пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:56

Палітыка

Зьезд БНФ. Слаўгарад: "Байкатаваць прэзыдэнцкія выбары"

5 верасьня ў Менску пройдзе 11 зьезд Партыі БНФ. Адзін з найстарэйшых сяброў руху Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і партыі БНФ са Слаўгарада Фэлікс Шкірманкоў, чакае, ад зьезду пастановаў, скіраваных на актывізацыю дзейнасьці ў пытаньнях зьмяненьня выбарчага заканадаўства. Чакае ён і аб’яднаньня расколатага Фронту:

Фэлікс Шкірманкоў
x
Фэлікс Шкірманкоў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Калі ўлада ня зьменіць выбарчае заканадаўства, калі ня будуць створаныя выбарчыя участкі дэмакратычным шляхам, калі ў іх ня ўвойдуць прадстаўнікі ад грамадзкіх рухаў і ад палітычных партыяў, то ўдзельнічаць у гэтых выбарах – гэта значыць падтрымліваць легітымнасьць існуючай улады й таго чалавека, які зноў вылучыць сябе на пасаду прэзыдэнта.

Таму я лічу, што слушна было б байкатаваць гэтыя прэзыдэнцкія выбары. Вось калі Беларускі Народны Фронт аб’яднаецца вось тады можна будзе нешта сур’ёзнае казаць пра тое, што ён можа зрабіць. Амбіцыі, якія ёсьць у цяперашніх кіраўнікоў партыі БНФ, трэба адкінуць. Ім на зьмену павінны прыйсьці маладыя”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Валеры Грыцук
04.09.2009 16:53
Маю вялікую павагу да спадара Фэлікса Шкірманкова. Калі б УСЕ сябры БНФ былі такія як ён - Беларусь даўно была б дэмакратычнай беларускай багатай і, устойліва незалежнай.

Імя:: Зямляк Горад:: Беларусь
04.09.2009 17:08
Што ж, каб было ў нас больш такіх адданых беларусаў, як спадар Фелікс Шкіраманкоў, дык перад новым пакаленнем палітыкаў стаяла б меньш амбітных мэтаў, чым пакідаюць сёняшнія партыйныя кіраўнікі.