Лінкі ўнівэрсальнага доступу

adam_hlobus пра Свабоду


Прапануем вашай увазе крытычную дыскусію пра Радыё Свабода на блогу літаратара, шматразовага ўдзельніка нашых перадачаў Адама Глобуса.

Курдупельбомнасць і “Свабода”

Беларускі вязень абвясціў галадоўку. Пафасная навіна. Вязень нічога не есць цэлы тыдзень! Можна і заперажываць. Вязень не есць другі тыдзень!!! Варта заперажываць. Вязень галадае трэці месяц… Можна пачынаць пасміхацца. Вязень спыніў трохмесячную галадоўку, з’еў два бананы, і яму зрабілася кепска. Смешна, бо ў эфіры поўная курдупельбомнасць. Кожны другі з нармальных людзей, з’еўшы ўзапар два бананы, адчуе млосць. Любы нармальны чалавек праз два месяцы праўдзівай галадоўкі памрэ. Даведзена, праверана і пераправерана мужнымі змагарамі ў катоўнях і вязніцах. Кожны просты і ну зусім звычайны чалавек цудоўна ведае: адзін банан выдатна наталяе голад. Нашто жэрці два? Нашто ілгаць пра галадоўку цягам трох месяцаў? Нашто дэскрыдытаваць форму пратэсту? Цішыня! Нарэшце, новае курдупельбомнае паведамленне… Вязень яшчэ не гатовы да турэмнай ежы! Турэмная доктарка сказала: цела вязня пачуваецца нармальна, а, што ў вязня творыцца ў душы, яна не ведае. Такая ў нас курдупельбомная свабода слова. Гнюсная гісторыя нашай антымужнай сУчаснасці атрымалася. Дзе яе пачуў? Падобную гісторыю я пачуў на хвалях радыё “Свабода”! Пераказаў яе хутка і экспрэсіўна, бо мне ж не трэба засіраць эфір за грошы. Мне патрэбна праўда! Я не хачу слухаць ілжывыя словы пра зламаныя камбайны на беларускіх палетках і бананавыя галадоўкі ў менскіх турмах. Пра жыццё Беларусі я ведаю больш за любога штатнага супрацоўніка радыё “Свабода”, бо ў мяне ёсць больш за 1000 сяброў у “Жывым Часопісе”, і большасць з іх жыве ў Беларусі, піша пра яе і не хлусіць. Можна проста не слухаць “Свабоду” і забыцца на яе галаскі. Але я люблю Амерыку! Люблю слухаць і чытаць пра Амерыку. Люблю амерыканскую літаратуру, кіно, музыку, архітэктуру… Люблю Чака Паланюка, Чарльза Букоўскага, Дэшыла Хэмета, Эдгара По, Лойда Райта, Людвіга Міс Ван Дэр Рое, Эндзі Варголу, Джэксана Полака, Кейта Харынга, Чака Бэры, Джыма Морысана, Афрыку Бамбату, Эрыка Мурыльё… Люблю тых, хто працягвае ў сваёй творчасці дасягненні злёту згаданых вялікіх творцаў. Божа, ахоўвай іх Амерыку! Іх Амерыку любіць свет. Ёсць, ёсць за што. Божа, ахоўвай Амерыку ад курдупельбомнасці і дурняў, што распавядаюць праз амерыканскае радыё пра два бананы і беларускага вязня не гатовага да турэмных харчоў.

Ад рэдакцыі: тэкст узяты з адкрытага рэсурсу livejournal, цалкам дыскусію можна прачытаць тут, чакаем вашых меркаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG