадзіўся ў Менску і навучыўся гаварыць і чытаць спачатку па-расейску. Па-расейску я скончыў і школу. Але я ніколі не назаву расейскую мову роднай. Не адкажу я і на перапісе, што на ёй першай навучыўся гаварыць і цяпер яшчэ, часам, размаўляю. Стасаваць да Беларусі рэкамэндацыі ААН - гэта ўсё роўна, што прэпарыраваць у лябараторыі жабу, цынічна шукаючы нейкай прывіднай аб'ектыўнасьці...

Імя:: Димыч
12.10.2009 12:32
Как забеспокоились наши националисты!:)) Боитесь по переписи окажется, что у белорусов русский родным языком окажется?:)) Правильно боитесь. И тогда на чем Вы будете строить свою белорусскую идеологию?:)) М-дя, я Вам не завидую.

Імя:: Яўген
12.10.2009 12:50
Так. Гэта - апошні цвік у труну беларускай мовы і беларускасці. Вечная памяць!

Імя:: Першы
12.10.2009 12:52
Дзімыч праснуўся. А вы ўвогуле працуеце? Ці вашая праца -- камэнтаваць на сайце Свабоды?

Імя:: Валацуга Горад:: Смалявічы
12.10.2009 12:52
Канешне, нацыяналістам ёсьць аб чым турбавацца. Ў адрозьненьне ад тутэйшых Дзімычаў, якім усё адна трасца, абы 100 даляраў кроўных штомесячна тэрмінова выдавалі. На шкварку і чарку.

Лічу пастаноўку пытаньня зусім некарэктнай. Мабыць у падрыхтоўцы прыняў удзел сам Лукашэнка і іншыя мовазнаўцы з КДБ.

Можна было б сфармуляваць проста, як "мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве". Ні для кога ні сакрэт, што была б "элегантная" лічба, дзесь каля 98% на карысьць расейскай.

А з цяперашняй фармулёўкай, калі я лічу ўсё ж ткі беларускаю мову роднай, мне прыйдзецца альбо хлусіць апытачам (бо засвоіў першай расейскую), альбо хлусіць самому сабе (бо лічу мову роднай беларускую).

Дзякуй Богу, не прыдзецца прымаць удзел у гэтай камедыі.

Імя:: Яўген Мурашка
12.10.2009 13:15
Дімычам з Яўгенамі.
Хлусіце, шаноўныя. Беларускай гіторыі, культуры, мове - быць
А вы будзеце на сьцены кідацца ад злосьці і сканаеце недзе у Навінках.
Выбачайце за стыль, аднак на вас не хапае іншых выразаў.

Імя:: Димыч
12.10.2009 13:28
Першы 12.10.2009 12:52 Дзімыч праснуўся. А вы ўвогуле працуеце? Ці вашая праца -- камэнтаваць на сайце Свабоды?

Димыч не звезда экрана, чего его обсуждать? Что по теме можете сказать? Каковы будут итоги по доминирующему языку среди белорусов? Чей язык окажтся для белорусов родным?

Імя:: Димыч
12.10.2009 13:36
Валацуга Горад:: Смалявічы

Канешне, нацыяналістам ёсьць аб чым турбавацца. Ў адрозьненьне ад тутэйшых Дзімычаў, якім усё адна трасца, абы 100 даляраў кроўных штомесячна тэрмінова выдавалі. На шкварку і чарку.

Димыч выражает взгляды доминирующего на сегодня большинства белорусов. Вам не нравится? Ну, поменяйте этих белорусов на каких-нибудь других.:)) Из Африки,Ю например.:)) Раньше следовало националистам шевелиться, не спать 20 лет, выстраивать свою националистическую идеологию таким образом, чтобы не отталкивать, а привлекать к себе людей. Но вы этого не захотели. Вот и сидите в резервации.
============

Яўген Мурашка 12.10.2009 13:15 Дімычам з Яўгенамі.
Хлусіце, шаноўныя. Беларускай гіторыі, культуры, мове - быць

Быть конечно! Можно подумать я предлагаю уничтожить белорусскую историю, культуру, мову.:)) А вот Вам, спадар Мурашко из Германии на азюле, у власти в Беларуси после Лукашенко не быть! И вячоркам и прочим не быть.:)) ПОтому что Вы свою политику проиграли.



Імя:: наРОДжаны Горад:: Менск
12.10.2009 13:57
Я ня згодны з тым, што родная мова – гэта абавязкова тая, якую вы засвоілі ў дзяцінстве першай. Хаця сам быў схільны так лічыць нейкі час таму.
Родная -- гэта й мова Роду. Таму да якога Роду сябе залічаеш, тую мову й можаш ШЧЫРА называць роднай, без падману сябе ці кагосьці.
Калі не падман, дык прынамсі інтэрпрэтацыя, ёсьць закладзены ў фармулёўку пытаньня -- у тую частку ў дужках. Гэта -- на сумленьні ўкладальнікаў, апытальнікаў, інтэрпрэтатараў.

Імя:: ihar
12.10.2009 14:07
mova - ne neabhodnaja umova nacyji, kazhuchy movaj matematyki. Austryjcy, shvajcarcy , australicy ci kanadcy, zhyhary mnohih arabskih krainau nia majuc unikalnaj movy -- - i nichoha. Belarusy tut majuc foru. Nu i viadomy zh kryter AAN - jak nazavessia, tym i budzesh. Tak shto belarusy -- vechnyja, a "slabasc" movy jakraz budze zausedy hety ahon padahravac. I nihto nichoha tut nia zrobic, stahodzdzi historyji i kultury uzho adbylisia, i tak buze j nadalej.

Імя:: Войша Мілавід
12.10.2009 14:30
Пра перапіс і пра мову тут: http://community.livejournal.com/litviny2009

Дарэчы, «Алфавитный кодификатор национальностей и языков» от 28.06.08. — афіцыйны дакумэнт, складзены Міністэрствам статыстыкі па рэкамэндацыях Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь.

«Нацыянальнасьць» № 301 — ЛИТВИН!!!

Імя:: Максим Горад:: Вильнюс
12.10.2009 15:57
Главное, что уже не стоят вопросы, хотят ли беларусы быть в составе России. Четко понятно, что нельзя заставлять людей, родившихся в русскоговорящем совке, вдруг заговорить по-беларуски. Это вопрос времени и госполитики правильной - начинать надо с детсада. Убрать русские сказки и прочее. Потом беларуская школа и институт. Беларусов надо растить, а не переделывать русскоговорящих беларусов в "настаяшшых". Иначе для тех, кто не захочет придется строить концлагеря...

Імя:: Димыч
12.10.2009 16:13
"Убрать русские сказки и прочее. Потом беларуская школа и институт."

Для этого надо поменять власть. А власть поменять нынешние оппы не способны. Так что спи спокойно.:))

Імя:: Рашэд Горад:: Манрэаль
12.10.2009 17:16
Так, родная мова гэта першая мова, на якой чалавек загаварыў. Таму яна й называецца роднаю моваю. Але ці так важна, якую мову беларусы назавуць роднаю? Мяне значна больш хвалюе, якую мову яны назавуць моваю штодзённага ўжытку.

Імя:: Яўген
12.10.2009 17:34
Імя:: Яўген Мурашка 12.10.2009 13:15 Дімычам з Яўгенамі.
Хлусіце, шаноўныя. Беларускай гіторыі, культуры, мове - быць
А вы будзеце на сьцены кідацца ад злосьці і сканаеце недзе у Навінках.

Памыляецеся, шаноўны. Гэта праз такіх, як вы, экстрэмістаў, дайшло да пагібелі нацыі й мовы! Вы заўсёды крычэлі на кожнага, хто бачыў рэчаістасць, а ня жыў летуценнямі. Вы, толькі вы павінныя ў гэтым. Ад вас адвярнуліся людзі пасля экстрэмісцкіх выпадаў Пазьняка і іншых, якія адстрашылі людзей нават ад беларускасці. Падумайце добра, калі вы яшчэ не згубілі здольнасці думаць. Так, Гэта канец! Але не шукайце, хто ў тым павінны. Паглядзіце ў люстра!

Імя:: Burbalka
12.10.2009 20:40
Як можна вызначыць "першасць" мовы? Калі я з дзяцінства адначасова чула і рускую, і беларускую, першую кніжку дакладна па-беларуску прачытала, "Каток залаты лабок" называлася.

Імя:: тут i цяпер
12.10.2009 23:34
усе гэтыя родныя-няродныя-дзіцячыя і г.д.- гэта ўсё у мінулым. важна тое, як чалавек плануе будаваць свае адносіны з мовай у цяперашні час і ў будучыні. увесь гэты рэтраспектыўны сентыменталізм пра казкі ў калысцы не мае асаблівага сэнсу.
можна назваць роднай хоць японскую, а размауляць па-беларуску, i карысцi з гэтага будзе болей

Імя:: Димыч
13.10.2009 10:00
Спадарства! Посмотрите правде в глаза. Для большинства белорусов по переписи родным языком окажется русский. Языком ежедневного общения окажется русский.

Делайте затем правильные выводы. Вы строите свою националистическую белорусскую идеологию на базе иного языка, иных ценностей. А они местным аборигенам просто "по барабану". Не поменяетесь сами, не поменяете и аборигенов, не добьетесь со стороны их себе поддержки.. Значит никогда не придете к власти.

Аминь.:))

Імя:: Алекс
13.10.2009 15:50
Я не магу згадзіцца з тымі, хто лічыць, што трэба хлусіць, каб назваць роднай мовай беларускую.

Большасьць маіх знаёмых і сяброў (гарадзкіх беларусаў за савецкім часам) у дзяцінстве засвойвала адразу прынамсі дзьве мовы -- расейская панавала ў школе на падворку і ў хаце, а беларуская ў бабулі ды дзядулі летам у весцы. А большасьць сялянскіх беларусаў дык увогуле засвоіла перш за ўсё беларускую. Да гэтага, ці ёсьць крытэры, каб адказаць "калі канчаецца дзяцінства?", бо, напрыклад, у італьянцаў дзесьці пасьля 30-ці :) Таму я лічу, пераважная большасьць беларусоў не схлусіць, калі назаве роднай мовай беларускую.

Вось што мяне непакоіць (як Рашэда і некаторых іншых), дык гэта адказ на пытаньне пра мову штодзённага ўжытку... На гэтым хіба добрыя навіны заканчываюцца...
Камэнтары. Старонка з 2