пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:54

Палітыка

Абама пачаў трохдзённы візыт у Маскву

Пачаўся візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Расею, падчас якога будуць абмяркоўвацца праблемы скарачэньня ўзбраеньняў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле расейскіх СМІ, самалёт Абамы прызямліўся ў 13.20 па маскоўскім часе (у 12.20 па Менску), пры гэтым аэрадром ўзяты ў падвоенае кола аховы ваенна-паветраных сілаў і сыстэмы СПА. СМІ паведамляюць, што расейская сыстэма СПА будзе сачыць за палётам прэзыдэнцкага “Боінгу” над тэрыторыяй Расеі; пра ступень задзейнічаньня беларускай сыстэмы СПА ў момант верагоднага пралёту над тэрыторыяй Беларусі не паведамляецца.

Перад сваім візытам Абама даў інтэрвію расейскай “Новай газэце” (выданьне выступае з крытыкай Крамля, тут працавала забітая журналістка Ганна Паліткоўская). Мяркуецца, што выпуск з інтэрвію зьявіцца ў шапіках ў панядзелак раніцай, тэкст зьявіцца і ў Інтэрнэце. Як стала вядома, у гэтым інтэрвію Абама выказаў падтрымку намеру расейскага прэзыдэнта Мядзьведзева ўмацоўваць вяршэнства закону і будаваць у Расеі больш свабоднае грамадзтва. Адначасна, прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што Вашынгтон не зьбіраецца зьмяншаць сваю пазыцыю ў пытаньні правоў чалавека дзеля паляпшэньня стасункаў з Крамлём.

Гл.таксама:

Лябедзька: новая адміністрацыя ЗША супраць зон уплыву

Фёдараў: Амэрыканцы не здадуць свае дэмакратычныя погляды

Кароль: Візыт Абамы можа спрыяць лібэралізацыі ў Беларусі

Гайдукевіч: «Перазагрузкі» адносна Беларусі няма чаго чакаць
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: 777
06.07.2009 09:16
У Берасьці пад Міцькамі стаяць пачвары расейскія-С-300....Так што мы закладнікі, закладнікі рэжыму, саюзу, закладнікі сістэмы...Нам неабходна як паветра зараз палітыка неўтралітэту

Імя:: Стары Горад:: Менск
06.07.2009 10:57
Трэба яшчэ і куранты ў Крамлі перавесьці на беларускі час!

Імя:: Біллі Горад:: Менск
06.07.2009 10:59
Загаловак - супэр!