Дырэктарка дзіцячага дому: калі нечага няма, іду да Аўтуховіча
Пра Мікалая Аўтуховіча ў Ваўкавыску часта кажуць, як пра фундатара: ён дапамагаў дзіцячым дамам, храмам, асобным людзям даваў сродкі на мэдычныя апэрацыі, уважліва ставіўся да тых, хто зьвяртаўся да яго за дапамогай.
Мікалай Аўтуховіч, архіўнае фотаx
Мікалай Аўтуховіч, архіўнае фота
Пра гэты добра ведае ваўкавыскі прадпрымальнік
Мікалай Кавальчук:
“Я ведаю, што гэта адзін з нямногіх прадпрымальнікаў, які дапамагаў амаль усім, хто да яго зьвяртаўся. І адукацыі, і Таварыству аўганцаў, і тым, хто з хваробамі ішоў... Чалавек, які сам зарабіў гэтыя грошы, іх не шкадаваў для іншых. Яго нельга было назваць жлабом...”.
Узгадвае былая дырэктарка Ваўкавыскага дзіцячага дома
Людміла Паўлючык:
“Вось ўявіце сабе, што трэба весьці дзіця ў менскі аэрапорт. Давесьці няма чым, ніхто ня хоча напружвацца, нікога гэта не цікавіць. Тэлефаную да Аўтуховіча, ён адразу на гэта рэагуе дапамагае падвесьці. А для нас гэта былі шалёныя сродкі.
Да 1 верасьня патрэбныя, да прыкладу, контурныя карты дзецям, а іх табе ніхто не купіць, бо усім грошы патрэбныя, а Аўтуховіч купляў. Ішла ў магазін набірала, праўда, ён кантраляваў, бо хацеў ведаць, што дзецям купляюць. Аўтуховіч любіў адрасную дапамогу. А я заўсёды ведала, што кожны верасень, калі ў мяне нечага няма, то іду да Аўтуховіча – ён не адмаўляў”.