пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:06

Грамадзтва

Анішчанка : “сьвіны грып” у Беларусі ёсьць

Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка сумняецца, што ў Беларусі няма хворых на грып, выкліканы вірусам A/H1N1.

Фрагмэнт мапы па захворваньню сьвіным грыпам. Дадзеныя САЗ
x
Фрагмэнт мапы па захворваньню сьвіным грыпам. Дадзеныя САЗ
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы і ня мець ніводнага выпадку захворваньня проста ня можа”, — заявіў кіраўнік “Роспотребнадзора”.

Анішчанка патлумачыў, што ў краінах, дзе пакуль не адзначана ніводнага выпадку захворваньня на грып A/H1N1, або няма руху людзей празь мяжу, або ня выпрацавана эфэктыўная дыягностыка, цытуе ягоныя словы ПРАЙМ-ТАСС.

Галоўны санітарны лекар Расеі нагадаў, што 168 краінаў з амаль 180 дзяржаваў, якія ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворваньня на “сьвіны грып”.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант у Беларусі лекары ня выявілі ніводнага выпадку захворваньня, выкліканага гэтым вірусам.

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў заражэньня на грып А/Н1N1 у Расеі — 150, паведамляе Інтэрфакс.

На мінулы тыдзень у Англіі зафіксавана 25 тысячаў новых выпадкаў заражэньня, памерлі 44 чалавекі.

  • У Літве колькасьць хворых — 35.
  • У Латвіі — 19.
  • У Эстоніі — 50.

Агулам хворых у сьвеце зарэгістравана 219 681. Памерлі дагэтуль 1882, паведамляе Усясьветная арганізацыя аховы здароўя.


Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяргей
14.08.2009 22:20
Надоел уже этот расеец со своими домыслами. Голословные обвинения и только. Куда наш МИД смотрит? Лично я возмущен дикарским поведением Онищенко, его слова направлены на ухудшение имиджа Беларуси, являются враждебными по сути. Объявить его персоной Нон Грата, было бы логично.

Імя:: Аляксандар Краўцэвіч Горад:: Гародня
15.08.2009 07:45
Прафілактыка сьвінога грыпу ў нас такая: калі едзеш дызелем з Польшчы, то на гарадзенскім вакзале з цягніка не выпускаюць, пакуль не пройдзе па вагонах медсястра з пытаннем: "Как вы себя чувствуеця?" У свіным грыпе пакуль не прызнаўся ніхто.