пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:50

Палітыка

Зьезд БНФ. Жлобін: “Трэба езьдзіць, як Мілінкевіч”

5 верасьня ў Менску пройдзе 12 зьезд Партыі БНФ. На зьезьдзе будуць вызначаныя стратэгія і кірунак дзейнасьці на бліжэйшыя два гады. Чаго чакаюць ад зьезду дэлегаты з рэгіёнаў? Cябра партыі БНФ у Жлобіне Уладзімер Шамроў:

Сядзіба БНФ у Менску
x
Сядзіба БНФ у Менску
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Хочацца перамен. Лічу, што апошнія 15 гадоў партыя займалася ня тым, чым трэба. У Менску, пэўна, яны рабілі выгляд, што працавалі. Магчыма, яны і працавалі. Але калі зазірнуць за менскую кальцавую дарогу, у малыя гарады, такія, як Жлобін, то ніякай працы няма. Праходзілі выбары і іншыя кампаніі – ціша ды гладзь, як і па усёй Беларусі. Я лічу, што трэба езьдзіць, як гэта робіць Мілінкевіч, як зараз робіць, хоць ён і ня ў нашай партыі.

Лічу, што трэба працаваць зь беларускім народам, павярнуцца да яго. Магчыма, крыху зьнізіцца да узроўню простага чалавека, зразумець ягоныя патрэбы, у тым ліку, палітычныя патрэбы і ў гэтым кірунку працаваць. Я чакаю, што зьменіцца лідэр, зьменіцца палітыка і пачнецца нармалёвая канструктыўная праца, найперш на карысьць Беларусі.

Лічу, што ужо падрасло новае пакаленьне маладых палітыкаў, якія заявілі пра сябе. Лічу, што яны павінныя узяць уладу ў свае рукі і працаваць.”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Так
04.09.2009 11:03
+100

Імя:: дасведчаны
04.09.2009 12:02
+150

Гэтак жа рабілі не толькі Мілінкевіч, але і Браніслаў Тарашкевіч, і Іван Луцкевіч! Яны ездзілі па ўсёй краіне і дапамагалі парадай і справай простым людзям.

Імя:: Валеры Грыцук
04.09.2009 16:58
Так. Згоден.
Не рабілі, таму што трэба ПРАЦАВАЦЬ , а не "робім што можам" !
Ад выбараў 1995 - імітацыя дзейнасьці,
але НЕ дейнасьць!