чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:42

Грамадзтва

Ці прыме афіцыйны Менск рэзалюцыю АБСЭ?

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ ўхваліла рэзалюцыю «Пра аб’яднаньне падзеленай Эўропы: абарона правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у XXI стагодзьдзі ў рэгіёне АБСЭ». У ёй асуджаюцца сталінізм і нацызм, як рэжымы, рысамі якіх сталі генацыд і злачынствы супраць чалавечнасьці. АБСЭ прапануе зрабіць 23 жніўня (дата падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа) Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, каб перашкодзіць ухваленьню нацыстоўскага і сталінскага мінулага і прадухіліць зьяўленьне неанацыстоўскіх рэжымаў. Як ставяцца да гэтага дакумэнту ў Менску?

Генадзь Давыдзька
Дэпутат Генадзь Давыдзька адзначыў, калі ў Палаце прадстаўнікоў будзе галасаваньне па гэтым пытаньні, то ён падтрымае такое параўнаньне сталінскага і гітлераўскага рэжымаў.

«У другой сусьветнай вайне сышліся і ваявалі не народы, не Нямеччына, не Савецкі Саюз, а два рэжымы — сталінскі і гітлераўскі. І мой дзед згніў у гэтых сталінскіх лягерах».

Сяргей Касьцян
Паводле экс-дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Беларускага славянскага камітэту Сяргея Касьцяна, беларускія ўлады ня будуць выконваць гэтую рэзалюцыю, бо яна не справядлівая.

«І калі хто паспрабуе зь кіраўніцтва нашай дзяржавы пагадзіцца з гэтай рэзалюцыяй, мы будзем лічыць іх здраднікамі свайго народа. Тым больш, што ў сваёй прамове прэзыдэнт Беларусі падчас адкрыцьця параду дакладна сказаў наконт гэтага. Што мы ніколі не пагодзімся з тымі ахвярамі, якія мы панесьлі, і што мы ў гэтым павінны. Мы ў гэтым не павінны. Як не павінны і ў гэтым фінансава-эканамічных крызісе, які арганізавалі зноў такі магнаты Захаду і ЗША».

Сяргей Калякін
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў, што Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла «вельмі няправільнае рашэньне, бо сталінізм і нацызм гэта розныя рэчы і іх нельга разглядаць на адной дошцы».

А як, на думку спадара Калякіна, беларускія ўлады адрэагуюць на гэтую рэзалюцыю?

«Яны праігнаруюць, бо гэта ніякага дачыненьня ня мае да Беларусі. У нас сёньня няма ні сталінізму, ні нацызму. У нас ёсьць лукашызм. Але наколькі я ведаю, там ня згадваецца лукашызм. Тады трэба было ўзгадаць усе дыктатарскія, таталітарныя рэжымы».

Паводле гісторыка Ігара Кузьянцова, рэзалюцыя ёсьць вынікам амаль 15-гадовай дыскусіі.

Ігар Кузьняцоў
«Ступень адказнасьці за падпісаньне пакта аб ненападзеньні нясуць дзьве дзяржавы — Нямеччына і СССР. Прынцып роўнай адказнасьці двух бакоў зьяўляецца заканамерным і аб’ектыўным. З другога боку, у нас гэта ня будзе ўспрынята афіцыйнай гістарыяграфіяй і прапагандай. Тут зноў пачнецца новая хваля барацьбы з так званай фальсыфікацыяй гісторыі. Таму я выключаю, што на афіцыйным узроўні, зыходзячы з таго, якую трактоўку падзей мы маем у падручніках гісторыі, нешта памяняецца».

Вінцук Вячорка
Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка пазытыўна ацэньвае рэзалюцыю і называе яе аргумэнтацыю бездакорнай. Ён мяркуе, што гэтым АБСЭ ўспомніла пра свой каштоўнасны грунт. Паводле спадара Вячоркі, цяпер краіны-сябры павінны прыводзіць сваё нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з гэтым дакумэнтам. Ці пойдзе на гэта афіцыйны Менск?

«Я вельмі сумняюся. Бо вартыя шкадобы ўсе дагэтулешнія спробы Лукашэнкі выбудаваць нейкую ідэалёгію, якая б замяняла ідэю будаўніцтва сваёй дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Уся ягоная псэўдаідэя была якраз заснавана на савецкім сантымэнце».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Винцук
04.07.2009 18:29

не павинны. резалюцыя носиць рекамендательны характер

Імя:: Фермер
04.07.2009 23:38
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў, што Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла «вельмі няправільнае рашэньне, бо сталінізм і нацызм гэта розныя рэчы і іх нельга разглядаць на адной дошцы».
_____________

Як жа не хочацца камуністу прызнаць тэрор уласнага народу падчас росквіту камуністычнага балагану ў перыяд ад сярэдзіны 20-х да сярэдзіны 50-х.

Нават Н.Хрушчоў асудзіў сталінізм. А С.Калякін, такая "душка", сталінізм не асудзіў, а значыцца не пакаялся за злачынствы камуністычных папярэднікаў.

У той жа час С.Калякін хоча ад дэмакратычнай супольнасці ісці на прэзідэнта.

Ганьба!

Імя:: хороший немец
05.07.2009 19:05
Пусть Молотову держащему в руках договор с Риббентропом и секретные протоколы к нему, в Вильнюсе памятник поставят,как кормящего 3поколение литовских политиков.Когда ОБСЕ выперли из Беларуссии я был возмущен,теперь вижу,правильно и сделали

Імя:: хороший немец
05.07.2009 19:08
Лаба диена,господин "фермер".В по стилю вы тот фермер с литовского сайта и даже там модератор.Для написания по беларусски какой программой пользуетесь?

Імя:: Фермер
06.07.2009 13:36
Такім чынам,

1. хороший немец не ведае беларускай мовы
2. хороший немец лічыць сталінізм з ягонымі міліёнамі ахвяраў вартым не асуджэння, а гонару
3. хороший немец лічыць Лаба дзіену падкантрольнай фермеру газэтай
4. хороший немец не лічыць злачынствам пакт Рібентропа-Молатава.

Да таго ж, хороший немец, так спрытна выступае ў апраўданне пазыцыі каамуніста С.Калякіна - выратавальніка сталінскіх злачынстваў у складзе АДС.

Дарэчы, С.Калякін не наведвае месца тысяч растраляных беларусаў у Курапатах, што есць таксама красамоўным паказнікам ягонага стаўлення да сталінізму.

Імя:: Jazep
06.07.2009 18:21
У сп. “Фермера” правільны погляд на “агракультуру” і тутэйшы “севаабарот” ;-) ! Выглядае, сп. Калякін ня благі чвлавек, але палітычна – шкодзіць беларускае справе. Што да Сталіна і Гітлера, то абодва яны вырасьлі пад вялікім уплывам ідэй Маркса. Да таго ж абодва “завр’яцелі ” на акультных ідэях Мрцінізму і сусьветным асабістым валадарстве,- адсюль агалцелая юлафобія, антысемітызм і анціхрысьціянства.
Быў у іх і яшчэ адзін агульны “настаўнік практычнае магіі” – Гюрджыеў, якога нехта зь іх акуратна “прыбраў”, каб не замінаў. Так што – “Абое - рабое”!
Як быў “калектыўны Сталін”, так быў і “калектыўны Гітлер” – у 39-тым годзе нацыянал-сацыялістычныя партыі былі па ўсяе Эўропе, таксама і ў “славянскіх” краінах
Як паставіцца беларускае кіраўнійтва да рэзалюцыі: – ўціхую нешта падпішуць, потым пачнуць “біць сябе пяткамі ў грудзі” і г.д. Ну, ўсё як заўсёды. А ў Беларусі будуць рабіць усё, каб захаваць “статус кво” зь “піплам”. Яшчэ забурэньні пачнуцца, - яно ім трэба?

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
07.07.2009 18:19
Гадоў 5-6 таму, Свабода задавала пытаньне - важнасьці суда над КПСС для беларусаў і я тады выказаў сваё стаўленьне да гэтага. І вось, з задавальненьнем даведаўся пр дэклярацыю, зраўняўшую нацызм са сталінізмам. Але, ці не спынеца Еўропа на гэтым, ці пойдзе далей?


Імя:: Лявон Горад:: Oulu
07.07.2009 18:27
http://bielarus.eu/unija/nnode.php?div=publicystyka&doc=916-08072004