пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:35

Грамадзтва

“Марафон” хоча зьмяніць эфір FM - радыёстанцыяў

Моладзевая творчая ініцыятыва “Марафон” распачынае кампанію зьменаў “фармату” беларускіх FM-радыёстанцыяў.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Марафон” абяцае штомесяц ладзіць адбор беларускамоўных песьняў для FM-радыёстанцыяў Беларусі.

“Музычны матэрыял будзе адбірацца ў поўнай адпаведнасьці з існым забаўляльным фарматам FM-радыё, то бок гэта будзе якасная беларускамоўная поп-музыка, танцавальныя вэрсіі не зусім фарматных трэкаў, поп-рок і гэтак далей. Гэтак кожны месяц, пачынаючы з верасьня, мы будзем мець дзесяць песьняў на беларускай мове, якія пасьля натуральнай працэдуры дамоваў і ўзгадненьняў з праваўладальнікамі, музыкамі, і атрыманьня песьняў у адпаведнай якасьці мы будзем перадаваць у ратацыю на FM-радыёстанцыі”, - дзеліцца плянамі адзін з арганізатараў кампаніі “Наш Fармат” Міхал Нядзьвецкі.

У Беларусі дзейнічае абмежаваньне: 75% музыкі, якая трансьлюецца ў эфіры радыёстанцыяў павінна быць беларускай.
стэрэатып, які захаваўся з савецкіх часоў: калі па-беларуску – дык гэта абавязкова “дзярэўня” і “калгас” ...

“Нас вельмі непакоіць той ганебны для незалежнай краіны факт, што на мове тытульнай нацыі ані ў эфіры беларускіх тэлеканалаў, ані радыёстанцыяў няма сучаснай беларускамоўнай музыкі. Улічваючы, што такой музыкі, сапраўды эўрапейскага ўзроўню, мы маем удосталь, тое выглядае яшчэ болей абсурдна. Проста музычныя рэдактары на радыё і тэлебачаньні, відаць, маюць своеасаблівы стэрэатып, які захаваўся з савецкіх часоў: калі па-беларуску – дык гэта абавязкова “дзярэўня” і “калгас”, то бок нейкія фальклёрныя сьпевы нашых бабулек. Таму яны папросту ігнаруюць беларускае”, - гаворыцца ў звароце арганізатараў акцыі “Наш Fармат”.

Сьпіс трэкаў і музыка і фармаце mp3 будуць рэгулярна выкладацца ў блогу nashfarmat.livejournal.com ды ў сацыяльных сетках.

Моладзевая творчая ініцыятыва “Марафон” існуе ад 2007 году. Яна арганізавала дзьве імпрэзы “Кліп-марафон” (2008 і 2009) па ўганараваньню лепшых з лепшых у беларускім кліпмэйкінгу.

Пры дапамозе БМАGROUP і парталу Lacinka.org была выдадзена DVD-кампіляцыя з 42 лепшых беларускамоўных кліпаў за апошнія 20 год.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ГФ
30.08.2009 00:26
А тое, што руская спітая, брыдкаслоўная, пракраўшаяся "дярэўня" гаворыць па - руску-- з-за гэтага рускія не адмаўляюцца ад сваёй мовы і не лічаць яе "калгаснай". А нам навязалі дурны стэрыатып, што беларуская -- горшая. Ды беларуская вёска заўсёды была на галаву вышэй за расійскую і па узроўні культуры і па узроўні дабрабыту. і, наогул, беларусы нашмат больш прыстойныя людзі у параўнанні з безсумленнымі расіянамі.