пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:11

Грамадзтва

Летнія пасадкі дырэктараў

Сьледам за арыштам генэральнага дырэктара ААТ “Гомельшкло” абласная ўправа КДБ распачала крымінальную справу супраць генэральнага дырэктара мясцовага домабудаўнічага камбінату.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Яго абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжываньня службовым становішчам.

Крымінальныя справы за злоўжываньне службовымі паўнамфоцтвамі распачатыя таксама супраць начальніка будаўнічай управы й падпарадкаванага яму кіраўніка аддзелу аднаго з гомельскіх будаўнічых трэстаў.

Паводле прэсавай службы КДБ, у крымінальнай справе фігуруе сума ў памеры 60 мільёнаў рублёў.

Цікава, што нядаўна Гомельскі домабудаўнічы камбінат прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу “За дасягненьні ў будаўнічай галіне за 2008 год” у намінацыі “Лепшы экспартэр году”.

Домабудаўнічы камбінат летась пабудаваў 144 тысячы квадратных мэтраў жыльля ў краіне й каля 13 тысяч — за мяжой.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.