пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:40

Палітыка

Парад прымалі два Лукашэнкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў на парад з нагоды Дня незалежнасьці разам з малодшым сынам Колем. Абодва былі ў вайсковай форме.

Коля Лукашэнка
x
Коля Лукашэнка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У сваім выступе А.Лукашэнка адзначыў, што Беларусь імкнецца да збліжэньня народаў, пасьлядоўна праводзіць збалянсаваную, шматвэктарную палітыку, лічыць “сваімі жыцьцёва важнымі інтарэсамі разьвіцьцё ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі”.

Паводле А.Лукашэнкі, “у сьвеце не павінна быць звышдзяржаваў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць сувэрэнным і незалежным краінам”.

“На жаль, апошнім часам зьявіліся спробы трактаваць прынцып шматвэктарнасьці ледзь не як здраду саюзьнікам з боку Беларусі. Не слабее імкненьне праціўнікаў беларуска-расейскай інтэграцыі ўбіць клін у нашы стасункі”, — сказаў А.Лукашэнка. Ён заявіў, зьвяртаючыся да кіраўнікоў Расеі, што “Беларусь не гандлюе дружбай з Расеяй”.

“Мы братэрскія народы, мы адзін народ. Наша агульная і вялікая перамога і сёньняшні юбілей, якія сымбалізуюць наш сумесны ўклад у разгром агрэсара, вызваленьне нашых народаў і ўсяго чалавецтва ад фашысцкага паняволеньня, тысячакротна пераважваюць узаемныя рознагалосьсі і прэтэнзіі. Разам мы вырашалі і вырашым любыя праблемы”, — сказаў кіраўнік краіны.

“За апошнія 15 гадоў Беларусі прадказвалі крах і сацыяльныя ўзбурэньні, але ў нас запас трываласьці дастатковы”, — сказаў А.Лукашэнка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ідыёт
03.07.2009 12:51
А ў якім званьні Коля?

Імя:: Minchanka Горад:: Miensk
03.07.2009 13:11
Як у якім? - Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь... :-(

Імя:: Цімох Горад:: Пружаны
03.07.2009 13:36
На гэты раз "Свабодзе" стаўлю "выдатна" за аператыўнасць.
Да Колі, хлопцы, не чапляйцеся. Шкада сірату. Лепш скажыце, чаму старэйшых на ўскладанне кветак учора не ўзяў? У іншыя ж гады хадзілі хеўрай. Мо і сапраўды чуткі спраўджваюцца, што у папы з імі - не вельмі...

Імя:: читатель
03.07.2009 14:04
наследный принц

Імя:: Михал Горад:: Краина литвинау
03.07.2009 15:16
Як жа цяжка памiраць будзе гэтаму "маршалу". Пэуна ж Фiларэт казау яму калi-некалi, што Богу не цiкава яго форма i хваравiтая фанабэрыстасьць, а цiкава зусiм iншае. А можа i там мяркуе дамовiцца..., але ж не атрымецца.

Імя:: ShiPa Горад:: Minsk
03.07.2009 15:34
И филарета твоего тоже давно пора под пресс

Імя:: Генка Супраць
03.07.2009 16:06
На працягу параду гучала толькі Расейская мова.Сто разоў мы чулі слова "независимость" і ні разу - НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ.А ці ведае РОДНУЮ мову Коля.
Дзень вызвалення "беларускай Беларусі" яшчэ наперадзе.Дзякуй нашым мужным ветэранам,якія перамаглі бязлітаснага,крыважэрнага ворага і абаранілі межы нашай краіны,але барацьба за сапраўдную НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ працягваецца.

Імя:: ххх
03.07.2009 16:27
перечитайте "осень патриарха" Маркеса

Імя:: Фермер
03.07.2009 16:32
Часам падаецца, што Беларусь - гэта не краіна, а арэна цырку.

Імя:: Нацыяналист
03.07.2009 20:36
Тое, што ни разу не прагучала хоць адно беларускае слова на парадзе и наогул, становишча з мовай у краіне вельмі паказальна: гэта свята рускіх, іх перамогі над немцамі і беларусамі таксама, узнаўленне зноў іх панавання над намі, акупацыі зноў беларускіх зямель. Іх трыумф і наша параза. Няўжо людзі не разумеюць -- беларусаў застаўлялі быць гарматным мясам для ажыццяўлення імперскіх амбіцый рускіх, выкарыстоўвалі наш народ як гной для сябе. Так як і другія народы імперыі. І цяпер выдаткоўванне вялізарных грошай, пазычаных, дарэчы, на святкаванне гэтай ганебнай для беларусаў даты -- прыніжэнне і здзек над беларусами.

Імя:: lexusss
03.07.2009 20:38
Раней на ім была маршальская форма. Зараз здаецца ён нават не майор. Што адбылося. За што яго?

Імя:: Мікола Горад:: Менск
03.07.2009 21:20
Пакуль што Беларусь - гэта толькі тэрыторыя, - няма ні народу, ні дзяржавы, ні мовы, - адныя рускамоуныя "лукашэнкі"...

Імя:: Ліцьвін-беларус Горад:: Менск
03.07.2009 21:57
Хусэйн і Мілошавіч так сама любілі так разулякацца... І ня сорамна ж і "зашчытнікам народа" прасяраць столькі народных, тым больш інвясціцыйных, грошай! Дзе халуі - там і дыктатары. Адзін Саша выбіў інвясьціцыі, а другі Саша іх спускае.

Імя:: антон
04.07.2009 17:45
Папа мая я дружная семья.

Імя:: Vitaut Горад:: Менск
06.07.2009 14:59
Вельмі сумна і балюча, што Армія РБ, усе салдаты і афіцеры , фактычна, прызналі сваім камандзірам 5-гадовага хлапчука--- то ганьба ! Не знайшлося Героя, хто бы выйшаў з шэрагоў!
Ці ёсьць людзі в Беларусі ?