чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:21

Палітыка

Зьезд БНФ. Гарадок: “Абрыдлі спрэчкі!”

Леанід Аўтухоў апошнія некалькі год ачольвае суполку Партыі БНФ у райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласьці. Ён абраны дэлегатам будучага зьезду і лічыць, што галоўным яго вынікам павінна стацца абраньне асобы, якая магла б ня толькі ўзяць удзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, але і перамагчы на іх:

Леанід Аўтухоў
x
Леанід Аўтухоў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Гэтага зьезду я чакаў амаль год. Цягам году я чакаў, ці знойдзе Партыя БНФ у сваіх шэрагах годнага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду — на бліжэйшыя выбары. І я лічу, што гэтае пытаньне павінна разглядацца першым! Калі абяром кандыдата, выслухаем ягоную прапанову наконт старшыні Партыі БНФ. Таму што старшыня партыі, мажліва, будзе кіраўніком выбарчага штабу.

Кандыдат, я лічу, ёсьць — гэта Лявон Баршчэўскі. А наконт старшыні — пытаньні. Ёсьць сёньня два галоўныя прэтэндэнты, Янукевіч і Івашкевіч. Але гэта ўжо пытаньне тэхнічнае. Бо першае і галоўнае — гэта абраць кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду і Сойм, які будзе працаваць, а не спрачацца паміж сабой. Абрыдлі гэтыя спрэчкі! Патрэбны Сойм, які будзе працаваць на карысьць партыі.

Я так мяркую і чакаю ад зьезду, што ён пройдзе на карысьць аб’яднаньня партыі, а ня дзеля расколу, як нехта, можа, чакае. Веру, што пасьля зьезду партыя стане мацнейшай, і тады ёсьць шанец правесьці прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ня дзеля ўдзелу, а для таго, каб перамагчы. Партыі БНФ трэба зрабіць для гэтага некалькі крокаў, і першы зь іх — гэта годна правесьці зьезд 5 верасьня 2009 году”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: цётка
04.09.2009 12:36
Й годна сказаў і добра. Дзякуй! Спадзяюся так сама...

Імя:: Ліс
04.09.2009 14:42
Мала розуму. Баршчэўскі падтрымлівае Івашкевіча. Ў Янукевіча іншыя планы, чым у Баршчэўскага.
Наконт перамогі пасаж варты летуценнікаў. Трэба вучыцца спачатку, а не будаваць паветраныя замкі.
Пра годнасць толькі словы, а так усе апошнія гады кіравання Баршчэўскага ідзе паляванне на іншадумцаў у партыі

Імя:: Валеры Грыцук
04.09.2009 16:48
Аўтухоў, шкада, не падумаў, не аналізаваў,(не даведаваўся) палітычную дзейнасьць Лявона Баршчэўскага, які не здольны быць палітыкам.
Кот ніколі ня будзе тыграм.

Імя:: Зьміцер
05.09.2009 07:14
Там дзе пачынаецца бізнес, знікае ідэя! У свой час прадпрымальнікі ад палітыкі выбралі прагматызм галоўным накірункам дзейнасьці. Калі на зьездзе не прызнаюць і не асудзяць тых, хто быў ініцыятарам, той здрады іх чакае лёс камуняк. Камунізм таксама не асуджаны за свае злачынствы!
Паглядзім ці знойдзецца, хто сумленны які прызнае свае памылкі!