чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 12:05

Грамадзтва

Зэльцэра забараняюць чакаць ля калёніі

Эмануіл Зэльцэр
 
x
Эмануіл Зэльцэр
 

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр дагэтуль ня выйшаў з магілёўскай калёніі № 15.

Вызваленьня Зэльцэра з калёніі чакаюць журналісты і адвакат амэрыканца Зьміцер Гарачка. Спачатку ім дазволілі знаходзіцца на прылеглай да ўваходу ў калёнію тэрыторыі, але потым загадалі “адысьці далей”.

Супрацоўніку ў цывільным начальства загадала выправадзіць з прылеглай тэрыторыі калёніі журналістаў і адваката Эмануіла Зэльцэра Зьміцера Гарачку. Пасьля выкананьня загаду міліцыянт зачыніў вароты ў калёнію.

Калі вызваляць Зэльцэра, міліцыянты не паведамляюць.

Адвакат Зьміцер Гарачка сытуацыю вакол Эмануіла Зэльцэра не камэнтуе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.