чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:42

Палітыка

Лявон Баршчэўскі ідзе ў прэзыдэнты

На ўчарашнім паседжаньні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ было абвешчана аб стварэньні ініцыятыўнай групы па вылучэньні экс-старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам на будучыя прэзыдэнцкія выбары.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Хто будзе кіраваць гэтай ініцыятыўнай групай, стане вядома ў найбліжэйшыя дні, на гэты момант разглядаюцца дзьве кандыдатуры: Вінцука Вячоркі і Віктара Івашкевіча.

На верасьнёўскім зьезьдзе Партыі БНФ, на якім Лявон Баршчэўскі прайграў Аляксею Янукевічу галасаваньне на выбарах старшыні партыі, было вырашана, што канчаткова фармат удзелу БНФ у будучых прэзыдэнцкіх выбарах і магчымы партыйны кандыдат ад БНФ будуць вызначаныя на спэцыяльным зьезьдзе вясною 2010 году. Такім чынам, на сёньня ініцыятыўная група Баршчэўскага прадстаўляе толькі частку чальцоў БНФ.

У адмысловым лісьце да сяброў партыі Лявон Баршчэўскі заявіў, што новы кіраўнік БНФ “Аляксей Янукевіч ня можа ані канкураваць зь Мілінкевічам, ані рэальна запярэчыць яму. Для Лукашэнкі таксама ён не ўяўляе інтарэсу як самастойная фігура, у той час як мяне Лукашэнка пабойваецца, добра ведаючы мае здольнасьці, прынцыповасьць і байцоўскія якасьці”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: кінік
15.09.2009 11:45
Шкада Баршчэўскага. Адсутнасьць крытычнай самаацэнкі палохае.

Імя:: Баец
15.09.2009 11:46
"байцоўскія якасьці" :)

Імя:: Димыч
15.09.2009 12:04
кінік 15.09.2009 11:45 Шкада Баршчэўскага. Адсутнасьць крытычнай самаацэнкі палохае.


Это жест отчаяния проигравших стариков в БНФ.:))

Імя:: Стары
15.09.2009 12:15
Ну што,Лявон!Рубікон пярэйдзены...
Цяпер толькі наперад!

Імя:: чытач
15.09.2009 12:39
Лявон, жадаем перамагчы Лукашэнку!

Імя:: удзельнік сходу Горад:: Менск
15.09.2009 12:55
Чамусьці ніхто не кажа, што вылучылі Баршчэўскага 32 чалавека. І гэта вы лічыце падзеяй? Свабода зусім здурэла такія навіны пісаць. Хоць бы разабраліся трохі.

Імя:: имярек
15.09.2009 12:57
ололо что он занюхал из этой бамажки на фоте

Імя:: Сяржук
15.09.2009 13:03
Лявон, наперад! Мы разам! Падтрымаем i дапаможам!

Імя:: tambouski vouk
15.09.2009 13:19
Засталося цяпер толькі Янукевічу заявіць без згоды Зьезда, што партыя падтрымлівае Мілінкевіча!!! І ўсё - парытя развалена!!! Сумна!!!

Імя:: 333
15.09.2009 13:39
С подконтрольным Лу ЦИКом и СМИ в Беларуси выбор только один, а то и вовсе нет выбора. Я, конечно, очень уважаю Борщевского как личность, но остаётся впечатление, что вся бел. оппозиция перешла в солипсизм.

Імя:: Валеры Грыцук
15.09.2009 13:39
"як мяне Лукашэнка пабойваецца, добра ведаючы мае здольнасьці, прынцыповасьць і байцоўскія якасьці” - то словы чалавека з Навінак. Дзе былі байцоўскія якасьці пасля 1991 ?
Лявон кіраваў, напрыклад, выбарчай кампаніяй БНФ у 1995-- НЕ БЫЛА абрана нават АДНАГО дэпутата ў ВС! Лявон прайграў УСЕ палітычныя кампаніі ! Дзе ён быў у 1996?Дзе былі байцоўскія якасьці?
Ці трэба БНФ-цам , прыхільнікам Баршчэўскага ПРАЎДА?

Імя:: Якуб Лапатка
15.09.2009 14:02
З каментароў вынікае, што ніхто і ніколі не пераможа Лукашэнку. Бо як толькі з'яўляецца разумны чалавек, дык яго зьядаюць свае ж паплечнікі. Так было зь Зянонам, так яно ёсьць зь Лявонам.
Душы свой свайго, каб усе баяліся!
Гуляйма на карысьць рэжыму, спадары!

Імя:: Халімон
15.09.2009 14:03
Смачны жабе арэх, але Бог зубоў ня даў!

Імя:: Я
15.09.2009 14:16
Пра 32 чалавекі хлусьня, заля была поўная, супраць прагаласавала 2, устрымаўся адзін

Імя:: Кастусь
15.09.2009 14:19
+1

Імя:: зямляк
15.09.2009 14:19
Паболей крэатыву, Лявоне, каб было яшчэ больш візгу! Трэба гэтае балота ўскалыхнуць! :)

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.09.2009 14:44
Ne!
Za BNF za 20 god ja uzo adgalasiu.
Za Miliu (u 2006) taksama.

Budu galasit' tolki za moladz, kali iana "vydvinetsa".

Імя:: Астап Бэндар
15.09.2009 14:47
ржу:)

Імя:: VadziK Горад:: Mensk
15.09.2009 14:47
для Я

Пра 32 чалавекі гэта не хлусьня гэта факт. Да таго Мінская гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ афіцыйна ня мае ніякага дачыненьня да стварэньня ініцыятыўнай групы. Гэта - прыватная ініцыятыва некалькіх сяброў фронту.

Імя:: Псіхіатар
15.09.2009 14:48
Можа б спачатку са мною б параіліся?
Камэнтары. Старонка з 3