серада, 08 лютага 2012, Менск 10:06

Грамадзтва

Разбурылі прадмесьце, дзе вучыліся кіраўнікі Ізраілю

У Пінску, каб пабудаваць карпусы Палескаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту, разбурылі частку гістарычнага габрэйскага прадмесьця Каралін, дзе жылі і вучыліся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вэйцман і прэм’ер-міністар Голда Мэір,

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Пінскай габрэйскай абшчыны Іосіф Лібэрман.

Ён нагадаў, што ў 1690 годзе пінскі стараста Ян Караль Дольскі заснаваў пад горадам прадмесьце Каралін, куды запрасіў жыць заможных габрэяў. З часам у Караліне зьявіліся сынагогі, юдэйскія навучальныя ўстановы, майстэрні й крамы.

У прадмесьці нарадзіліся, жылі й вучыліся

  • першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вэйцман,
  • прэм’ер-міністар Ізраілю Голда Мэір,
  • нобэлеўскі ляўрэат па эканоміцы Сайман Кузьнец,
  • трэнэр чэмпіёна сьвету па шахматах Анатоля Карпава Сямён Фурман,
  • продкі аднаго з заснавальнікаў кампаніі Microsoft Стыва Балмара

Каралін, паводле Лібэрмана, ёсьць сьвятыняй для габрэяў-хасыдаў, бо тут у XVIII стагодзьдзі ўзьнікла гэтая плынь юдаізму.

У савецкія часы плошча прадмесьця прыкметна скарацілася, ад яго засталося ўсяго шэсьць кварталаў мураваных і драўляных жылых дамоў, якія захавалі характар забудовы Караліна XIX-XX стагодзьдзяў з уласцівым яму габрэйскім духам.

Сёлета вясной прадстаўнікі грамадзкасьці прапанавалі ўпраўленьню па ахове гісторыка-культурнай спадчыны й рэстаўрацыі Міністэрства культуры надаць Караліну статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Зь Пінскага гарвыканкаму адказалі, што работы па зносе будынкаў вядуцца згодна з указаньнем кіраўніка дзяржавы пра будаўніцтва ў горадзе карпусоў Палескага ўнівэрсытэту.

“Толькі другая адозва грамадзкасьці ў Міністэрства культуры прывяла да таго, што прадмесьце было ўзятае дзяржавай пад часовую ахову. Аднак да гэтага часу было разбурана прыблізна 40% будынкаў квартала, заплянаванага да зносу”, — сказаў Лібэрман.

Ён мяркуе, што дзяржава павінна надаць Караліну статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, аднавіць прадмесьце і ўключыць яго ў нацыянальныя і мясцовыя турыстычныя маршруты.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: HISTORYK Горад:: PRAHA
23.07.2009 10:36
Хаім Вэйцман naradziusia u vioscy Motal pad Pinskam.
Голда Мэір naradzilasia u Kievu.

U Pinsku jany navučalisia u gymnazii i žyli.

Імя:: Рэдактар Горад:: Прага
23.07.2009 11:27
Дзякуй за заўвагу. Выправілі