Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Калі б тады перамог Вячаслаў Кебіч?

Вячаслаў Кебіч

10.07.2009 12:00

Як бы склаўся лёс Беларусі, калі б на першых выбарах прэзыдэнта ў 1994 годзе перамогу атрымаў канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі Вячаслаў Кебіч?


Грыб: “Кебіч мала схільны да аўтарытарызму”

Мечаслаў Грыб
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб мяркуе, што выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года Вячаслава Кебіча сытуацыя ў краіне была б “значна лепшай”:

“Хаця Кебіч і меў такія схільнасьці кіравацца на Ўсход, але ён не пайшоў бы на тое, каб так адкрыта і жорстка ваяваць зь Вярхоўным Саветам, і разам з парлямэнтам рабіў бы сваю справу і мы мелі б умовы значна лепшыя, чым сёньня маем. Краіна была б больш свабоднай. Ён разумны, адукаваны, падрыхтаваны чалавек. Хоць ён і кіраўнік савецкіх часоў, але ён мала схільны да аўтарытарызму па сваім характары і натуры. Калі я ўзначальваў Вярхоўны Савет, то знаходзіў зь ім паразуменьне. Ніхто б не памяняў Канстытуцыю, не разагнаў бы Вярхоўны Савет, не было б дзьвюх-трох палат, якія нічога не вызначаюць. Кебіч спакойна ставіўся да крытыкі, ён прывык да яе... Я не хачу яго маляваць толькі сьветлымі фарбамі, у яго недахопаў таксама хапае, але тым не меней я лічу, што гэта быў бы лепшы прэзыдэнт”.

Але на сёньня, мяркуе спадар Грыб, Кебіч ужо ня быў бы прэзыдэнтам, на гэтай пасадзе працаваў бы ўжо другі ці трэці чалавек.


Садоўскі: “І ў нас тая ж “дзікая прыватызацыя”

Пятро Садоўскі
Пётра Садоўскі падчас той выбарчай кампаніі працаваў амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне:

“Я думаю, што эканамічна у нас было б прыблізна так, як ёсьць цяпер. А вось дэмакратыі было б больш.

Можа, “фамільнае срэбра” было б прададзена і хутчэй. Хаця магчыма яно ўжо увайшло б у нейкае рынкавае рэчышча. На самым пачатку многія, у тым ліку і Лукашэнка, тады казалі пра “дзікую прыватызацыю” у Расеі. І гэта тое ж, што і ў нас ужо адбываецца. Я як раз гэтым цяпер займаюся. Быў у Вілейцы, дзе “Зэніт” прыватызуецца, быў у Віцебску на “Віцязі”, быў на мотавелазаводзе... Ў прынцыпе ў нас ўсё гэта адбудзецца і адбываецца. І ня менш дзіка, чым у той жа Расеі”.


Аляксей Марачкін: “Кебіч і Лукашэнка – адна трасца”

Алесь Марачкін
Разважае мастак Аляксей Марачкін:

“Як і Кебіч, так і Лукашэнка, -- аднаго поля ягады. Аднаго, я маю на ўвазе Лукашэнку, падтрымлівала Масква і спэцслужбы, а другі, Кебіч, выйшаў з камуністычных нэтраў і таксама цягнуўся ў саюз да Расеі. Для мяне гэта адна трасца... Другая справа, калі б мяне спыталі б, што было б, калі б на выбарах перамог Зянон Пазьняк, то я б сказаў, што было б усё нармальна. І мы мелі б адносіны з Масквою, хоць можа напачатку нехта быў насьцярожаны. Але галоўнае, што Зянон працягваў бы лінію Шушкевіча і народ ня быў бы падзелены, Лінія Сталіна не прайшла б па душах кожнага з нас, мы былі б аб’яднаныя, у нас была б адна грамадзянская супольнасьць”.


Георгій Бадзей: "Гэта ж з вобласьці фантастыкі"


Георгій Бадзей
Старшыня дзяржкамітэту па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва ва ўрадзе Вячаслава Кебіча Георгій Бадзей гаворыць:

“Вы такія пытаньні задаеце! Гэта ж з вобласьці фантастыкі. Я не магу нічога канкрэтнага сказаць таму, што гэта не прагназуемае. Гэтага нельга спрагназаваць, што было б. Тут вельмі шмат усялякіх умоўнасьцяў, вельмі шмат суб’ектыўных і аб’ектыўных фактараў”.


Ганчарык: “Была б больш творчая абстаноўка, было б меней страху”

Уладзімір Ганчарык
Былы старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ўладзімер Ганчарык мяркуе, што верагоднасьць перамогі Вячаслава Кебіча была малая, ягоны ўрад тады сябе скампрамэтаваў, і галасаваньне за Лукашэнку было пратэстным. Спадар Ганчарык згадвае, што сам Кебіч у мэмуарах пазьней напісаў, што ён не ведае, ці зрабіў бы лепш за Лукашэнку.

“Але на маю думку, была б іншая сытуацыя. Яна была б болей прагматычная ў пляне эканомікі, меней было б хістаньняў то ў бок Масквы, то ў бок Захаду. Думаю, што абстаноўка ў краіне была б іншая, не было б рэпрэсій, Кебіч быў больш цярпімы, была б больш творчая абстаноўка, было б меней страху,-- у гэтым я ўпэўнены”.

На думку спадара Ганчарыка, роля асобы ў найшоўшай гісторыі Беларусі значная, асабліва асобы з неабмежаванымі прэзыдэнцкімі паўнамоцтвамі. Мінулыя 15 гадоў, на думку У. Ганчарыка, у многім страчаны для Беларусі час.


Марыніч: “Дыктатуры не было б”

Аляксандар Марыніч
Як бы склаўся лёс Беларусі, калі б тады перамогу атрымаў Вячаслаў Кебіч? Былы міністар зьнешніх эканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч адзначае:

“Дыктатуры не было б. Гэта дакладна. Быў бы рух, няхай і павольны, але ў дэмакратычным кірунку разьвіцьця. Я думаю, у нас былі б і больш адкрытыя і прагматычныя дачыненьні з Расеяй. Не было б гэтага ўтрыманства, існаваў бы адкрыты гандаль. Сувэрэнітэт нашай краіны быў бы больш празрыстым. А дэмакратычныя інстытуты паступова набіралі б сілу”.



Парфяновіч: “У нас было б ужо некалькі прэзыдэнтаў”

Уладзімер Парфяновіч
Разважае алімпійскі чэмпіён, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч:

“Мяркую, што ў такім выпадку ў нас было б ужо некалькі прэзыдэнтаў, і Канстытуцыя 1994 году не зьмянялася б, і дзяржаўныя сымбалі таксама не зьмяніліся б. І мяркую, што мы жылі б лепей, чым цяпер. Мы не былі б у міжнароднай ізаляцыі, было б лепшае эканамічнае становішча ў людзей. Праводзілася б больш мяккая эканамічная палітыка і ў краіне было б больш эканамічных свабодаў. А адносіны з Расеяй былі б больш цесныя”.

Уладзімер Парфяновіч спадзяецца, што ў Беларусі хутка будзе новы прэзыдэнт і іншая палітыка.


Лябедзька: І адно ня мёд, і другое ня рэдзька


Анатоль Лябедзька
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разважае:

“Я ня думаю, што гэта быў бы лепшы варыянт. Гэта таксама б азначала кансэрвацыю той сытуацыі, якая была на той час. Справа толькі ў тым, што Кебіч ішоў на выбары з плянамі кансэрвацыі сытуацыі. А Лукашэнка ішоў з плянамі абнаўленьня. Але на практыцы рэалізаваў кансэрвацыю. У значнай ступені тая савецкая сыстэма кіраваньня і гаспадараньня, якая была пры камуністах, засталася і пры праўленьні Аляксандра Лукашэнкі. Таму гэта тая сытуацыя, калі, відаць, і адно ня мёд, і другое ня рэдзька”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Прохожий
10.07.2009 11:15
А как бы сложилась судьба Беларуси, если бы победил Василь Быков? Где был тогда Лебедько? Вот то-то...

Імя:: Прохожий
10.07.2009 11:44
Уладзімер Парфяновіч спадзяецца, што ў Беларусі хутка будзе новы прэзыдэнт і іншая палітыка.
---------------
Хотелось бы верить. Но кто, при полном отсутствии конкуренции?

Імя:: мінак
10.07.2009 12:05
Не выдвінулі б Лукашэнку - перамог бы Зянон. Але ў выбары Лукашэнка-Кебіч ўжо лепш бы Кебіч, чым Лукашэнка.

Імя:: избиратель
10.07.2009 12:29
Таким образом, большинство сходятся во мнении, что если бы победил Кебич, было бы лучше. Согласен. Единственный, кто против, это Лебедько, но ему же надо как-то оправдать своё участие в избирательной компании Лукашенко. А вообще, 15 лет выброшены на ветер.

Імя:: Прохожий
10.07.2009 12:43
перамог бы Зянон.
-----------------
Креатура Чебрикова. Помнится в одной стране такое уже было. Но не будем о грустном...

Імя:: Валодзя
10.07.2009 12:54
Дзе вы адкапалі гэтага Ганчарыка? :0)

Імя:: Цімох
10.07.2009 13:18
Згодны з Алесем Марачкіным: на тых выбарах самым лепшым кандыдатам быў Пазьняк. Але што зробіш, народ часам памыляецца. Нямецкі народ таксама памыліўся аднойчы, 70 гадоў назад. Вось толькі для беларусаў зацягнулася гэтае "часам"...

Імя:: Витязь
10.07.2009 13:19
http://naviny.by/rubrics/opinion/2009/07/10/ic_articles_410_163538/

Імя:: Прохожий
10.07.2009 13:31
Згодны з Алесем Марачкіным: на тых выбарах самым лепшым кандыдатам быў Пазьняк
-------------
Лишний раз подтверждает - в 5-м управлении КГБ, дураков не держали. И он мастерски выполнил свою задачу - оттянул голоса у Шушкевича. Лукашенко тоже не стал пренебрегать кгбшными наработками. Из всех фронтов, рухов, движений созданных в конце 80-х в СССР, по указанию Чебрикова, они остались только у нас. В остальных постсоветских странах они давно превратились в "битые горшки". Поэтому и имеем то что имеем, никакого движения вперед, никакой реальной альтернативы. Только мелкое хулиганство, под видом борьбы с режимом.

Імя:: Mikola Горад:: Slucak
10.07.2009 13:59
15 гадоу адсосу Нацыянальнай IДЭI !
15 гадоу крумкацтва аднаго вампiра!
Сташна робiцца, колькi яшчэ гэта можа доужыцца?
15 гадоу спадзявання на Лябедзкоу, Вячоркау, Калякiных,Статкевiчау, Трусавых i т.д.i т.п.
Толькi адзiн Зянон сення у стане разварушыць БЕЛАРУСАУ!
Стварайце па месту сваяго жыхарства"РУХi за вяртання Зянона на РАДЗIМУ". Хопiць чакаць (няма часу).
Mikola Slucak

Імя:: Aleks
10.07.2009 14:08
Dziakuj Bohu Liabiedzku nikudy nia vybrali!

Імя:: Зміцер
10.07.2009 14:21
"сытуацыя ў краіне была б “значна лепшай”"....
А ці была б краіна Беларусь!?


Імя:: Витязь
10.07.2009 14:39
<<<Лишний раз подтверждает - в 5-м управлении КГБ, дураков не держали. И он мастерски выполнил свою задачу - оттянул голоса у Шушкевича. Лукашенко тоже не стал пренебрегать кгбшными наработками. Из всех фронтов, рухов, движений созданных в конце 80-х в СССР, по указанию Чебрикова, они остались только у нас. В остальных постсоветских странах они давно превратились в "битые горшки". Поэтому и имеем то что имеем, никакого движения вперед, никакой реальной альтернативы. Только мелкое хулиганство, под видом борьбы с режимом.>>>

Как же вас смешно читать, вы б уже придумали какие-небудь новые "кгбшные наработки". Позняк и так выходил во второй тур. Шушкевич даже у Кебича не выиграл бы, а вот у Позняка нужные голоса так точно оттянул. Но это всё не существенно. Потому что даже если бы был один Позняк, то всё равно ему не дали бы выйти во второй тур, вывели бы Кебича, приписав необходимое. Задача то была одна - недопустить победы Народного Фронта. А ваша суета прохожий тоже понятна, ведь главное это и не лукашенко и не шушкевичи с кебичами, а борьба против белорусского возрождения. Тут вы даже и Шушкевича вспомнили, чтоб использовать это в своих целях.

Імя:: Прохожий
10.07.2009 15:28
а борьба против белорусского возрождения
-----------
Про фронты, так утверждают бывшие сотрудники КГБ. У Андропова была идея создания неорганизованной, управляемой оппозиции. Чебриков дал указание, его исполнили. Что мы сейчас и имеем. На выборах карту БНФ очень грамотно разыграли. Поздняк, сам двух слов связать не может, ни по одному актуальному вопросу. Стоит ему появится в Беларуси, как он тут же раствориться среди десятка спасителей отечества. Будет то же, что и с Козулиным, пока сидел был на слуху. Национализм по любому бы не прошел.
Я не сторонник Лукашенко. Не очень хочется быть задворками России, так же как и не хочется быть по предложению оппозиции задворками ЕС. Чехам повезло - реформы проводил Гавел. Почему наши патриоты не выдвинули Быкова? Он бы смог создать страну в центре Европы, а не на чьих бы то задворках. Побоялись оказаться на свалке истории, вместе с Лукашенко? Так там им и так место. За 15 лет, оппозиция не смогла занять внятную позицию, ни по одному актуальному вопросу.
Лукашенко не вечен, он уйдет и без помощи оппозиции. Возрождать страну будут другие люди, а не Позняк и нынешняя оппозиция. Жаль только потерянного времени и потраченных впустую ресурсов.

Імя:: Jazep
10.07.2009 16:18
2-“Віцязь” – Дзякуй за лінк. Усё слушна, дадаць няма чаго.

Імя:: Сяржук
10.07.2009 16:37
Позняк, сам двух слов связать не может, ни по одному актуальному вопросу.
---
Сьмех у залi
Спампуйце прахожый ды паслухайце можа цi не можа. :)
выступ на БТ кандыдата ў прэзыдэнты З.Пазьняка.
http://pazniak.com/public/1994_ZP_na_BT.avi
Пазьняк адзiны, хто бачыць глыбока наперад.

Імя:: Прохожий
10.07.2009 17:19
Пазьняк адзiны, хто бачыць глыбока наперад.
---------------
Как реформировать белорусскую экономику он так и не предложил. Кроме как предсказал очередной конец последнего диктатора Европы. Сколько их было предсказаний и предсказателей. Пока ни одно не сбылось. А делать то что? Не говорят.

Імя:: Сяржук
10.07.2009 17:53
Как реформировать белорусскую экономику он так и не предложил.
---
Яшчэ ў 1994 прапанаваў. Паслухайце- зразумееце ды мо зробiце адпаведныя вывады.

Імя:: Прохожий
10.07.2009 20:39
Слушал, читал. Кроме смеха ничего не вызывает. Как 5-е управление ему шпаргалку написало, так он по ней и чешет. Не дай бог такого в президенты. В современных реалиях, он не проходная фигура. Поэтому и держат.

Імя:: Сяржук
10.07.2009 21:20
5-му ўпраўленьню трэба перастаць сюды сваiх клоўнаў дасылаць, бо акрамя сьмеха нiчога ўжо не выклiкаюць.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 3
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile