чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:44

Грамадзтва

Налёт на Палескую, 52

У пятніцу ўвечары ў Гомелі блізу 19-й гадзіны шасьцёра міліцыянтаў і двое людзей у цывільным уварваліся на падворак прыватнага дому на вуліцы Палескай, 52.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Тут на знак пратэсту супраць судовага пакараньня за акцыю памяці генэрала Захаранкі галадуюць яе ўдзельнікі, далучыўшыся да сухой галадоўкі Ўладзімера Кацоры, арыштаванага на трое сутак.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, які сам галадуе на Палескай, 52, людзі ў цывільным сарвалі расьцяжку з надпісам “Галадоўка пратэсту”. Налётчыкі замахваліся на спадара Палякова кулакамі.

Расьцяжка была прымацавана ў двары між двума высокімі шастамі. Напісанае можна было чытаць з вуліцы.

Напярэдадні група міліцыянтаў сарвала аналягічную расьцяжку, а таксама сьцяг Эўразьвязу й бел-чырвона-белы нацыянальны сьцяг з франтону дома.

Расправіўшыся з плякатнай абвесткай пра галадоўку, міліцыянты зайшлі ў дом. Тут распачыналася літаратурна-музычная вечарына “Псалтыр Анатоля Сыса”, прысьвечаная 50 годзьдзю паэта. У ёй бяруць удзел бард Андрэй Мельнікаў, паэтка Ларыса Раманава, мастак Алесь Пушкін. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі прысутных.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Генка Супраць
26.06.2009 21:18
Эўропа,не шкадуй свае мільярды,дапамажы Беларусі!Кішэні нашых міліцыянтаў не павінны пуставаць.Бо гэта сапраўдныя змагары,салдаты дэмакратыі.Яны зробяць усё,каб да канца году выканаць пяць умоваў Эўразьвязу.

Імя:: АРТ Горад:: Х
26.06.2009 22:25
Трэба было хоць як зняць гэта на відэа ды той спадарыні Вальднэр пад нос падсунуць.Лукашэнку- у Еўропу...Як ужо абрыдлі двурушнікі.