пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:12

Грамадзтва

Міліцыя затрымлівае за “Товарища”

9 чэрвеня а 7-й гадзіне міліцыя затрымала кіраўніка гомельскай арганізацыі ПКБ Уладзімера Сякерку й ягонага аднапартыйца Мікалая Засускага. Ля прахадной завода “Электраапаратура” яны раздавалі рабочым газэту “Товарищ”, дзе зьмешчаны матэрыялы пра стан беларускай эканомікі.

Уладзімер Сякерка
x
Уладзімер Сякерка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Напачатку да іх падышоў маёр міліцыі Вярбіцкі. Убачыўшы, што актывісты раздаюць газэту, выклікаў з Чыгуначнага райадзьдзелу міліцыі групу захопу.

Праз 15 хвілінаў прыехала чатыры міліцыянты разам з супрацоўнікам крымінальнага вышуку. Апошні патлумачыў распаўсюднікам “Товарища”, што затрымлівае іх на тры гадзіны дзеля “высьвятленьня асобаў”. Пашпартоў яму было мала. “А можа вы ў вышуку?” – заявіў міліцыянт.

Уладзімера Сякерку і Мікалая Засускага павезьлі ў Чыгуначны РАУС.

8 чэрвеня міліцыянты правялі ператрус у кватэры актывіста ПКБ Сьвятланы Міхальчанкі са Сьветлагорску – шукалі газэту Товарищ”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мянчук
09.07.2009 08:54
Малайца гомельскія камунары, працуюць! Свабоду камуністам!

Імя:: Чэсь Горад:: Менск
09.07.2009 10:24
За дзяржаву крыўдна. Ну не паважаюць лягавыя сабакі незалежную праўдзівую прэсу. Усяго толькі нейкі бобік-маёр са сваею зондэркамандаю вяжа таварышоў. Маглі б дзеля парадку барбоса-палкоўкіка адмабілізаваць...
А вось бясконца цікава ведаць, як бы сябе паводзіла псярня, калі б газэта называлася "Камарад", "Сітызэн", "Аміга" ці хаця б "Паньства"?

Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель
10.07.2009 14:33
Дык гэта бало ў чэрвені ці ў ліпені? Сачыце за памылкамі, спадары!