пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:34

Offline

Вячорка і Кастусёў адказваюць наведнікам форуму “Свабоды”

Былы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і новаабраны намесьнік старшыні Рыгор Кастусёў камэнтуюць допісы наведнікаў нашага сайту.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +



Алесь, Минск:

“Не усе так проста. Кастрычницкая рада БНФ Минска непрызнае выники зьезда и выбары новага кирауниства з-за парушенняу на падрыхтоучым этапе”.

Вінцук Вячорка
Вячорка:
“Яшчэ перад зьездам была вялікая колькасьць зваротаў у сойм, да кіраўніцтва пра парушэньні — відавочныя альбо невідавочныя. Калі казаць у цэлым, на зьезьдзе не было забясьпечана прапарцыйнае прадстаўніцтва фронтаўскіх сілаў. Абсалютна недапрадстаўленым аказаўся Менск. Не сакрэт таксама, што вельмі шмат людзей (асабліва ў Берасьцейскай вобласьці) былі прынятыя ў Парыю БНФ літаральна напярэдадні сходу. Для мяне галоўнае іншае: што людзі, якія галасавалі, асабліва з рэгіёнаў, не да канца ўсьведамлялі, пра што вядзецца гаворка. Навязвалася зручная піяраўская тэза пра канфлікт пакаленьняў (хаця відавочна, што гэта не канфлікт пакаленьняў), з-за якой замыльвалася сапраўднае разыходжаньне: ці мы застаемся актыўнай дзеяздольнай сілай у стратэгічным пляне, ці мы сыходзім з актыўнай палітыкі і ідзем прычэпным вагончыкам да кагосьці іншага. Уласна кажучы, новаабранае кіраўніцтва зьбіраецца быць прычэпным вагончыкам, бо тактыкі яно так і не агучыла, што рабіць”.

Рыгор Кастусёў
Кастусёў:
“Я ня ведаю, што мелася на ўвазе пад словамі “падрыхтоўчы этап”. Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе этап вылучэньня дэлегатаў. Я дакладна ведаю, як адбываліся сходы на Магілёўшчыне. Сходы адбываліся цалкам паводле рашэньня сойму. Сьпісы дэлегатаў перадаваліся ва ўправу сойму, пратаколы сходаў зацьвярджаліся на ўправе. Управа прызнавала гэтыя сходы. Таму зараз прамінулай датай казаць, што сходы адбываліся кепска — я лічу, гэта няправільна”.


Банцік, Менск: 

“Партыя БНФ — самая дэмакратычная ў Беларусі. Не разумею, чаму старое кіраўніцтва так баялася, што застанецца без пасадаў. Такое ўяўленьне, што ў БНФ была яшчэ горшая дыктатура, чым у краіне”.

Вячорка: “Што да мяне, гэта сьмешна, бо я наагул на пасады не прэтэндаваў на гэтым зьезьдзе. Тыя, хто добра ведае мяне, ведаюць, што я за іх не чапляўся і не чапляўся і раней. У 1999 годзе маімі сябрам каштавала нямала намаганьняў угаварыць мяне пайсьці на тыя памятныя выбары на тым памятным зьезьдзе. Я ўпіраўся. Галоўнае — не пагоны. Галоўнае — твая пазыцыя. Галоўнае, што ты прапануеш і робіш і прыкладам людзей за сабой вядзеш.

Людзі мне і маім сябрам тэлефанавалі і казалі: “Вы толькі не здавайцеся, ведайце, што Фронт застаецца Фронтам”. Я ім казаў: “Гэта я павінен вам казаць: памятайце, што Фронт застаецца Фронтам, а не чыёйсьці марыянэткай”. Таму, безумоўна, дзейнасьць працягваецца. Пагоны могуць быць функцыянальна карысныя часам, але ня болей за тое”.

Кастусёў: “Я б не сказаў, што ў БНФ была дыктатура. Я добра стаўлюся да былога старшыні партыі Лявона Баршчэўскага — гэта вельмі разумны чалавек. Я выказаўся б так: былі розныя падыходы да сытуацыі, да рашэньняў, якія прымаліся на сойме партыі. Ня болей за гэта. Лявон Баршчэўскі — не дыктатар. Вячорка — таксама”.


Mahilou:

 “Агонія, што пачалася ў 1999 годзе скончылася. БНФ памёр”.

Алесь:

“Партыи БНФ прыйшоў капец! З такім лідарам гэта будзе звычайная маргінальная тусоўка грантаЦмокаў. Ніякай павагі да гэтай структуры ўжо ня будзе. Ганьба Янукевічу!

Gleb, Orsha:

“Невозможно представить чтобы уважающие себя люди оставались в партии которая будет обеспечивать красивую демократическую победу Лукашенко.

Вячорка: “Вострыя камэнтары зь іхным падгрунцем. Напэўна, можна было б пагадзіцца. Але я не пагаджаюся з высновамі. Мы з вамі, шаноўныя сябры, стваралі БНФ і трымалі БНФаўскі сьцяг не для таго, каб сёньня гэты сьцяг быў складзены ў апошні вагончык невядома чыйго цягніка”.

Кастусёў: “А колькі было напрыканцы 80-х пачатку 90-х тым людзям, якія сталі сёньня вэтэранамі? Нам тады было каля 30 — камусьці болей, камусьці — меней. Роўна столькі, колькі сёньня таму самаму Янукевічу. Нельга сказаць, што цяперашняе старое пакаленьне ў такім узросьце спрацавала добра, а вось гэтае новае пакаленьне ў такім самым маладым узросьце спрацуе кепска. Я да гэтага стаўлюся так: каб у партыі была будучыня, неабходна ў партыю прыцягваць маладых людзей. Я вельмі шкадаваў, калі ў свой час з БНФ сышоў Малады фронт. Малады фронт мог стаць той арганізацыяй, якая магла б стаць падмуркам для партыі. Калі ў партыі будзе моладзь, у партыі будзе будучыня.

Мне ўжо 52 гады. Калі Аляксей Янукевіч прапанаваў мне ўвайсьці ў каманду і стаць ягоным намесьнікам, я пагадзіўся. Хоць для мяне было і цяжка прыняць такое рашэньне. Але не падставіць плячо я не магу. А вось падстаўляць падножкі — гэта няправільна. Тады лепей выходзіць з партыі”.


Фініш:

“На БНФ можна ставіць крыж”.

Вячорка: “Ні ў якім разе! Усё, што адбываецца — гэта часова. Здаровыя фронтаўскія сілы ёсьць усюды: і ў Менску, і ў рэгіёнах. Яны не дапусьцяць, каб фронт быў здадзены на глум.

Што да апірышча цяперашняга кіраўніцтва — яно слабое, папраўдзе. Нездарма Янукевіча абставілі з двух бакоў намесьнікамі, блізкімі да руху “За свабоду”. Ну, каб ён ня мог асабліва павярнуцца. І гэта значыць, што пры любым абвастрэньні канфліктаў у гэтым усё ж такі разнамасным асяродзьдзі (…) там пачнецца пэўная дэзынтэграцыя. І перад абліччам гэтай дэзынтэграцыі здаровыя сілы ў Фронце павінныя трымацца разам”.

Кастусёў:
“На БНФ ставяць крыж даўно. Хацелі яго наставіць і ўлада, і нядобразычліўцы. Хачу сказаць толькі адно: БНФ жыў, жыве і будзе жыць. Тым больш што да кіраўніцтва партыі прыйшлі маладыя людзі. А калі прыйшлі маладыя, будзе і будучыня”.


Дима:

“Кому нужен этот "БНФ" кроме их самих, которых кот наплакал?”

Вячорка: “Гэтае пытаньне зьезду не датычыць. Пакажыце, калі ласка, іншую палітычную сілу, якая была б больш вядомая ў грамадзтве і была б больш прадстаўленая ў грамадзтве: у розных яго пластах і ў розных рэгіёнах. Паводле гэлапаўскага апытаньня ў чэрвені-ліпені сёлета пазнавальнасьць БНФ — 77%. Адрыў ад наступнай палітычнай сілы, якой ёсьць камуністы, — 20%”.

Кастусёў: “Ня кот наплакаў. Мы тут аналізавалі вылучэньне дэлегатаў на зьезд. Магу адзначыць, што колькасьць дэлегатаў ад Магілёўскай вобласьці павялічылася. Гэта сьведчыць пра тое, што зьявіліся новыя структуры і новыя сябры. БНФ патрэбны ня толькі нам асабіста, ён патрэбны Беларусі”.


Димыч:

“У Вячорки сдали нервы. Это истерика. И еще это показатель какой он на самом деле демократ.:))”

Вячорка: “Ніякія нэрвы ў мяне не здалі. Я пра рэйдэрскі захоп гаварыў даўным-даўно. Людзі, якія прысутнічалі на нашых сходах, чулі ад мяне гэтыя словы. Гэта абгрунтаваная і прадуманая ацэнка таго, што адбываецца. Рэйдэрскі захоп, паводле слоўнікаў і энцыкляпэдыяў — гэта непрыяцельскае паглынаньне. Адбыўся рэйдэрскі захоп кіраўнічых пасадаў, але, дзякуй Богу, ня Фронту ў цэлым.

Не было пераважнай бальшыні. Не было ні разгромнай перамогі, ні ганебнай паразы”.

Кастусёў: “Хутчэй за ўсё, што ў Вячоркі здалі нэрвы. Думаю, што празь дзень-два ён супакоіцца, будзе працаваць на карысьць партыі і краіны. Такое бывае з кожным чалавекам. Канечне, непрыгожа выглядае такое выказваньне. Але факт адбыўся. Цяжка яго камэнтаваць і непрыемна”.

Наколькі я ведаю Вячорку, наколькі я яго паважаю, я ад яго не чакаў такіх выказваньняў. Я думаю, што ён папросіць прабачэньня за свае выказваньні на чарговым сойме”.


Іван, Брэст:

“І БНФ лёг пад Лукашэнку”.

Вячорка: “Яшчэ ня лёг, але гэтым зьездам абазначыўся пачатак такога падляганьня”.

Кастусёў:
“БНФ пад Лукашэнку ніколі ня клаўся. Каб БНФ паклаўся пад Лукашэнку, многія нашыя сябры ўжо б працавалі на добрых дзяржаўных пасадах. Але, на жаль, не бяруць нават дворнікамі”.


Jazep:

“Як адрэагуе Зянон Станіслававіч?”

Вячорка: “Тут мне цяжка меркаваць. Я слаба зь ім кантактую. Разам з тым я павінен сказаць, што апошнімі часамі, калі сытуацыя ў Беларусі і вакол яе абвострылася, пазыцыі нашыя і пазыцыі Пазьняка шмат у чым зблізіліся ў стратэгічным пляне”.

Кастусёў: “Я думаю, што нармалёва адрэагуе. Мы праводзілі першае паседжаньне і выносілі на абмеркаваньне пытаньне пра супрацоўніцтва з арганізацыямі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, у тым ліку і КХП-БНФ. Мая асабістая мара, каб БНФ аб’яднаўся ў тую арганізацыю, якая была ў 1999 годзе”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Паклаценькі
07.09.2009 17:18
Таварыш Вячорка, бэнээфу мінула ўжо... ну нармальна так гадоў. Праўда? За гэты час адраджэнцы на ўласным прыкладзе давялі, што палітычная мадэль з удзелам гуманітарыяў, а дакладна філолагаў, пісменнікаў і настаўнікаў, не дае аніякага рэзультату. Але, прыходзіць чалавек быццам бы эканаміст. Я, шчыра кажучы, на увесь гэты рух махнуў рукой, бо... ну няма даверу, гэта у мяне, чалавека, які на палітыку не глядзіць скрозь пальцы. У адрознянні, ад тых, хто ўвечары любіць паглядзець ЛуТБ. Дык вось прыходзіць чалавек эканаміст. Перамагае. Вячорка нібы палітгігант паводзіць сябе як? Дэманстратыўна псіхуе. Ну добра, прыйшоў, маладняк, дык можа ён уратуе карабель які ідзе на дно? Вам яго ўжо ня здужыць.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
07.09.2009 17:24
Паважаны спадар Вячорка,

Праз гэты сайт і праз гэты форум хачу выказаць вам свае прабачэнні за тое, што падчас вашага знаходжання некалькі год таму ў Брукліне ў грамадзянскай зале царквы на сустрэчы з суайчыннікамі не запісаў вашую прамову, а выдаў у інэт толькі адказ Зянона Пазьняка на ваш выступ, пазбавіўшы тым самым беларускіх людзей магчымасці параўнаць выступы палітыкаў.

Памятаю аб гэтым увесь мінулы час і шкадую.

Імя:: Павал
07.09.2009 19:53
Доўга шукаў, але знайшоў пра "занадта маладых":

Навумчык: Шмат можна разважаць на тэму, што было б, калі б. Але Пазьняку тады, калі яго абралі ў Вярхоўны Савет у 1990 годзе, было 45 гадоў. Гэта менш, чым цяперашнім лідэрам партый – Баршчэўскаму, Лябедзьку, Беленькаму. Мне на той момант было 28 гадоў, Міколу Маркевічу -27, Ігару Герменчуку – 29, Юрасю Беленькаму – 30, Лявону Баршчэўскаму – 32, Яўгену Цумараву – 33. Гэта сёньняшні ўзрост Паўла Севярынца. Гэта гаворыць пра тое, што сьцяг усё ж быў у маладых руках.

http://www.svaboda.org/content/transcript/1337831.html

Імя:: нефармат
07.09.2009 22:19
Пра што разважае Паклаценькі...
1. Бо менавіта гэты прызыў "пісьменніцка-паэтыцкі" і даў Беларусам Беларусь. Бо іначай адкуль такая прага да гісторыка-культурнай спадчыны...га?
2. Прыйшоў малады эканаміст...вам яго ужо не задушыць. -Дык хто яго намерваецца душыць? Толькі вось наконт прыйшоў-Вы памыляецеся-бо прывялі. І не эканаміста, а беспрацоўнага выпускніка ВНУ, да тагож збыт амбітнага бяз грунту. Дубль 2 Лукі...

Імя:: Ales Горад:: Szklou
07.09.2009 22:21
Спадар Кастусёў далей шклова больш ня бачыць нічога. Чалавек якога выціснулі з дзяржаўнага начальніцтва, цяпер ён пайшоў да апазыцыйнага. Фронт магілёўскі ўжо даўно пераўтварыўся ў няведама што. Ці ведае, спадар Кастусёў колькі чальцоў у ягонай абласной арганізацыі і які ў яе патэнцыял. Скончыцца гэтая авантура дужа кепска. КАстусёў ніколі ня быў самастойным палітыкам, і ці быў ён ім калі небудзь...

Імя:: Тодар В.
08.09.2009 01:21
Калі БНФ быў вялікай арганіцыяй, тады яго ўзначальвалі буйныя палітычныя фігуры... А сёння ўсё па-іншаму.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
08.09.2009 09:07
Господин Кастусёв, вы, действительно, видите Позняка под руководством Янукевича-Лялькова.
Окститесь.

Когда Янукевич станет президентом он назначит Кастусева председателем избирательной комиссии. Кастусёв знает как голоса считать.
Как, вообще, Кастусёва занесло в молодое поколение. Он что паспорт подделал?

Імя:: 12345
08.09.2009 09:45
У ВЯчоркі здалі нэрвы? Не гэта яшчэ той цверды арэшак. А вось Кастусёў...даўно гнуткі хмызняк...

Імя:: Iлья Копыл Горад:: Менск
08.09.2009 11:03
Аб"яднанне партыi БНФ i КХП-БНФ магчыма на умовах,калi старшынёй аб"яднанага БНФ стане Юрась Беленькi,а Ганаровым старшынёй-шаноуны Зянон Пазьняк.

Імя:: Алесь
08.09.2009 13:55
Злазьце з даху. ня псуйце бляху!

Імя:: 12345
14.09.2009 21:40
Вось мне цікава, чым такім у БНФ вызначыўся спадар Кастусёў, што ен апынуўся у намесніках старшыні? ВЯлікі розум? Арганізатар? Што? Якія асягнення мае гэты дзядзькаі чаго яшчэ можна чакаць ад ягонай гнуткасці....