Слухаць

Цяпер у эфіры

Беларускае замежжа

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Эканоміка

Беларусь шукае крэдыты па ўсім сьвеце

25.06.2009 14:44

Чарговы зварот па грошы гэтым разам адрасаваны ў Брусэль — да Эўразьвязу. Эканоміка Беларусі можа ня вытрымаць чарговай замежнай пазыкі, -- лічаць незалежныя эканамісты.

Аб чарговай просьбе афіцыйнага Менску наконт замежнага крэдыту паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Гэтым разам зьвярнуліся ў Эўразьвяз.

“Мы ўжо накіравалі зварот з гэтай нагоды і чакаем адпаведнай рэакцыі. Я думаю, што папярэднія вынікі разгляду запыту могуць стаць вядомыя ўжо цягам 10-ці найбліжэйшых дзён. Мы не называем ніякай канкрэтнай сумы. Гэта зьвязана з тым, што там існуе так званы мэханізм аказаньня макраэканамічнага фінансаваньня. І сума, якую можа даць Эўразьвяз, увязваецца з працай Міжнароднага валютнага фонду ў краінах, якія просяць грошай. Размова ідзе пра стандартныя ўмовы сумы ў кантэксьце фінансаваньня, якога нестае. І звычайна Эўразьвяз можа даваць дзьве траціны такой сумы. Таму ўсё залежыць ад тых парамэтраў, якія будуць вызначаныя ўрадам і Міжнародным валютным фондам сумесна”.
Яраслаў Раманчук

Кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук тлумачыць: звычайна Эўракамісія падтрымлівае толькі сумесныя праекты.

“Нейкая краіна, зь якой супрацоўнічае Эўразьвяз, павінна адну траціну грошай даць ад сябе. А дзьве траціны атрымаць ад ЭЗ. Таму міністар Харкавец і ня мог назваць канкрэтную лічбу.

Але каб гэтыя праграмы пачалі працаваць, трэба прайсьці працэдуру ўзгадненьня. Наагул, мне падаецца, што міністар зьвярнуўся не на той адрас. Таму што Эўракамісія звычайна разглядае прапановы толькі ад краінаў-чальцоў Эўразьвязу, альбо ад краінаў, якія маюць намер туды ўступіць, альбо ад краінаў, якія маюць добрыя двухбаковыя дачыненьні з Эўразьвязам. Мы яшчэ нічога не пачалі рабіць, а ўжо патрабуем ад эўрапейцаў грошы”.

Толькі за апошні час Беларусь атрымала тры мільярды даляраў пазыкі ад расейцаў, паўмільярда — ад Вэнэсуэлы, 788 мільёнаў — ад МВФ. Агульная сума доўгу складае ўжо больш за чатыры мільярды даляраў.
Андрэй Харкавец

Аднак міністар Харкавец кажа, што хвалявацца ня трэба. Ён адзначае, што суадносіны паміж дзяржаўным доўгам краіны і яе валавым унутраным прадуктам складаюць у нас 10% да 100%. Паводле міністра, які спасылаецца на міжнародныя нормы, небясьпека ўзьнікае толькі тады, калі пазыка дасягне 20% ВУП.

Яраслаў Раманчук цьвердзіць, што міжнародную норму трэба абавязкова суадносіць з рэальным станам эканомікі ў канкрэтнай дзяржаве. Ён падкрэсьлівае, што ў Бэльгіі альбо Італіі зьнешняя пазыка перавышае ўжо 100% ВУП. Але дай Божа, каб наша эканоміка мела такі ж узровень, як там:

“Таму ў нас зусім па-іншаму трэба ацэньваць пагрозу фінансавай небясьпекі і ўстойлівасьці краіны. І суадносіны доўгу і ВУП — гэта толькі частка праўды. А калі толькі за чатыры месяцы мы страчваем 45% валютнай выручкі, амаль палову экспарту, маем нэгатыўную канкурэнтаздольнасьць тавараў на зьнешнім рынку, то нават параўнальна невялікі доўг пры магчымай дэвальвацыі пагражае фінансавай устойлівасьці нашай сыстэмы”.

Прадстаўніца эўракамісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр Хрысьціна Гохман 24 чэрвеня пацьвердзіла журналістам, што “Беларусь накіравала ў Брусэль просьбу аб аказаньні фінансавай дапамогі”, якую Эўракамісія ”будзе разглядаць вельмі ўважліва і дасьць адказ найбліжэйшым часам”. А паседжаньне Рады дырэктараў МВФ, на якім будзе разглядацца пытаньне пра павелічэньне крэдыту падтрымкі Беларусі на 1 мільярд даляраў, павінна адбыцца ў апошнія дні чэрвеня.

Напярэдадні ў Менску эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што ЭЗ гатовы забясьпечыць Беларусь фінансавымі сродкамі ды іншай дапамогай, калі яе ўлады будуць надалей прасоўвацца ў кірунку ўмацаваньня дэмакратыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Jeż Jerzy
25.06.2009 13:06
а хтосці яшчэ верыць Раманчуку??? гэты балабол ўжо 10 гадоў вяшчае, што "рэжым" вось вось рухне пад эканамічнымі фактарамі...

Імя:: Павал2
25.06.2009 15:35
І чым хучэй знойдзе, тым лепей для Спадарства і Грамадзян краіны будзе жыць!!!

Ці не аб гэтым Вам ідзе??........

Імя:: антон
25.06.2009 17:20
няхай шукае крэдыты. У чым справа?Гэта дауно вядома

Імя:: генка супраць
25.06.2009 18:56
Можа жыць будзе і лепей,але не доўга і не ўсім.І не думайце,што Вам перападзе.

Імя:: Пятрусь
25.06.2009 22:24
Нічога...

нягледзячы на крызіс дамы ў Драздах застануцца пры сваіх уладальніках....

Імя:: Эд Горад:: Ге
25.06.2009 23:18
Дык хай даюць-даюць грошы, ё-маё) Хай больш дадуць! Дадуць вялікую пазыку, і калі эканоміка ляснецца, то гэта ж Рэвалюцыя будзе) А нам што яшчэ трэба?)

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
26.06.2009 06:56
Лукашэнка дарам мітусіцца, праматаў грошы на лядовыя коўзалкі цяпер няхай коўзаецца па лёдзе з сваімі міністрамі - трэба было сучасныя заводы ды кароўнікі будаваці... Больш чарніла народу і круглыя суткі, п'яныя не разбяруцца і зноў прагаласуюць за вясковых князёў.

Імя:: Беларускі українець Горад:: Менск
26.06.2009 17:44
Шаноўнае Радыё Свабода, вы робіце чарговую лексічную памылку.

Слова "доўг", можа, і можна сустрэць у савецкім слоўніку, але яно парушае ўсе беларускія моўныя нормы і ўвесь беларускі моўны генэзіс.

Ёсць слова "пазычаць", адпаведна, замест слова "доўг" трэба пісаць слова "пазыка". Ва ўсіх значэннях, нават калі "пазыка" - гэта нявыплачаныя за тавар грошы. Акрамя таго існуе слова "запазычанасць" - "задоўжанасць".

Яшчэ адну памылку вы робілі ў іншых публікацыях (не памятаю дакладна, у якіх). Вы пісалі назву горада як "Страсбур".

Калі вы лічыце, што літара "г" на канцы кораня "бург" не пішацца, вы мусіце замяняць "бург" на "бур" ва ўсіх выпадках: пісаць не толькі "Страсбур", але і "Санкт-Пецярбур", "Екацерынбур", "Макленбур" і г.д. У адваротным выпадку трэба ўсюды захоўваць корань "бург". А то цяпер у вас атрымліваюцца падвоеныя моўныя стандарты, разбуральныя для мовы і неабгрунтаваныя.

Спадзяюся, вы ўлічыце мае заўвагі і выправіце памылкі.

Імя:: Вэб-рэдактар
26.06.2009 17:44
Дзякуй за Вашыя заўвагі!

Даволі цёмнае паводле этымалёгіі слова 'доўг' традыцыйна выкарыстоўваецца ў беларускай літаратурнай мове ў значэньні 'тое, што пазычана'. Няясна, чаму Вы лічыце, што гэтае слова парушае “ўвесь беларускі моўны генэзіс”. Праславянская форма *dъlgъ пусьціла карані ці не ўва ўсіх славянскіх мовах (напр., польскае dług ці чэскае dluh). Улічваючы рэгулярнасьць ужываньня беларускага ‘доўгу’, наўрад ці было б апраўдана выкасоўваць яго з мовы толькі на той падставе, што яно не “падмацоўваецца” ‘пазыкаю’.

Страсбур (з канцавым націскам) – форма, фанэтычна набліжаная да францускай. Менавіта гэтую форму як асноўную фіксуе шматтомная "Беларуская энцыклапедыя". У выпадку Санкт-Пецярбургу ці Екацерынбургу адкіданьне канцавога зычнага неапраўданае – яно не адпавядала б ні гукавому складу ў мове-крыніцы, ні традыцыйнай беларускай форме.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile