пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:54

Палітыка

Лукашэнка пра ганьбу міліцыі

Лукашэнка назваў ганьбай для праваахоўных органаў нераскрыцьцё крымінальнай справы па факце выбуху 4 ліпеня ў Менску,-- паведамляе Інтэрфакс.

Аляксандар Лукашэнка
x
Аляксандар Лукашэнка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Ужо ня першы раз мы гаворым пра небясьпечных экстрэмісцкіх праявах. Трагічны прыклад – беспрэцэдэнтны паводле свайго цынізму і колькасьці пацярпелых выбух 4 ліпеня мінулага году. Вінаватыя ў ягоным зьдзяйсьненьні да цяперашняга часу не выяўленыя. Таксама як нераскрытыя і выбухі ў Віцебску. Гэта ганьба для праваахоўных органаў”.

А.Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам МУС заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцыі.

Ён распавёў пра 41 выпадак карупцыі ў міліцэйскім асяродзьдзі, складаную сытуацыю з дысцыплінай ва ўправах міліцыі Гарадзенскай і Віцебскай абласьцей, пра выпадкі, калі міліцыя становіцца інструмэнтам адхіленьня непажаданых чыноўнікаў і выкарыстоўваецца камэрсантамі і прадстаўнікамі крыміналу.

Незадаволены Лукашэнка і апэратыўнай працай міліцыі:

“Вашы апэратыўныя пазыцыі не вытрымліваюць ніякай крытыкі, у гэтай працы вы згубілі адчуваньне рэальнасьці і забылі пра закон. Замест стварэньня эфэктыўнага мэханізму прафіляктыкі карупцыі маюць месца факты правакацый і падбіваньня службовых асоб да хабару ці іншых карупцыйных злачынстваў”.

Лукашэнка заклікаў зрабіць міліцыю такой, якая “падабалася б народу, абараняла нашых грамадзян”.

Аляксандар Лукашэнка распавёў пра выкрыцьцё КДБ незаконнай дзейнасьці начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнай злачыннасьцю Жлобінскага РАУС Мінікова, які арганізаваў умовы для заняткаў паляваньнем, рыбнай лоўляй “і чымсьці яшчэ”.

Паводле А. Лукашэнкі, у 2003 годзе ён набыў і аформіў на падстаўную асобу сядзібу плошчай больш за 2 гектары, захапіў яшчэ 1 гектар лесу, самавольна ўзьвёў 14 пабудоў, завёў 29 пародзістых сабак і трох дзікоў. Усю гэтую гаспадарку абслугоўвалі мясцовыя жыхары.

У паляваньні і рыбалцы тут удзельнічалі кіраўнікі БМЗ, міліцыі, напрыклад, начальнік управы ба барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Ермакоў, -- заявіў Лукашэнка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Reaktor
29.06.2009 17:07
Правильно. Вот где я с ним согласен, так в этом вопросе. Милиция - это мафия внутри государства. Им можно извращать понятие справедливости и вытирать о право свои ботинки. А законы для дураков тогда получается?
Всех этих ястребов, которые своими подзаконными актами и распоряжениями поселили страх среди населения, превратили страну в концлагерь, давно пора лицом о стол...

Імя:: пэнсіянэр
29.06.2009 17:51
Ён жа іх сам напладзіў,
а зараз робіць выгляд, што змагаецца.
Рыба гніе з галавы!
А справай 3 ліпеня павінна займацца КДБ, а не міліцыя!

Імя:: Генка Супраць
29.06.2009 19:26
Спадар пэнсіянэр,магчыма,КДБ сваю справу ўжо зрабіў.

Імя:: трымбрым
29.06.2009 20:15
А здыміце пальчыкі у Дзімы і Віці, мо й знойдзіце...злычынцаў

Імя:: Абкрадзены
29.06.2009 21:57
Хай бы лепш спытаў у добрага, пісьменнага маёра Першамайскага РУУС А.А.Чалея, колькі той адабраў сініх стужачак.Сам жа маёр лічыў, падначаленым не даверыў: а раптам скрадуць?

Імя:: Hramadzjanin
30.06.2009 20:07
У нас страна делится на две части: на тех, кто сидит, и на тех, кто их охраняет. Пора поменяться с охраной местами.