Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэйчанка: пытаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі патрабуе сур'ёзнага аналізу


Пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі можа быць разгледжана на восеньскай сэсіі, але толькі пасьля сур'ёзнага аналізу і дэталёвага вывучэньня фактаў.

Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка.

"Я не выключаю такой магчымасьці. Аднак, як і любое іншае пытаньне ці законапраект, яно павінна быць адпаведным чынам падрыхтавана профільнай камісіяй і ўнесена на парадак дня сэсіі. Тым больш, калі гаворка ідзе пра наступствы ваеннага канфлікту, такое пытаньне патрабуе максымальна скрупулёзнага вывучэньня і надзвычай узважанага падыходу.

Пабачце, колькі разоў гэта праблематыка абмяркоўвалася на сэсіях Парлямэнцкіх асамблей Рады Эўропы і АБСЭ, як доўга працавала над сваім дакладам адпаведная камісія Эўразьвязу ", - адзначыў спадар Андрэйчанка ў інтэрвію Інтэрфаксу.

Паводле кіраўніка Палаты прадстаўнікоў, "гэтае пытаньне можа быць вынесена на абмеркаваньне дэпутацкага корпусу толькі пасьля дэталёвай прапрацоўкі ўсіх наяўных фактаў і сур'ёзнага аналізу сытуацыі ў комплексе".
тры дэпутацкія групы наведаюць Грузію, Паўднёвую Асэтыю і Абхазію ...

Ён сказаў, што Палата прадстаўнікоў Беларусі ў бліжэйшы час сфармуе тры дэпутацкія групы, якія наведаюць Грузію, Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, каб вывучыць рэальнае становішча, а пасьля гэтага сустрэцца з расейскімі дэпутатамі.

Ён нагадаў, што зварот ад Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі паступіў у Палату прадстаўнікоў яшчэ летась. “Гэтае пытаньне трэба неяк вырашаць”, — сказаў спадар Андрэйчанка.


Як Беларусь не прызнавала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG