пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:03

Палітыка

Амэрыканскую дыпмісію ў Беларусі ўзначаліць Майкл Скэнлен

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН
Амэрыканскую дыпмісію ў Менску ўзначаліць Майкл Скэнлен. 1 ліпеня дыплямат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам на прыёме ў рэзыдэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах у гонар Дня незалежнасьці ЗША 4 ліпеня.

Скэнлен прыбыў у Беларусь 30 чэрвеня. Абавязкі кіраўніка амэрыканскай дыпмісіі ён возьме на сябе пасьля 7 ліпеня, калі Беларусь пакіне яго папярэднік Джонатан Мур.

Майкл Скэнлен — кар’ерны дыплямат, яму 48 гадоў, ён нарадзіўся ў Вашынгтоне, займаў пасады ў дыпмісіях ЗША ва Ўкраіне, Казастане, Кыргызстане, Расеі і на Балканах, валодае рускай мовай. Да прызначэньня ў Беларусь працаваў у Кіеве.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Піліп
01.07.2009 20:22
кіраўнік дыпмісіі - гэта як? Загадчык, дырэктар, канцлер, кашталян, начальнік?