Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абласны суд адмяніў штраф актывісту з Мазыра


Павал Наздра
Павал Наздра

Сёньня Гомельскі абласны суд адмяніў штраф грамадзкаму актывісту з Мазыра Паўлу Наздры. Адміністрацыйная справа супраць яго наогул спынена з прычыны яе нязначнасьці.


У верасьні з ініцыятывы Мазырскага ваенкамату раённы судзьдзя Дзьмітры Мазай аштрафаваў спадара Наздру на 105 тысяч рублёў за парушэньне правілаў вайсковага ўліку. Падставай паслужыў адміністрацыйны пратакол ваенкамату аб тым, што радавы запасу Наздра нібыта не паведаміў у ваенкамат пра сваё новае месца працы. Гэта было ўжо другое аналягічнае пакараньне спадара Наздры за так званае парушэньне правілаў вайсковага ўліку. Іншых такіх выпадкаў пакараньня ў Мазыры ня ведаюць.

У войску Павал Наздра служыў дзесяць гадоў таму. Цяперашнія прэтэнзіі ваенкамату актывіст наўпрост зьвязвае з актыўнай грамадзкай і праваабарончай дзейнасьцю:

“Я ўжо даўно адслужыў. Нават ваенкамат прызнаў мяне ня прыдатным да вайсковай службы на падставе мэдычнай камісіі, якую я праходзіў яшчэ раз. Але вайскоўцы чапляюцца да мяне, як раней НКВД чапляўся да людзей. Гэта проста форма палітыяных рэпрэсіяў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG