Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Янка Запруднік

ЛЕТА НА СВАБОДЗЕ



  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Студэнты — пра канфлікт у ЭГУ

02.10.2009 16:28
1 кастрычніка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачаўся новы навучальны год. А ў дэпартамэнце паліталёгіі ЭГУ — канфліктная сытуацыя: сямёра выкладчыкаў выступілі з адкрытым лістом, у якім выказалі занепакоенасьць “сытуацыяй з парушэньнем дэкляраваных унівэрсытэтам прынцыпаў павагі акадэмічных свабод” і абвясьцілі страйк. Як ацэньваюць дэмакратыю і акадэмічныя свабоды ў “альма матэр” студэнты, як яны ставяцца да страйку выкладчыкаў?

Студэнт-палітоляг, сябра Рады самакіраваньня ЭГУ Яўген, які добра ведае Статут і структуру ўнівэрсытэта, патлумачыў, што фармальна, згодна са Статутам, пасада кіраўніка бакаляўрскіх пр аграмаў ня выбарная, яго прызначаюць. Што да вырашэньня канфліктнай сытуацыі, Яўген выказаў такое меркаваньне:

“Мне, студэнту, падаецца, што яны ўсё ж такі павінны былі разабрацца ўнутры, паміж сабой — адміністрацыя і выкладчыкі, і не выносіць свае амбіцыі, што з аднаго боку, што з другога. Я, як студэнт, пакутаваць не хачу, я хачу вучыцца ў пэўных выкладчыкаў. І таму маё шчырае жаданьне — каб яны разабраліся ўнутры дэпартамэнта. А фармальна — унівэрсытэт мае рацыю прызначаць кіраўнікоў, фармальна і юрыдычна”.

Студэнтка-другакурсніца Кацярына — за поўную свабоду выказваньняў, адстойваньня сваіх правоў як студэнтамі, так і выкладчыкамі. Яна лічыць, дэмакратыі і акадэмічных свабод у ЭГУ бракуе:

“На маю думку, выкладчыкі могуць страйкаваць, адстойваць свае правы ўсімі спосабамі, якія яны бачаць. Калі іх не задавальняе сытуацыя ў ЭГУ, я толькі іх падтрымліваю. Нельга адмаўляць таго, што дэмакратыі ў ЭГУ сапраўды мала. Пра прызначэньне кіруючых асобаў большасьць студэнтаў даведваецца постфактум. Нават студэнцкае самакіраваньне не зьмякчае сытуацыю, бо ў большасьці выпадкаў ня мае голасу”.

Студэнт Антон лічыць, што ўсе вострыя праблемы павінны абмяркоўвацца адкрыта, каб не даходзіла да радыкальных захадаў, кшталту страйку. Але ён супраць таго, каб “разборкі” выкладчыкаў ладзіліся на вачах у студэнтаў:

“Мне здаецца, што гэта ня вельмі добра для студэнтаў, якія вучацца ня толькі ў дэпартамэнце паліталёгіі, а ўвогуле для ўсіх студэнтаў ЭГУ. Бо ў студэнта могуць узьнікнуць сумневы ў інстытуцыі, якую ён абраў для вучобы, што там не ўсё ў парадку. Было б лепей, каб акадэмічнае кіраўніцтва і людзі, якія выкладаюць, свае праблемы вырашалі не навідавоку студэнтаў, якія прыйшлі вучыцца”.

Старшыня Сэнату — выбарнага органу Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта — Павал Церашковіч выказаў такое меркаваньне:

“Усе прызначэньні ў ЭГУ робяцца адпаведна са Статутам — гэта я магу сказаць гарантавана. Камэнтаваць тое, што адбылося ў дэпартамэнце палітычных навук, мне цяжка, бо я працую ў іншым дэпартамэнце. Я — старшыня Сэнату, я па ўласнай ініцыятыве размаўляў з Андрэем Казакевічам, параіў яму ўсё ж такі гэты канфлікт перавесьці ў нейкае рэчышча дыялёгу, і вось у выніку атрымаў заяву групы выкладчыкаў у Сэнат. Мы гэтую заяву будзем разглядаць”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Gnus
02.10.2009 21:26
Выглядае так што свабода і нн адмыслова раздзімаюць штучна створаны канфлікт у ЕГУ. Чыя замова?

Імя:: karuzlik
03.10.2009 19:22
1. канфлікт делека не штучны. справа ідзе аб адзіным беларускім незалежным універсітэце. і тое, што адбываецца на дэпартаменце паліталогіі вельмі сымптаматычна. без акадэмічных свабодаў і гэту універсітэт пераўтворыцца у ПТУ. 2. адімністрацыя ЕГУ не прызнае канфлікту, і імкнецца яго замяць. хаця адпаведна з дэклараванымі нормамі дэмакратыі мусіла б акрыць перамовы з выкладчыкамі.

Імя:: Мельянцоў
03.10.2009 19:44
Канфлікт мае месца.
Аднак гаворка вядзецца не пра выбарнасць пасадаў, як у тэксце, а пра абмеркаванне кандыдатур супольнасцю выкладчыкаў, што прадугледжваецца Статутам ЕГУ, літоўскім заканадаўствам і еўрапейскімі акадэмічнымі свабодамі.

У такім абмеркаванні палітолагам было адмоўлене. Таму яны МАСАВА прыпынілі свой удзел у адукацыйнымі працэсе да перагляду прызначэнняў. У выпадку "зліву" дадзенага канфлікту з боку ЕГУ, мы будзем вымушаныя сысці з гэтае ўстановы. У такім разе дэпартамент паліталогіі ЕГУ можна лічыць ліквідаваным.

Імя:: Cleb Горад:: Orsha
05.10.2009 08:24
Закройте вы этот никому ненужный департамент.
Кому нужна эта специальность? Не плодите безработных.
Всяких там Чаусовых, Мацкевичей, Класковских и ... их, итак, много развелось.
"Политолог" - ругательное слово. Если хотят кого-нибудь обидеть - называют "Политологом".
Если раньше говорили
"Hey! You! Abnormal! ", то сейчас говорят " Эй! Ты! Политолог!".
Будет демократическое общество возникнет нужда в политологах.

Імя:: Зудзень!
05.10.2009 21:39
Церашковіч - рэспект!
     
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Апошнія навіны

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile