чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:19

Эканоміка

МВФ вырашыць лёс крэдыту для Беларусі пры канцы чэрвеня

Паседжаньне Рады дырэктараў МВФ, на якім будзе разглядацца пытаньне пра павелічэньне крэдыту падтрымкі Беларусі на 1 млрд даляраў, павінна адбыцца ў апошнія дні чэрвеня.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Мікалай Лузгін.

“Папярэдне дата паседжаньня называлася 29 чэрвеня, аднак канчатковай інфармацыі пра гэта я пакуль ня ведаю. Беларусі бок спадзяецца на станоўчае рашэньне рады дырэктараў. Нібыта ўсё нармальна. Беларусьсю ўсе ўмовы выконваюцца, валютны калідор мы пашырылі”.

Нагадаем, МВФ абяцаў на пачатку гэтага году выдзеліць Беларусі 2,46 млрд даляраў пад праграму эканамічных рэформаў. Першы транш у памеры 788 млн паступіў 14 студзеня, а астатнія сродкі будуць пералічвацца ў залежнасьці ад штоквартальных справаздач ураду Беларусі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
24.06.2009 15:13
Глядзіце як прыгожа выглядае заходні лэйбл / фанцік: "Крэдыт падтрымкі Беларусі!"

А насамрэч зразумела, што некаму ж трэба плаціць за лукашысцкую дэмакратую.

Тую што была, ёсць ці будзе? Вось у чым пытанне.