пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:30

Грамадзтва

Івану Шылу не далі сустрэцца зь сябрамі

Падпалкоўнік Аляксей Аляксандраў без тлумачэньня прычын не дазволіў Івану Шылу сустрэцца зь сябрамі, якія прыехалі зь Менску ў адведзіны.

Іван Шыла
x
Іван Шыла

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч і Кася Галіцкая склалі скаргу на камандаваньне часткі, якое пазбавіла іх магчымасьці сустрэцца зь Іванам і выказаць яму маральную падтрымку.

Кагадзе Іван Шыла адбыў сем сутак арышту на гаўпвахце за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі мабільны тэлефон.

Хлопца трымалі ў адзіночнай камэры, толькі на паўгадзіны ў суткі выводзілі на шпацыр, не дазвалялі яму чытаць.

Артур Фінькевіч паведаміў свабодзе, што абураны рашэньнем камандаваньня часткі, бо дабірацца да Івана Шылы пад Лепель зь Менску вельмі складана. Туды амаль ня ходзіць грамадзкі транспарт.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Антон
05.07.2009 10:35
І хочуць, каб моладзь дабраахвотна іншла ў такую армію. Гэта ж тое самае, што дабраахвотна ісці ў турму. Здекваюцца з моладзі паразіты.