Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Вайскоўцы прапануюць свае паслугі ў Расеі

18.07.2009 12:05

Псыхоляг часткі, які пакараў Франка Вячорку некалькімі пазачарговымі нарадамі за друкаваньне дзёньніка ў інтэрнэце, сам шукае сабе праз інтэрнэт працу ў Расеі.

Днямі вайсковец з відэакамэрай рабіў ператрус рэчаў у Франкавай тумбачцы. Тым часам Зьміцер Хведарук і Іван Шыла атрымалі палёгку ў зьвязку з захворваньнямі.

Франак Вячорка
Франак Вячорка два тыдня запар адчувае моцны ціск з боку псыхоляга часткі Дзяніса Казака. Вайсковец некалькі разоў караў Франка пазачарговымі нарадамі, калі ў інтэрнэце зьяўляліся старонкі дзёньніка пра вайсковую службу. Сп.Казак казаў бацьку Франка пра адпаведныя законы, якія забараняюць вайскоўцам зьмяшчаць якую-небудзь інфармацыю без дазволу кіраўніцтва. Ад самага пачатку ўсе праблемы службы ў войску ў Франка былі зьвязаныя менавіта з публікацыямі ў сусьветнай павуціне.

Сябры Франка былі вельмі зьдзіўленыя, калі знайшлі ў інтэрнэце на расейскіх сайтах пошуку працы рэзюмэ Дзяніса Казака. Вайсковец характарызуе сябе як сьціплага і адукавана чалавека, які пры гэтым можа добра абыходзіцца са зброяй. Пры гэтым сп.Казак просіць даць яму працу з заробкам у 35 000 расейскіх рублёў. На сайце фатаздымак вайсковага псыхоляга ў белым строі за барнай стойкай.

Гаворыць Вінцук Вячорка:

“Мне, вядома, цікава ведаць наколькі ўзгадняць інтэрнэт-публікацыі распаўсюджваецца на ўсіх вайскоўцаў. Што да сп.Казака, то ў ягоных руках цяпер жыцьцё і лёс майго сына.

Вядома, я быў зьдзіўлены, пабачыўшы на расейскім сайце рэзюмэ. Безумоўна, той факт, што ў Франка раптоўна ўзьніклі праблемы з беларускай мовай, я ня мог патлумачыць чаму.Цяпер я разумею, што, калі чалавек зарыентаваны на Расею, шукае там працу, то, відаць, ёсьць нейкія пытаньні, зьвязаныя з беларускім патрыятызмам, ну, і, можа, з армейскім патрыятызмам таксама”.

Зьміцер Хведарук
Зьміцер Хведарук зьвярнуўся да мэдыкаў па дапамогу. Маці Зьмітра Ірына Хведарук паведаміла, што можа размаўляць са сваім сынам толькі зь іншых тэлефонаў. Калі ж ён тэлефануе на яе нумар, то размова заканчваецца праз 10 сэкундаў.

“Прывезла ў частку раздрукоўкі закона пра мову, Канстытуцыю. Дваякае стаўленьне. Нехта абураецца, а нехта... Прыходзяць і запытваюць: А ну, скажы, як ты там па-беларуску “сьмірна”крычыш”. Кажа: “Зважай!”. “А, што, прыкольна”. І так кажуць. Адмаўляюць у асноўным тыя, якія не надта разьвітыя. Папросту хлопцы нічога ня бачылі”.

Іван Шыла
Іван Шыла, які служыць пад Лепелем, трапіў у шпіталь.

Гаворыць маці Івана Сьвятлана Шыла.

“Алергія ў яго нейкая на ўколы. Не было лекаў, дык яму рабілі нейкія ўколы. Вось ён цяпер ў шпіталі ляжыць. Мы перадалі ў частку тавігіл і яму цяпер стала лягчэй.

Непакоімся за яго. Паедзем у нядзелю. Спадзяюся, што яго не паставяць адразу ў нарад, калі выпішуць. Пакуль не ўбачу яго, не паеду дадому. Мы і так яго тры тыдні ня бачылі.

Іван любіць дранікі. Дык я яму ад раніцы напяку і прывязу, каб цёпленькія былі”.

У справе Івана Шылы яшчэ не прызначана дата разгляду скаргі на рашэньне салігорскага суду, які адбыўся ў адсутнасьць Івана. Як і ў справах Франка Вячоркі і Зьмітра Хведарука суд прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас гвалтоўнага прызыву законнымі.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: 111
18.07.2009 11:58
Казак - маральны ўрод і гэта даўно зразумела. Сорамна за такіх...што такія жывуць і ходзяць па нашай беларускай зямлі. Здраднікі

Імя:: Jazep
18.07.2009 12:40
2 – „111”. Памыляешся, гэты тып (Казак) звычайны савецкі, а значыцца ресейскі, афіцэр. Акрамя вайсковае прапаганды (Сувораў – Сталін і г.д.) выхоўваюцца яны на фільмах “спец-наз, спец-вас...”, “апошнія ільвы імпэрыі” і г.д. Так што ён “звычайны рускі салдат” ... толькі пытаньне, а чаму такія с... беларускаму войску пагатоў патрэбныя? Чаму генералітэт да гэтага часу практычна прарасейскі? – Пытаньні рытарычныя...

Імя:: Yury
18.07.2009 12:46
Якое грамадства, такія і ахфіцеры. Нажаль вельмі няшмат беларусаў ходзіць па беларускай зямлі.

Імя:: 111
18.07.2009 13:42
2Jazep
Які ён савецкі? Ды ён малады яшчэ зусім. Калі ён пасьпеў стаць савецкім?

Імя:: Генка Супраць
18.07.2009 16:58
Сапраўды,савецкасьць тут не пры чым.Гэта пытанне маральнага развіцця чалавека.

Імя:: Jazep
18.07.2009 17:38
2-„111“ і інш. : Прабачце, але за час фармальнае незалежнасьці ў “беларускім” войску ідэйна нічога не памянялася, як практычна і ў грамадстве (толькі “рынкавы сацыялізм” зьявіўся). Як было савецкае, так і засталося, “савок” бязь КПСС. Такі суцэльны саўхоз-калхоз. А савецкае ў нас "па жыцьці" ёсьць заўжды расейскае!
Маю магчымасьць параўнаць парадкі савецкія і цяперашнія – адно і тое! Відавочна ж толькі пабольшала ваяўнічых антыбеларускіх настрояў і пабытовага хамства. Дзічэе народ патроху.
І што рабіць, калі армейскае начальства ня лічыць такія паводзіны падначаленых здрадай прысязе?!

Імя:: 111
18.07.2009 18:58
2 Jazep :
Войска - савецкае! Тут я цалкам згодны!
Казак - гэта нават апісаньню не паддаецца. Мякка кажучы - гэта не афіцэр...Страціў ён гонар называцца ім...
Казак моцна пашкадуе аб сваіх учынках...

Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель
19.07.2009 00:53
Справа не ў Казаках, а ў вышэйшым кіраўніцтве. Міністр абароны і іншыя генералы вельмі добра ведаюць пра ўсе непарадкі ў войску, але нічога не робяць, каб іх выправіць. Іх задавальняе існы стан рэчаў: магчымасць красці, выкарыстоўваць салдат як бясплатную рабсілу (некаторыя так званыя афіцэры даходзяць да таго, што накіроўваюць салдат чарніцы для іх збіраць ці агароды палоць!) і г.д. Ім патрэбны бяспраўны забіты салдат, з якім можна зрабіць усё, што заўгодна і не панесці адказнасці. Таму трэба ў масавым парадку адстойваць права на альтэрнатыўную службу, якое замацавана ў Канстытуцыю. І спадару Вячорку было б толькі ў плюс, калі б ён пачаў раскручваць тэму "альтэрнатыўкі".

Імя:: генадзь Горад:: Ворша
19.07.2009 09:19
Раю Казаку прыпыніць сваё цкаваньне Вячоркі. Не па зубах ён яму. Казак яшчэ ў гэтым упэўніцца. За Вячоркам шмат уплывовых людзей...

Імя:: Баец Горад:: Высокае
24.07.2009 23:20
Генадзю з Оршы
Перш чым абвінавачваць афіцэраў звернем увагу на салдата. Ён парушае прынятыя на сёння армейскія нормы і правілы, парушае Статут. Ні ў адно арміі свету гэта не даруецца. Тысячы беларускіх хлопцаў зараз нясуць службу ў войску.Яны не меншыя беларусы, чым сын палітыка (калі яго можна так назваць) Вячоркі. Што ж вы ім параіце зараз падняць бунт супраць сваіх камандзіраў, маўляў не будзем выконваць загады на рускай мове, і са зброяй прыйсці на плошчу патрабаваць увядзення ў войску беларускай мовы? Руская мова ў асобных сферах жыццядзейнасці нашага грамадства застаецца і яшчэ доўга будзе заставацца асноўнай, бо гэта мова міжнародных зносін. Сучасныя галіны прамысловасці, транспарт, медыцына і г.д. будуць ёй карыстацца незалежна ад таго ці стане беларуская мова адзіна дзяржаўнай. Нясенне вайсковай службы таксама звязана з НЕАБХОДНАСЦЮ выкарыстання рускай мовы. Сучасная армія - не войска ХVII і нават не ХХ стагоддзя. Кіраванне складанымі комплексамі проціпаветранай абароны, самалётамі, наземнай вайсковай тэхнікай не можа быць пераведзена ў бліжэйшы час на беларускую мову. Такім чынам пытанне ўпіраецца ў тое, а дзе ж можна ў войску ўжываць яе? Відавочна ў адносінах паміж служачымі пасля нясення службы. І толькі. Усё астатняе ў арміі павінна грунтавацца на прынятых законах, армія - не суполка на Варвашэні,8.
Зразумела пазіцыя спадара Віктара Вячоркі, які свой палітычны проігрыш імкнецца кампенсаваць цераз сына такім чынам і пэўным прыбыткам. Але гэта іншая тэма, якая не мае адносін да ўжывання мовы ў арміі. Падкрэслю, перавод асабістых амбіцый у плоскасць грамадскай праблемы не мае перспектывы. Шкада, што вайсковыя ідэолагі не тлумачаць гэта ў Інтэрнэце. Не выключана, што замест беларускай мовы ў арміі будзе ўжывацца англійская, да каго тады будзе апеляваць спадар Вячорка? Палітыкі ў гэтым пытанні няма ніякай і дзеянні бацькі ў распальванні цікаўнасці да сына ў дадзены момант выглядаюць камічна.
А мову ў ужытак трэба ўводзіць, і яна будзе ўведзена. Але не па волі філолага-палітыка.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile