чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:58

Грамадзтва

Турэмны доктар пра Аўтуховіча: “Выглядае нармальна”

Мікалай Аўтуховіч. Архіўнае фота
x
Мікалай Аўтуховіч. Архіўнае фота
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
77-ы дзень ў менскім сьледчым ізалятары галадуе прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Афіцыйных паведамленьняў пра стан здароўя галадоўніка няма.

Сустрэцца з кіраўніком мэдычнага пункту менскага ізалятару можна па серадах, за гадзіну да абеду. Заходжу ў першы пад’езд, мяне запрашаюць у маленькі пакой, дзе за жалезнымі, у выглядзе сонейка, кратамі сядзіць жанчына-доктарка. Адразу пытаюся пра здароўе Мікалая Аўтуховіча:

— Мікалай Аўтуховіч. Як ён сябе адчувае?

— Ну як адчувае? Сказаць, што добра не магу, вы ж ведаеце, што ён галадуе.

— Так, ужо болей за 70 дзён.

— Мы зь ім кожны дзень гутарым, каб ён спыніў галадоўку, але ён нас ня слухае. Ён атрымлівае кропельніцы. І раней атрымліваў, і цяпер.

— Можа, яшчэ нейкія таблеткі?

— А якія таблеткі? Якія вітаміны, калі чалавек галадуе? Вось праз кропельніцу робім і зь вітамінамі. А ў страўнік нельга. І ён адмаўляецца, і нельга. Толькі празь вену ў кроў. Вось дапамагайце нам яго пераканаць, што гэта ня мае сэнсу.

— А наколькі ён схуднеў? Адвакат, які бачыў яго на мінулым тыдні, казаў, што вельмі схуднеў.

— Ну, не зусім. Патаўсьцей за вас выглядае. Але калі параўнаць з тым, як да нас патрапіў, дык канечне. Схуднеў.

— Ці выходзіць ён на прагулкі?

— Так. Выходзіць. Ваду п’е, кропельніцу робім, такім чынам… Ваду даем яму не турэмную, а мінэральную, з гэтым усё вырашылі. Ляжыць пад наглядам, у стацыянары.

Паводле ранейшых зьвестак адваката Паўла Сапелкі Мікалай Аўтуховіч страціў болей за 20 кіляграмаў вагі, але рашучасьці працягваць галадоўку не згубіў і настойвае на сваіх патрабаваньнях: альбо вызваліць яго пад падпіску пра нявыезд і працягваць сьледзтва па ягонай справе, альбо перадаць справу ў суд, як абяцала кіраўніцтва міліцыі яшчэ ў сакавіку.

Мікалай Аўтуховіч
…знаходзіцца за кратамі з 8 лютага. Прадпрымальнка абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і падазраюць у датычнасьці да захоўваньня гранатамёту. Сваёй віны Аўтуховіч не прызнае і кажа пра палітычны перасьлед.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ганна
02.07.2009 12:40
У справе Аўтуховіча і яго паплечнікаў, як і ў справе Зельцэра ўсе вырашае Лукашэнка, а не следчыя. Тое, што Лукашэнка робіць з Аўтуховічам , нельга назваць інакш, як забойства.Лукашэнка бярэ на сябе ўсю адказнасць перад Богам за пакуты непавінных людзей. Душа яго і так амаль што чорнай стала, ад тых чорных спраў, якіх ен нарабіў за свае жыцце.
А Аўтуховіч сапраўдны герой, які змагаецца коштам свайго жыцця за свой гонар, за гонар сваіх сяброў, за справядлівасць, за нас з вамі.