Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Інтрыгі зьезду БНФ

04.09.2009 18:15

5 верасьня ў Менску ў Палацы культуры МТЗ адбудзецца чарговы зьезд Партыі БНФ. Якія галоўныя інтрыгі чакаюць свайго разьвязаньня на гэтым зьезьдзе, якія выклікі цяпер найбольш яскрава стаяць перад БНФ?


Пры ўсёй важнасьці праблемы стратэгіі і тактыкі дзеяньняў партыі, відавочна, што самым рэзанансным і прыцягальным для грамадзкасьці будзе “асабістае пытаньне” - хто стане новым лідэрам БНФ. Нагадаем, старшыня партыі Лявон Баршчэўскі ўжо заявіў, што не зьбіраецца выстаўляць сваю кандыдатуру, і на пасаду старшыні прэтэндуюць два цяперашнія намесьнікі - Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч.

Паводле неафіцыйных зьвестак з атачэньня Аляксея Янукевіча, колькасьць ягоных прыхільнікаў сярод дэлегатаў зьезду відавочна большая, чым колькасьць прыхільнікаў Івашкевіча. Аднак дакладна нельга сказаць, што Янукевіч набірае патрэбныя 50%. Магчыма, усё будзе вырашаць літаральна некалькі галасоў. Тым болей, што каля 20 працэнтаў дэлегатаў зьезду яшчэ ня вызначыліся з тым, за каго будуць галасаваць. Зрэшты, падчас зьезду ня выключаныя самыя розныя павароты, і нават цьвёрдыя прыхільнікі нейкага кандыдата пры пэўным павароце падзеяў могуць прагаласаваць за другога. Нагадаем, што на мінулым зьезьдзе кандыдатура Лявона Баршчэўскага зьявілася ў якасьці кампрамісу пасьля таго, як Вінцук Вячорка і Алесь Міхалевіч не набралі неабходнай для абраньня колькасьці галасоў.

Многія фронтаўцы лічаць, што вызначальным для ходу зьезду стане пытаньне формы ўдзелу БНФ у прэзыдэнцкай кампаніі. Калі гэтае пытаньне будзе пастаўлена першым у парадак дня і кандыдатам будзе абраны Лявон Баршчэўскі, то шалі вагаў могуць хіснуцца на карысьць каманды Баршчэўскага-Івашкевіча. Цяперашняму старшыні партыі, найхутчэй, будзе процістаяць Ігар Лялькоў, які таксама заявіў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі.

Палітоляг, рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль адзначае, што БНФ, як і ўсе іншыя партыі, пасьля ўсталяваньня аўтарытарнага рэжыму не пазьбег пагрозы маргіналізацыі.

Кароль: “Таму галоўным вынікам зьезду хацелася б бачыць, каб у гэтай складанай сытуацыі перамаглі здаровыя тэндэнцыі. Гэта найперш аб'яднаньне, а не разьяднаньне, не раскол. Гэта выбар той тактыкі, якая дазволіць, па-першае - захавацца, па-другое - прывесьці ў парадак свае шэрагі, па-трэцяе - вылучыць тыя лёзунгі і дзеяньні, якія будуць адпавядаць сёньняшняй сытуацыі і выклікам. Канкрэтна, гэта найперш адзінства кіраўніцтва ў партыі, несупрацьстаяньне пакаленьняў, і праз асобу выхад на адзінства. Тое, чаго не хапае ўсім дэмакратычным сілам Беларусі”.

Вялікую дыскусію ў БНФ апошнім часам выклікае ўдзел партыі ў дэмакратычнай кааліцыі - АДС. Адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні партыі Аляксей Янукевіч лічыць, што Фронт можа панізіць фармат свайго ўдзелу ў кааліцыі. Старшыня Палітрады АДС, лідэр АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што сёньня ў сувязі з крызісам у дэмакратычных сілаў зьявіўся рэальны шанец, і таму зараз, як ніколі, патрэбна адзінства:

Лябедзька: “У кааліцыі дэмакратычных сілаў розныя арганізацыі, але ўсе роўныя - паводле статусу ў кожнага адзін голас. Але разам з тым ёсьць некалькі ключавых структур, сярод якіх і БНФ, безь якога ня можа быць моцнай дэмакратычнай кааліцыі, якая ставіць амбітныя задачы і іх дасягае. Таму мне хацелася б, каб рашэньні, якія будуць прынятыя на зьезьдзе БНФ, яны якраз захоўвалі дэмакратычную кааліцыю і ўмацоўвалі ўсіх нас, а не разьядноўвалі”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Димыч
04.09.2009 18:14
Думаю, что Ивашкевич приграет с треском. И тогда на сцену старая гвардия выпустит вновь Винцука или еще кого из старых да проверенных.
А в целом даже во главе с Янукевичем БНФ не ждет ничего хорошего. У них узкая национал-социальная база. Посему белорусский национализм и далее будет на политических задворках истории.

Імя:: К I Ф Горад:: Менск
04.09.2009 20:13
Я дэлегат з"езду. Мне не падабаецца, што Баршчэускi,як Пуцiн,навязвае Iвашкевiча, як свйго пераемнiка. Я б дзьвумя рукамi прагаласавау бы за Вiнцука Вячорку.

Імя:: 12345
04.09.2009 20:25
У Янукевіча не база вузкая а лоб....Быў бы мудрэйшы, яшчэб гадочак-другі у цяночку пастаяў і тады ўжо...можа быць. Аднак ЗЯнон лідэр...а астатнія-намеснікі, хто б не быў!

Імя:: Юрась Горад:: Менск
04.09.2009 20:43
Мяркую, што ў Янукевіча больш шансаў - усё ж такі ўсім надакучылі старыя твары "талакоўцаў". Хочам новага!

Імя:: Зміцер
04.09.2009 21:53
Як любая структура, партыя БНФ патрабуе пэўных зменаў і абнаўлення. У гэтым я ўпэўнены! Таму на з'ёдзе буду падтрымліваць Янукевіча. Што тычыцца прэзідэнцкай кампаніі, то я лшічу што БНФ асобна не зможа правесці свайго кандыдата. А тым больш выйграць у гульнях з АДСнымі "сябрамі".

Імя:: Дэлегат
04.09.2009 22:33
Ну, ка паночкі і паненкі дэлегаты! Давайце заўтра гуртом наднаціснем і прагаласуем за перамены! Хопіць верыць абяцаньням. Калі б Івашкевіч мог, Вячорка ўмеў, а Баршчэўскі рабіў, ўсё, што яны абяцаюць,то мы павінны былі ўжо 8 год таму прыйсьці да ўлады. Вячорка з Баршчэўскім у 1999г. абяцалі, што ў 2001 мы будзем пры ўладзе ў вольнай Беларусі. Не дам сябе ашукаць зноў!

Імя:: Димыч
05.09.2009 08:53
2 Делегату


Я был на том съезде БНФ 1999-го года. И вот что я Вам скажу. Дело не в программах, даже не в лидерах, тем более не в противостоянии поколений внутри БНФ. Кризис намного глубже и серьезнее.Он заключается в том, что белорусский национализм как идеология и практика в русскоязычной Беларуси просто не способен собрать,объединить под свою крышу достаточно много людей, чтобы затем придти к власти. Русскоязычные белорусы к нему не пришли и не придут! Это доказал весь опыт белорусского национализма последних 20 лет. Посему кого выберут новым лидером на съезде принципиального значения не имеет. С любым лидером БНФ по-прежнему будет вариться в узком сегменте беларускамоуных беларусов с программой белорусизации и прочего. А таких людей в Беларуси крайне мало и они не способны привести БНФ к власти.
Аминь.

Імя:: Дима
07.09.2009 07:25
Пора бы закрыть эту лавочку!
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile