пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:41

Палітыка

Калякін: У Беларусі шмат чаго залежыць ад Расеі

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта ў інтэрвію польскаму выданьню “Dziennik” заявіў беларускі апазыцыйны палітык, лідэр Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Калякін.

Ён падкрэсьліў, што Расея — найважнейшы гандлёвы партнэр Беларусі, а таму апазыцыя павінна больш супрацоўнічаць з расейцамі, каб Крэмль зьмяніў сваё ўяўленьне пра краіну, а не ўспрымаў яе праз прызму Лукашэнкі.

На пытаньне, ці разьлічвае палітык на падтрымку Масквы на наступных выбарах, лідэр ПКБ адказаў:
расейскі кірунак для нас прыярытэтны ...

“На падтрымку не разьлічваю, аднак у Беларусі шмат чаго залежыць ад Расеі. Яе ўплыў большы, чым уплыў Захаду. Акрамя рээкспарту нафты, усе нашы рынкі збыту знаходзяцца ў Расеі. Таму расейскі кірунак для нас прыярытэтны. Тое, што апазыцыя надавала такое малое значэньне супрацоўніцтву з Масквой, было памылкай. Дзякуючы падтрымцы Расеі Лукашэнка дагэтуль застаецца пры ўладзе. Калі мы не ўсьвядомім неабходнасьць зьмены гэтай сытуацыі, у нас ня будзе шанцу зьмяніць прэзыдэнта”.

Сяргей Калякін дае станоўчую ацэнку нядаўняму візыту ў Маскву Аляксандра Казуліна і Анатоля Ляўковіча. Ён лічыць добрым знакам тое, што расейскія палітычныя эліты, традыцыйна арыентаваныя выключна на Лукашэнку, сталі выказваць цікавасьць і да іншых палітыкаў.

Паводле Калякіна, беларускі ўрад “праводзіць у дачыненьні да Масквы непрыязную палітыку”, і, як ён мяркуе, “у Крамлі гэта выдатна разумеюць”.
беларускі ўрад “праводзіць у дачыненьні да Масквы непрыязную палітыку” ...

У інтэрвію выданьню “Dziennik” лідэр ПКБ таксама адзначыў, што беларуска-расейскія стасункі маюць важнае значэньне і для Масквы. І палітыкі павінны быць дастаткова мудрымі, каб зразумець, што дачыненьні з Беларусьсю не заканчваюцца на Лукашэнку.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
12.08.2009 15:16
"Тое, што апазыцыя надавала такое малое значэньне супрацоўніцтву з Масквой, было памылкай. Дзякуючы падтрымцы Расеі Лукашэнка дагэтуль застаецца пры ўладзе. Калі мы не ўсьвядомім неабходнасьць зьмены гэтай сытуацыі, у нас ня будзе шанцу зьмяніць прэзыдэнта”.

Лукашэнка-палітык цалкам яшчэ не выкарастаў гістарычны час тых стасункаў з Расеяй, якія ЁН і ЯНА дазвалялі адзін аднаму за апошнія 15 год. Таму "зменіць прэзыдэнта" толькі іншы час, калі надыйдзе.

Імя:: антон
12.08.2009 17:03
так давай п..езжай в расею)))

Імя:: антон
12.08.2009 17:05
началась борьба за российские грошы)))

Імя:: Яўген Мурашка
12.08.2009 18:08
Паважанная, рэдакцыя.
Колькі можна піярыць асоб, якія у адкрытую агітуюць за знішчэньне незалежнасьці Беларусі.Чаму вы не друкуеце нашы каментары і навогуле здымаеце артыкулы у якіх з'яўляюцца непрыемныя каментары для гэтых асоб.
Мне падаецца СМІ павінны быць аб'ектыўнымі і падаваць усе кропкі гледжаньня а не выступаць у ролі цэнзуры на карысьць аднаго з бакоў дыскусіі.
З павагай.
Я.Мурашка, старшыня ЗБН

Імя:: чытач
12.08.2009 19:15
паважаная рэдакцыя, дзяуй вам, что вы надрукавалі інтэрвью калякіна польскаму выданню. свабода на тое і свабода, што дае магчымасць выказаць самыя розныя пазіцыі, а не толькі тыя, якія блізкія сп. мурашку.

Імя:: Крывіч
12.08.2009 20:28
У Беларусі шмат чаго залежыць ад Расеі.
Вось такія камунякі й выхавалі ў Беларусаў коплекс непаўнавартнасьці.
Залежыць не ад расеі, а ад нас Беларусаў!
А тое, што РС піша такі бздур камуняцкі, так гэта правільна, бо гомеапатыяй можна вылечыць і рак.
Мы ж заклікаем да дэмакратыі, таму павінны ведаць погляды апанентаў і дурняў!

Імя:: Аналитик
12.08.2009 20:50
Наш руководитель - продукт 90-х "лихих годов". Психология и поведение соответствуют той эпохе бандитизма.
В Москве же сейчас другая элита, в белых воротничках и галстуках. Для полноценного диалога нужны другие люди.
Зато для Запада такая личность сейчас вполне подходит, т.к. только сильная личность может противостоять имперским амбициям "старшего брата".

Імя:: Яўген Мурашка
14.08.2009 00:22
Чытачу, аднак я мяркую, што гэта рэдакцыя.
Адкажыце, калі ласка,чаму жы вы ў такім разе, за пяць гадоў не надрукавалі ніводнай інфармацыі ад Я.Мурашкі?
З павагай.

Імя:: Jazep
14.08.2009 11:10
Так, Спадарства, зь геаграфіяю змагацца – ідыятызм. Толькі хто зрабіў непазтбежны ўплыў “усходняга Мядзьведзя” вялікім “па самае “немагу”?! І чаму зь гэтае нагоды трэба гэты ўплыў яшчэ павялічваць?! Прабвчце, але пазіцыя Калякіна і C° ня ёсьць пазыцыяй палітыкаў незалежнае краіны і наагул ня ёсьць палітычнаю пазыцыяй! Гэта імкненьне былых бюракраттаў-наменклятуршчыкаў і іньшых патэнцыйных “слуг народных” зноў “паруліць”. І сваю будучаю дзейнасьць яны бачаць толькі ў межах “генеральнае лініі”, што сыходзіць зь Крамля. Ад гэтых “дзеячоў” ні слова, ні піску не прагучэла (і не прагучыць!!!) пра тое, што яны будуць рабіць у выпадку пагрозы парэшткам суверынітэту нашае краіны! Яны, гэтыя палітыяныя “шасьцёркі” як і Лукашэнка, бачаць суверынітэт толькі як ступень уласнае свабоды кріваць ў гэтым “геаграфічным рэгіёне”!
Прабачце, цэнзурныя словы скончыліся!!!