пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:20

Палітыка

Былыя кіраўнікі БНФ чакаюць прапановаў ад Янукевіча

Чым пасьля вымушанай адстаўкі зьбіраюцца займацца колішнія лідэры Партыі БНФ?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Зь ліку ранейшага фронтаўскага кіраўніцтва вызначаная пазыцыя толькі ў аднаго палітыка — Аляксея Янукевіча, які з пасады намесьніка ў інфармацыйна-ідэалягічнай працы адразу перасеў у крэсла кіраўніка Партыі БНФ. Іншыя, ужо былыя партыйныя функцыянэры – на раздарожжы. Некаторыя пры гэтым заяўляюць, што зьвязваць жыцьцё зь нейкім іншым палітычным рухам не зьбіраюцца, хоць пазыцыю новага лідэра шмат у чым не прымаюць.

Вінцук Вячорка, колішні старшыня Партыі БНФ, да мінулых выходных — першы намесьнік кіраўніка партыі, кажа:

Вінцук Вячорка
“Для мяне ўсё жыцьцё ніколі ніякага значэньня ня мелі пагоны. Я маю ідэю, маю бачаньне, як гэтую ідэю рэалізоўваць. Гэта ідэя свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі. Такую ідэю падзяляе вельмі вялікая частка фронтаўцаў менавіта ў такім выглядзе — неаддзельнасьць свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці. Тая лінія, якую цяпер намагаюцца навязаць фронту, іншая. І, безумоўна, мы будзем працаваць дзеля таго, каб скансалідаваць ідэйныя, сьвядомыя сілы ў фронце. І вярнуць фронту ягоную фронтаўскую місію”.

Экс-намесьнік кіраўніка фронту Віктар Івашкевіч, які быў адказным за арганізацыю палітычных кампаній у Партыі БНФ, на гэты момант заняў пазыцыю чаканьня:

Віктар Івашкевіч
“Новаабраны старшыня заявіў, што ён ранейшаму кіраўніцтву зробіць прапановы, ад якіх мы ня зможам адмовіцца. Я пакуль што іх не пачуў, таму цяжка пра нешта казаць. Можа, гэта адбудзецца сёньня, можа, заўтра”.

Карэспандэнт: “То бок пакуль вы чакаеце прапановаў ад Янукевіча?”

“Так”.

Карэспандэнт: “Ці можна гіпатэтычна дапусьціць, што вас і вашых паплечнікаў можна будзе ўбачыць у іншым руху, не зьвязаным з БНФ?”

“Я не зьбіраюся мяняць партыйнасьць”.

Больш-менш акрэсьленая будучыня ў былога намесьніка старшыні Партыі БНФ Юрася Губарэвіча. Ён і дагэтуль сумяшчаў намесьніцкія пасады ў фронце і руху “За свабоду”:

Юрась Губарэвіч
“Я раней быў дастаткова моцна сканцэнтраваны на дзейнасьці руху “За свабоду”, таму ў гэтым пляне нічога ня зьменіцца. У той жа самы час я не адмаўляюся ад дзейнасьці ў Партыі БНФ, яшчэ на зьезьдзе заявіў пра тое, што ў выпадку перамогі Аляксея Янукевіча даю згоду ўвайсьці ў Сойм. Быў абраны дэлегатам і сябрам Сойму, таму буду таксама працягваць партыйную дзейнасьць у Фронце. Я зьяўляюся сябрам партыі ўжо больш за 10 гадоў і атаясамліваю сябе менавіта з гэтай палітычнай сілай”.

Карэспандэнт: “То бок у вашым выпадку кардынальных зьменаў не адбылося?”

“Ну, адзінае — што я зараз ня маю пасады намесьніка старшыні Партыі БНФ”.

Лявон Баршчэўскі
Адносна плянаў на бліжэйшую пэрспэктыву не знайшоў часу выказацца экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. На гэтай пасадзе ён не адпрацаваў і двух гадоў. У сьнежні 2007-га Баршчэўскі быў абраны як “кампрамісны і антыкрызісны чалавек” з мэтай прыцішыць жарсьці паміж рознымі групоўкамі ў складзе фронту.

Адрозна ад калегаў, якія засталіся па-за партыйным бортам і былі сканцэнтраваныя выключна на палітычнай дзейнасьці, Лявон Пятровіч займаецца літаратурнай справай і выкладае ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Адразу пасьля выбараў Лявон Баршчэўскі заявіў, што да наступнага зьезду нічога рабіць ня будзе. І ўдакладніў, што зьбіраецца дапамагаць кіраўніку гарадзкой арганізацыі Віктару Івашкевічу: “Буду ў яго памочнікам і дарадцам”, – сказаў Лявон Баршчэўскі.

Алесь Міхалевіч
Яшчэ адзін колішні намесьнік старшыні Партыі БНФ, Алесь Міхалевіч, на рашэньне тагачаснага кіраўніка Лявона Баршчэўскага быў выведзены за партыйныя рамкі за дзейнасьць, несумяшчальную зь сяброўствам у БНФ. Маладога палітыка выключылі з шэрагаў БНФ за парушэньне ўнутрыпартыйнай дысцыпліны, што выявілася ў публічнай крытыцы дзеяньняў партыі і, у прыватнасьці, яе кіраўніцтва.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: антон Горад:: минск
07.09.2009 22:07
Нувот,ивашкевич и ждет сколько ему предложат.А.ведь это был другом у Борщевского.Борщевскому надо было лучше подбирать команду.А витька хочет кушать....много

Імя:: Яўген
08.09.2009 13:57
Годзе!!! "Накіраваліся"!!!

Імя:: Димыч
08.09.2009 14:11
Вячорка:"Я маю ідэю, маю бачаньне, як гэтую ідэю рэалізоўваць. Гэта ідэя свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі".

А в программе БНФ записано, что они своим идеалом видят Беларусь в составе ЕС и НАТО. Так что насчет "незалежнай Беларуси"- это все вечеркинские хитрики на дураков! Потому что нет полностью суверенных, независимых государств в составе ЕС, в евроатлантическом блоке НАТО! Не было и нет! Там практически все определяют США!

Імя:: кінік
15.09.2009 11:57
Дімыч, нічога дзіўнага. Каб увайсьці ў НАТА і ЭЗ, спачатку трэба стаць дэмакратычнай і незалежнай (ад Расеі ) дзяржавай. А вы за "саюзную дзяржаву" і за сувэрэнітэт расейскай мовы ў Беларусі? Покуль вы па кропле зь сябе расейскую мову ня выцісьнеце, вам у НАТА, ЭЗ і незалежнай дэмакратычнай Беларусі рабіць няма чаго.

Імя:: 12345
15.09.2009 22:16
Ну што, Алесь, добра адпомсціў?